«Расеі давядзецца заплаціць яшчэ больш высокую цану за яе дзеяньні ва Ўкраіне, калі Масква працягне агрэсіўную лінію супраць суседняй дзяржавы».
Старшынёй цэнтральнай рады Прэзыдэнцкага спартовага клюбу 27 траўня пераабраны Дзьмітры Лукашэнка.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвінавачвае палестынскую групоўку ХАМАС ў выкраданьнях, катаваньнях і забойствах палестынскіх мірных жыхароў у сэктары Газа падчас канфлікту з Ізраілем у ліпені-жніўні 2014 году, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Дэпутатка нямецкага Бундэстагу Марылюіза Бэк запатрабавала неадкладнага вызваленьня палітвязьня Ігара Аліневіча, які адбывае пакараньне ў калёніі «Віцьба-3».
Фатаздымкі магілы і саміх могілак давялося выдаліць. На гэтым настаялі двое мужчын, якія назваліся прадстаўнікамі сям’і нябожчыцы.
Часта здаецца, што Расея — гэта краіна матаролаў і залдастанавых, у ёй ужо нічога не паправіць і няма на каго спадзявацца.
Вайсковая пракуратура Кіргізстану накіравала ў суд Бішкецкага гарнізону крымінальную справу па факце замаху на жыцьцё журналіста Сыргака Абдылдаева.
Круглы стол падчас Кангрэсу на гэту тэму адбудзецца, але хутка гэтае пытаньне ня вырашыцца, мяркуе прафэсар Адам Мальдзіс
Пра гэта каралева заявіла падчас афіцыйнага адкрыцьця працы брытанскага парлямэнта.
Пасьля сустрэчы са старшынём расейскай Дзярждумы Расеі Сяргеем Нарышкіным Лё Пэн заявіла, што Францыя «вельмі ўспрымальная да ўплыву Злучаных Штатаў».
Мэханізм раўнамернага разьмеркаваньня ўцекачоў па краінах Эўразьвязу ў будучым можа быць задзейнічаны і для ўцекачоў з былога СССР.
Функцыя грамадзкіх арганізацыяў, у разуменьні прэзыдэнта, — быць інструмэнтам у руках дзяржавы для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі
Такім чынам палітвязень спрабаваў зьвярнуць на сябе ўвагу адміністрацыі горкаўскай калёніі, дзе адбывае пакараньне.
Справу Вадзіма Мельніка расьсьледавалі і перадалі ў суд.
На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў беспрацоўны Юры Шульган, які заявіў аб намеры ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у якасьці кандыдата.
Расеі ўсё ж давядзецца выплаціць 50 мільярдаў даляраў кампэнсацыі ў справе ліквідаванага канцэрну ЮКАС, актывы якога былі захопленыя і прададзеныя расейскімі ўладамі ў 2003-2006 гг.
Міжнародная праваабарончая грамадзкая арганізацыя «Мэмарыял» разам з ініцыятывай «За ўратаваньне Курапатаў» працягваюць першы Беларускі грамадзкі трыбунал над сталінізмам.
«Мы лічым, што дазвол на правядзеньне чэмпіянату сьвету ў Расеі паслужыць падтрымцы пуцінскага рэжыму ў час, калі яго неабходна асуджаць» — гаворыцца ў лісьце.
Паплечнікі па Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) кандыдата на прэзыдэнта Беларусі ў 2010 годзе, а цяпер палітвязьня Міколы Статкевіча на пачатку чэрвеня распачнуць кампанію па вылучэньні яго кандыдатам і на новыя выбары.
У Пружанах ідзе суд над актывістам з Гомеля Юрыем Рубцовым, які трымае галадоўку амаль 50 дзён.
Суд над Юрыем Рубцовым
У Пружанах судзяць актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова, які трымае галадоўку амаль 50 дзён. У судовай залі актывісты апранулі майкі з надпісамі: «Лукашэнка, сыходзь!». Прысуд абвесьцяць 28 траўня.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выказалася наконт пэрспэктыў жанчын-кандыдатаў у прэзыдэнты падчас паседжаньня Моладзевай палаты пры Менскім гарадзкім савеце дэпутатаў.
Прэзыдэнт ЗША запатрабаваў ад Расеі спыніць падтрымку сэпаратыстаў у Данбасе і вывесьці ўсе свае сілы з усходніх раёнаў Украіны.
Актывісту, які адбывае 1,5 года «хіміі» ў спэцкамэндатуры вёскі Купін Пружанскага раёну, пагражае яшчэ 3 гады калёніі.
«Расейцы пакуль не раскусілі, з кім беларусы», — пераканаўся магілёўскі расеец Сяргей Мурзін пасьля наведваньня сваёй радзімы.
