Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў закон аб новых штрафах за заклікі да экстрэмізму


Згодна з дакумэнтам, максымальны памер штрафу для СМІ павялічваецца са 100 тысяч да мільёна рублёў. Мова ідзе пра заклікі да тэрарызму і экстрэмізму ў СМІ.

Законапраект быў прыняты Дзярждумай і ўхвалены Саветам Фэдэрацыі ў канцы красавіка. Згодна з дакумэнтам, штрафы для сродкаў масавай інфармацыі павялічваюцца да мільёна рублёў. Да гэтага часу максымальны памер штрафу складаў 100 тысяч рублёў. Мінімальны памер таксама павялічыцца — з 50 тысяч да 100 тысяч.

Пакараньне прадугледжана за распаўсюджваньне, вытворчасьць або захоўваньне ў мэтах распаўсюджваньня экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Таксама ў суботу стала вядома аб падпісаных Уладзімерам Пуціным зьменах у закон аб мітынгах, дэманстрацыях і шэсьцях, якія даюць магчымасьць накіроўваць апавяшчэньне аб правядзеньні акцыі ў апошні працоўны дзень перад доўгімі выходнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG