У Менску адбылася рэпэтыцыя вайсковага параду. Калёна ваеннай тэхнікі на траціну складалася з расейскіх вайсковых разьлікаў. Сярод іх былі заўважаны расейскія баявыя машыны новага ўзору - БМП4 і БМД2.
Сустаршыня БХД, былы палітвязень Павал Севярынец адзначыў, што рашэньне аб адпраўцы Мікалая Статкевіча зноў у крытую турму прымалася ў час, калі ў Менску зь візытам знаходзіліся дэпутаты Бундэстагу.
Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч прайшоў за час адседкі праз такі ж суд, які сёньня зьведаў Мікалай Статкевіч.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька мяркуе, што новае асуджэньне Мікалая Статкевіча стала вынікам аслабленьня ціску на Лукашэнку ўнутры краіны і з боку Захаду
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прапанаваў аднавіць дзейнасьць місіі АБСЭ ў Беларусі і размарозіць перамовы паміж уладай і апазыцыяй, якія праводзіліся пры пасярэдніцтве АБСЭ і былі замарожаныя ў 1999 годзе.
Дыпляматы, якія сабраліся на паседжаньні Рады ААН у правах чалавека ў Жэнэве 4 траўня, заклікалі ўлады Беларусі вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць выкананьне сьмяротных прысудаў.
Палітвязень Мікола Статкевіч мусіць сядзець у турме ў «крытцы» ў пагоршаных умовах 1 год, cем месяцаў і 15 дзён, то бок да канца тэрміну зьняволеньня.
Госьць Свабоды — Ігар Губэрман, расейскі і ізраільскі пісьменьнік, аўтар знакамітых «гарыкаў».
Як паведамляе нямецкае прэсавае агенцтва DPA са спасылкай на фэдэральную паліцыю, ніхто зь дзесяці матацыклістаў, якія прыехалі ў нядзелю з Аўстрыі, не належыць да пракрамлёўскага маскоўскага клюбу «Начныя ваўкі».
Асобныя інтэрнэт-рэсурсы выклікаюць сур’ёзныя пытаньні ў Міністэрства інфармацыі.
Мардашкі і попкі ў тэме Дня Перамогі цалкам замянілі сабою ранейшыя складнікі – смутак і «слёзы на глазах».
Абодва бакі вярнулі на пазыцыі цяжкія ўзбраеньні — гэта можа паўплываць на працу трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне ці сарваць анансаваную сустрэчу ў Менску 6 траўня.
У нядзелю расейскіх байкераў на кароткі час затрымалі для праверкі дакумэнтаў.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў узяў удзел у Сэдонскім форуме, які штогод праводзіць інстытут сэнатара Джона Маккейна.
Урад Беларусі прадставіў у ААН справаздачу аб правах чалавека, якая, на думку беларускіх праваабаронцаў, толькі часткова адпавядае рэчаіснасьці.
Прадстаўнік МЗС Нямеччыны Гернат Эрлер ад імя фэдэральнага ўраду папрасіў прабачэньня перад сваякамі пацярпелых ад злачынстваў нацысцкага рэжыму на тэрыторыі Беларусі.
У шклоўскай калёніі ідзе суд над былым кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам, якому пагражае перавод з калёніі ў турму за парушэньні рэжыму ўтрыманьня.
За першы квартал 2015 году значна павялічылася колькасьць фізычных асобаў, якія ажыцьцяўляюць віды дзейнасьці паводле заяўнага прынцыпу
Старшыня КНР Сі Цзіньпін плянуе бліжэйшым часам наведаць Казахстан, Расею і Беларусь.
У Менску зь візытам знаходзіцца кіраўнік аўстрыйскага зьнешнепалітычнага ведамства.
Такую інфармацыю Радыё Свабода паведаміла Дар’я Аліфэр, прэсавая сакратарка былога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы.
Эўрапейскі зьвяз заклікаў улады Беларусі перагледзець прысуд палітвязьню Мікалаю Дзядку.
"Пуцін ня ведае, на каго нарваўся«,— перакананы магілёўскі ўкраінец, зь якім пагутарыў карэспандэнт Свабоды пасьля ягонага вяртаньня з Украіны.
Крокі па наладжваньні адносінаў з ЭЗ і ЗША робяцца кожны дзень, паведаміў у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1» міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.
Асабістая справа палітвязьня экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча складаецца з 5 тамоў.
У ноч на 2 траўня ў Данецку было чуваць моцныя выбухі. У выніку абстрэлу ў Кіеўскім раёне, які разьмешчаны ў паўночнай частцы гораду, пацярпелі 11 дамоў, школа, кацельня і супэрмаркет. На месцы працуе місія АБСЭ і група баевікоў.
У Кішынэве дзесяць тысячаў людзей выйшлі на антыўрадавую дэманстрацыю супраць карупцыі.
3 траўня каля 13:00 па цэнтры Данецку праехала калёна тэхнікі. «Уралы» і «КамАЗы» з прычэпленым да іх шасьцю гаўбіцамі рухаліся ў бок паўночнай часткі гораду – Кіеўскага раёну Данецка. Гэта пасьпеў зьняць карэспандэнт Радыё Свабода.
Лідэр расейскага байк-клюбу «Начныя ваўкі» Аляксандр Залдастанаў, вядомы таксама пад псэўданімам «Хірург», патлумачыў словы свайго калегі Андрэя Баброўскага аб касмэтычцы ў байкераў, якіх абшуквалі на мяжы з Польшчай
Старшыня Мэджлісу крымска-татарскага народу Рэфат Чубараў абверг інфармацыю пра інфаркт у нацыянальнага лідэра крымскіх татараў Мустафы Джамілева.
У панядзелак 4 траўня ў шклоўскай калёніі адбудзецца суд над былым кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам, якога вінавацяць у парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня.
Аляксандар Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланьнем Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу. Пра асноўныя тэзы гэтай прамовы ў кантэксьце ўнутранай і міжнароднай сытуацыі — у чарговым выпуску «Зоны Свабоды».
Аляксандар Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланьнем Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу. Пра асноўныя тэзы гэтай прамовы ў кантэксьце бягучай унутранай і міжнароднай сытуацыі — у чарговым выпуску «зоны Свабоды». У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст і Аляксей Знаткевіч і Валер Карбалевіч.
Намесьнік міністра замежных спраў Ірану Хасейн Амір-Абдалахін заявіў, што Іран мае агульныя інтарэсы ў галіне бясьпекі з Емэнам і не дазволіць іншым рэгіянальныя суб’ектам паставіць пад пагрозу гэтыя інтарэсы.
Згодна з дакумэнтам, максымальны памер штрафу для СМІ павялічваецца са 100 тысяч да мільёна рублёў. Мова ідзе пра заклікі да тэрарызму і экстрэмізму ў СМІ.
Cуд прысяжных у штаце Нью-Ёрк прызнаў выхадца з Расеі Cяргея Алейнікава вінаватым у крадзяжы сакрэтных кодаў інвэстыцыйнага банку Goldman Sachs.
Нованароджаная прынцэса стала чацьвёртай у чарадзе атрыманьня пасаду.
У Адэсе пройдуць памятныя мерапрыемствы ў сувязі з гадавінай трагічных падзей у горадзе 2 траўня 2014 году.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк заклікаюць Расею выконваць Менскія дамоўленасьці.
У Магілёве другі раз запар аднавілі надпіс на пастамэнце помніка Тарасу Шаўчэнку.
У групоўцы «ЛНР» заяўляюць, што сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе можа адбыцца 5 траўня.
Мірнае жыцьцё ва Ўкраіне адновіцца тады, калі краіна верне сабе Крым і Данбас, заявіў прэзыдэнт Пятро Парашэнка.
Расейскія партыі і грамадзкія арганізацыі адзначылі Першамай шэсьцямі, мітынгамі і дэманстрацыямі. Сваіх прыхільнікаў на вуліцы Масквы вывелі адзінаросы, прафсаюзы і лідэры думскіх партый. «Лібэральны лягер» адмовіўся ад масавых акцый.
Амэрыканскі генэрал Філіп Брыдлаў не выключае, што расейскія войскі выкарыстоўваюць цяперашняе зацішша ў баявых дзеяньнях ва Ўкраіне, каб правесьці перагрупоўку для магчымага наступу.
Крэмль не зьмяніў сваёй пазыцыі адносна ўкраінскага штурмана Надзеі Саўчанкі, якую працягваюць утрымліваць у Расеі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў.
У сьвята працы, 1 траўня, Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), як звычайна, правядзе мітынгі, маёўкі, канцэртныя і тэатралізаваныя мерапрыемствы на адкрытых пляцоўках і ў парках.
Польскія актывісты сьцьвярджаюць, што «Начныя ваўкі» пагрэбавалі законамі Эўразьвязу, бо лічылі, што могуць рабіць што заўгодна, як у Расеі ці Беларусі, але ў Польшчы гэта не спрацавала.
Пра гэта ён заявіў у перадачы «Герой Тыдня» на Радыё Свабода.
«Я зьбіралася 2 траўня ехаць ва Ўкраіну з маці Міхаіла Жызьнеўскага. Мы меркавалі сустрэцца з мэрам Кіева па справе перайменаваньня адной з вуліц, якая павінна стаць вуліцай Жызьнеўскага. Цяпер гэтую паездку давядзецца адкласьці»
Загрузіць яшчэ