«Калі Эўразьвяз пойдзе на саступкі Беларусі без рэформаў зь яе боку, дык толькі падтрымае недэмакратычны рэжым Лукашэнкі, не атрымаўшы нічога наўзамен».
Міністар замежных справаў Беларусі Уладзімер Макей у траўні, напярэдадні саміту Ўсходняга партнэрства ў Рызе, даў інтэрвію аднаму з самых уплывовых амэрыканскіх выданьняў.
Мікашэвіцкі грамадзкі актывіст Віталь Каліноўскі 26 траўня быў затрыманы міліцыянтамі за расклейваньне ўлётак з партрэтамі палітвязьняў.
У вёсцы Александрыя Шклоўскага раёну на месцы дома, дзе жыў са сваёй маці Аляксандар Лукашэнка, пабудаваны абсалютна новы дом.
25 траўня Малдова дэпартавала расейскага вайскоўца, які накіроўваўся ў непрызнанае Прыднястроўе.
Пахаваньне маці кіраўніка Беларусі Кацярыны Трафімаўны Лукашэнкі адбылося 26 траўня на малой радзіме ў Магілёўскай вобласьці.
Расейскі апазыцыянэр, адзін зь лідэраў партыі «РПР-Парнас» Ільля Яшын лічыць, што крымскае пытаньне можна вырашыць шляхам адначасовага распаўсюджаньня сувэрэнітэту Ўкраіны і Расеі на паўвостраў.
Актывісты кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» зьнялі пяты фільм з шэрагу «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня».
Аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» плянуе падаць заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінэса ў катэгорыі «Самая вялікая колькасьць адмоваў у рэгістрацыі партыі».
З нагоды чацьвёртай гадавіны прысуду экс-кандыдату ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікалаю Статкевічу, нямецкі дэпутат Франц Цёнэс, запатрабаваў неадкладна вызваліць беларускага палітвязьня і выказаў салідарнасьць зь ягонай сям’ёй.
Беларускія ўлады разьлічваюць на тое, што Эўрапейскі Зьвяз перагледзіць сваю палітыку ў дачыненьні да краіны,— заявіла намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына ў інтэрвію газэце The Slovenia Times.
Беларусь мае агульную дзяржаўную мяжу зь пяцьцю краінамі — Латвіяй, Літвой, Польшчай, Расеяй і Ўкраінай. Прэзыдэнты гэтых краін, зразумела, людзі немаладыя. Ці жывыя яшчэ маці кагосьці зь іх.
У Растоўскай вобласьці ўздоўж дзяржаўнае мяжы з Украінай расейскі бок будуе ўмацаваньні — выкапаны роў даўжынёю 100 кілямэтраў і ўсталяваныя 40 кілямэтраў загароджы.
У Саратаве адправілі ў калёнію-пасяленьне Дзьмітрыя Якаўлева, які прыйшоў на мітынг у гонар гадавіны далучэньня Крыму з стужачкамі колеру сьцяга Ўкраіны.
Апошнім часам Кацярына Лукашэнка ў цяжкім стане ляжала ў лечкамісіі. Кажуць, лекары маліліся, каб зь ёю ня здарылася чаго кепскага падчас іхнага дзяжурства.
Два значныя апанэнты Аляксандра Лукашэнкі, якія вымушаныя былі эміграваць зь Беларусі з-за патэнцыйнай небясьпекі на радзіме, не змаглі прысутнічаць на пахаваньні сваіх маці.
Цэнтральны суд Менску прызнаў вінаватымі ў парушэньні закону аб масавых акцыях Вольгу Мікалайчык і Кацярыну Садоўскую.
Дэпутат Дзярждумы просіць Генэральную пракуратуру праверыць, ці дзейнасьць пяці некамэрцыйных арганізацый не пагражае канстытуцыйнаму ладу Расеі.
Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Дэпутат Дзярждумы расеі Аляксандар Хінштэйн падрыхтаваў папраўкі да Крымінальна-выканаўчага кодэксу РФ, якія дазволяць працаўладкаваць больш за 40 тысяч зьняволеных з калёнiй-паселішчаў і асуджаных да прымусовых працаў на прадпрыемствах удалечыні ад папраўчых установаў.
Грамадзкая арганізацыя «Адкрытая Расея», створаная былым уладальнікам расейскай нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаілам Хадаркоўскім, прэзэнтавала фільм «Сям’я» аб жыцьці ў Чачні пад ўладай Рамзана Кадырава.
Былы лідар беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі», а цяпер фронтмэн гурту «Brutto» Сяргей Міхалок і яго прадусар Антон Азізьбекян атрымалі від на сталае пражываньне ва Ўкраіне.
Гібель 23 мая ў Данбасе Аляксея Мазгавога, камандзіра брыгады «Прывід» самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» (ЛНР), абрастае новымі падрабязнасьцямі.
Загрузіць яшчэ