Паводле экзыт-полу, дзейны прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі набраў у другім туры выбараў 47% галасоў, яго супернік Анджэй Дуда 53%.
Ва ўстаноўчым сходзе бралі ўдзел навуковец і грамадзкі дзяяч Лявон Баршчэўскі, мастакі Алесь Шатэрнік, Аляксей Марачкін, Язэп Янушкевіч, Валеры Мазынскі і іншыя.
Каля 400 мірных жыхароў сталі ахвярамі расправы, якую ўчынілі баевікі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў сырыйскім горадзе Тадмор.
24 траўня дэлегаты 18-га зьезда Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» прынялі рашэньне аб вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты старшыні партыі Сяргея Калякіна.
Расея спрабуе падарваць Украіну знутры і зьнішчыць яе эканоміку. Так лічыць экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі.
Якія арганізацыі ў Расеі могуць прызнаць непажаданымі? Экспэрты мяркуюць, што сярод іншых аранізацый атрыманьне статусу «непажаданых» пагражае «Міжнароднай амністыі» і «Міжнароднай Хэльсінскай групе».
Створаная ініцыятыўная група па падрыхтоўцы ўстаноўчага зьезду грамадзкага руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі». Сход групы адбыўся 24 траўня пад Менскам.
Падчас прагляду фільмаў-удзельнікаў Канскага кінафэстывалю дэманстраваўся фотаздымак украінскага рэжысэра Алега Сянцова са словамі «Свабоду Алегу Сянцову».
Група з 30 жанчын-міратворцаў здолела праехаць з поўначы да поўдня па буфэрнай зоне, якая з 1953 году падзяляе тэрыторыю былой Карэі на дзьве краіны.
На пасаду старшыні балятаваліся тры кандыдаты.
На 18-м зьезьдзе Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» на закрытым паседжаньні завершыўся разгляд пытаньня аб вылучэньні партыяй свайго кандыдата ў прэзыдэнты.
Апошнія апытаньні перад надыходам «выбарчай цішыні» паказалі, што лідэрам — з розьніцай усяго ў паўпрацэнту — застаецца Анджэй Дуда.
Лідэр байкераў Залдастанаў назваў Кадырава «ваяром», ад учынкаў якога «многае залежыць».
Камандзір брыгады «Прывід» Аляксей Мазгавой загінуў у выніку замаху, арганізаванага невядомай дывэрсійнай групай, паведаміла расейскае агенцтва «Новости» са спасылкай на «інфарматрад брыгады».
Рыскі саміт «Усходняга партнэрства» — правал ці посьпех? Што набыла і што згубіла Беларусь на саміце? Расея пасьля саміту Партнэрства — трэці лішні ці трэці, які радуецца?
У Нью-Ёрку бізнэсовец родам з Пецярбургу Максім Фрэйдзон спрабуе судзіцца з расейскімі кампаніямі «Газпром» і «Лукойл» і іх кіраўніцтвам у рамках закона «Аб тых, хто трапіў пад уплыў рэкеціраў і карумпаваных арганізацыях».
Cаміт Усходняга партнэрства Эўразьвязу ў Рызе агаліў лініі расколу, якія падзяляюць шэсьць «ўсходніх партнэраў» ЭЗ, піша карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
У сталічным гатэлі «Беларусь» 23 траўня адкрыўся 18-ы зьезд Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет».
Гэта артыкул, які дазваляе за шэраг дысцыплінарных парушэньняў караць вязьня новым рэальным тэрмінам.
23–24 траўня ў Менску, у канфэрэнц-залі сталічнага гатэля «Беларусь», адбудзецца чарговы, XVIII зьезд Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет».
Прэзыдэнт Кіргізcтана Алмазбек Атамбаеў падпісаў указ аб прызначэньні Кубанычбека Амураліева амбасадарам у Беларусі.
У Менску ў «Прэзыдэнт-гатэлі» 22 траўня адбылося пасяджэньне трохбаковай (Украіна — Расея — АБСЭ) кантактнай групы па Ўкраіне.
Спрэчны пункт выніковай дэклярацыі адносна Крыму проста зафіксаваў ранейшыя пазыцыі ўдзельнікаў саміту.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на прэсавай канфэрэнцыі па выніках Рыскага саміту «Ўсходняга партнэрства» стрымана адрэагаваў на пазыцыю Беларусі і Армэніі.
Аляксандар Лукашэнка, які загадаў да сярэдзіны 2016 году стварыць ва ўсіх працоўных калектывах прафсаюзныя арганізацыі, дыскрэдытуе і ўладу, і прафсаюзны рух, мяркуе старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.
Карэспандэнт расейскай службы Радыё Свабода Алена Рыкаўцава, акрэдытаваная на конкурсе «Эўрабачаньне-2015» у Вене, нечакана аказалася сьведкай падрыхтоўкі прапагандысцкага сюжэту для фэдэральных расейскіх каналаў.
Большасьць экспэртаў прыходзяць да высновы, што УП апынулася ў крызісе, самай яскравай праявай якога стаў канфлікт ва Ўкраіне.
Асноўныя заявы Ўладзімера Макея ў Рызе.
Чаму ўсё ж Уладзімер Някляеў быў вымушаны пакінуць кампанію «Гавары праўду»? Ці будзе ён вылучацца на прэзыдэнта на гэтых выбарах?
Усходняе партнэрства спрыяла «некатораму ажыўленьню дыялёгу і ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і ЭЗ».
Аляксандар Лукашэнка сёньня, выступаючы на зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, зрабіў крытычныя заявы пра падзеі на саміце «Ўсходняга партнэрства», які праходзіць у Рызе.
45 дзён працягвае галадоўку палітвязень Юры Рубцоў, якому пагражае яшчэ 3 гады зьняволеньня за парушэньне парадку адбыцьця пакараньня «хіміяй».
Вайсковая частка брыгады спэцыяльнага прызначэньня ў Тальяці, у якой, як мяркуецца, служылі затрыманыя ва Ўкраіне спэцназаўцы, можа быць расфармаваная.
У дадатковай заяве Беларусі гаворыцца пра тое, што Беларусь не прымае пэўныя параграфы, у якіх прысутнічаюць канфрантацыйныя пасылы на адрас Расеі.
У ЗША з афіцыйным візытам знаходзіцца міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Заяц. Гэта першы за доўгі час візыт у ЗША чыноўніка зь Беларусі на ўзроўні кіраўніка міністэрства.
Паводле Лукашэнкі, сёньня галоўная задача — спыніць гібель людзей на ўсходзе Ўкраіны, а ўжо потым «разьбірацца, хто вінаваты».
Аляксандар Лукашэнка загадаў да сярэдзіны 2016 году стварыць ва ўсіх працоўных калектывах прафсаюзныя арганізацыі. Пра гэта ён заявіў, выступаючы 22 траўня на сёмым зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Ці хацелі б вы, каб Беларусь у будучыні далучылася да Эўразьвязу? Што для гэтага неабходна зрабіць? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Карэспандэнт расейскага выданьня «Новая газета» Павел Каныгін ўзяў інтэрвію ў затрыманых ва Ўкраіне расейскіх вайскоўцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгенія Ерафеева.
Па выніках саміту «Ўсходняга партнэрства» будзе падрыхтаваны такі варыянт дэклярацыі, які задаволіць усіх, — заявіў журналістам эўракамісар у эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні Эўразьвязу Ёханэс Ган перад пачаткам сустрэчы ў Рызе.
Гэта жыхар Чачні Руслан Мухадзінаў, паведамляе «Коммерсант». Сьледзтву трэба будзе высьветліць, ці зьяўляўся ён тым самым «Русікам», пра якога казаў у першапачатковых паказаньнях галоўны абвінавачваны па справе аб забойстве Барыса Нямцова Заур Дадаеў.
Перад пачаткам сёньняшняга пасяджэньня лідэры Эўразьвязу і дзяржаў-партнэраў маюць магчымасьць зьвярнуцца да прэсы, выказаць свае спадзевы ад саміту.
У сталіцы Латвіі, якая старшынюе ў Эўразьвязе, праходзіць двухдзённы саміт «Усходняга партнэрства», на якім лідэры Эўразьвязу сустракаюцца з партнэрамі з шасьці краінаў-суседзяў: Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.
У Рызе адбываецца саміт Усходняга партнэрства, які будзе працаваць два дні. Беларусь на Саміце прадстаўляе міністар замежных справаў Уладзімір Макей.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ў чацьвер прагаласавала за дэнансацыю пяці ваенных пагадненьняў з Расейскай Фэдэрацыяй, у тым ліку аб транзыце праз украінскую тэрыторыю ваенных фармаванняў РФ, якія знаходзяцца на тэрыторыі Малдовы.
«Мы ня бачым ніякай альтэрнатывы менскаму працэсу», — заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў Рызе. Ён таксама падкрэсьліў, што неабходна выконваць усе крытэры пагадненьняў па Данбасу, дасягнутыя ў Менску.
Лінас Лінкявічус, міністар замежных спраў Літвы, пракамэнтаваў заяву МЗС Расеі пра тое, што Рыскі саміт зьяўляецца «антырасейскім»
Амэрыканская кампанія Cisco Systems, якая вырабляе камунікацыйнае абсталяваньне, пастаўляла сваю прадукцыю Мінабароны Расеі і ФСБ у абыход санкцый, паведамляе амэрыканскае інтэрнэт-выданьне BuzzFeed News са спасылкай на свае крыніцы.
Прадстаўнікі ўзброеных сіл Швэцыі заявілі, што швэдзкія зьнішчальнікі перахапілі два расейскія бамбавікі у міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам непадалёк ад швэдзкай мяжы.
30-гадовы бізнэсовец зь Пецярбургу, баец украінскага добраахвотніцкага батальёну, распавёў расейскай службы радыё Свабода пра матывы свайго рашэньня і пра досьвед вайны на ўсходзе Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