Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт «Усходняга партнэрства» ў Рызе. ЖЫВЫ БЛОГ

У Рызе адбываецца саміт Усходняга партнэрства, які будзе працаваць два дні. Беларусь на Саміце прадстаўляе міністар замежных справаў Уладзімір Макей.


20:29 22.5.2015

На раздарожжы. Блог Валера Карбалевіча

Рыскі саміт праграмы «Ўсходняе партнэрства» (УП) дае нагоду для рэфлексіі наконт лёсу гэтага праекту ЭЗ. Прайшло шэсьць гадоў з моманту яе запуску. Час дастатковы, каб падводзіць папярэднія вынікі. Большасьць экспэртаў прыходзяць да высновы, што УП апынулася ў крызісе, самай яскравай праявай якога стаў канфлікт ва Ўкраіне.

20:28 22.5.2015

Парашэнка адрэагаваў на заявы і агаворкі Беларусі на Рыскім саміце

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на прэсавай канфэрэнцыі па выніках Рыскага саміту «Ўсходняга партнэрства» стрымана адрэагаваў на пазыцыю Беларусі і Армэніі.

18:30 22.5.2015

Макей пра палітвязьняў: «Я не разумею, пра што вы кажаце»

Асноўныя заявы Ўладзімера Макея ў Рызе.
17:22 22.5.2015

Макей спадзяецца на адкрыты дыялёг паміж Беларусьсю і ЭЗ

Усходняе партнэрства спрыяла «некатораму ажыўленьню дыялёгу і ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і ЭЗ».

Заява Ўладзімера Макея на саміце «Ўсходняга партнэрства»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:14 0:00
Наўпроставы лінк

16:20 22.5.2015

Севярынец: Падтрымаўшы акупацыю Крыму і Данбасу, Лукашэнка пілуе сук, на якім сам сядзіць

«Нягледзячы на перамовы, якія ён вядзе з эўрапейцамі, публічна ён падтрымлівае расейскую палітыку. І гэта згубна і для яго самога, і для Беларусі. Таму што падтрымліваць акупацыю Крыму і Данбасу азначае пілаваць сук, на якім сядзіш. І для самога Лукашэнкі, і, паколькі ён аднаасобны кіраўнік Беларусі, гэта азначае кепскі варыянт і для Беларусі.

15:50 22.5.2015

Беларусь падтрымала дэклярацыю саміту «Ўсходняга партнэрства» з агаворкай

​Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей паведаміў па выніках пасяджэньняў саміту «Ўсходняга партнэрства, што беларуская дэлегацыя ў Рызе напісала дадатковую заяву да выніковага дакумэнту — Супольнай дэклярацыі.

15:05 22.5.2015

Выніковая прэс-канфэрэнцыя Саміту «Усходняга партнэрства»

14:34 22.5.2015
12:23 22.5.2015

«Моцная занепакоенасьць не дапаможа» – акцыя ў Рызе для ЭЗ

Украінцы і грузіны сабраліся ў Рызе каля Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі, дзе праходзіць саміт «Усходняга партнэрства». Удзельнікі акцыі трымалі сьцягі дзьвюх дзяржаў і плякаты з надпісамі «Спыніць расейскую агрэсію!», «Мы народжаныя бязьвізавымі», «Моцная занепакоенасьць не дапаможа».

«Моцная занепакоенасьць не дапаможа» – акцыя ў Рызе для ЭЗ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:31 0:00
Наўпроставы лінк

11:59 22.5.2015

Беларусь і Ўкраіна на саміце ў Рызе: апэратыўны камэнтар Свабоды

Жывое ўключэньне з саміту «Ўсходняга партнэрства». Падзеі на саміце, зьвязаныя зь Беларусьсю і Ўкраінай, у відэаэфіры Свабоды камэнтуюць наш карэспандэнт Валер Каліноўскі і супрацоўнік украінскай службы Свабоды Расьціслаў Хоцін.

Глядзіце з 03.58

11:25 22.5.2015

Эўразьвяз выдзеліў Украіне 1,8 мільярда эўра

У рамках Рыскага саміту было падпісанае пагадненьне аб выдзяленьні Ўкраіне эўрапейскага крэдыту памерам 1,8 мільярда эўра.

Старшыня Нацбанку Ўкраіны Валерыя Гонтарава, якая разам зь міністрам фінансаў Натальляй Ярэська падпісала пагадненьне з украінскага боку, заявіла, што гэтыя сродкі ўваходзяць у 40-мільярдны аб’ём міжнароднай дапамогі Ўкраіне і пойдуць на падтрымку эканамічных рэформ.

11:08 22.5.2015

Эўракамісар Ган: Выніковая дэклярацыя задаволіць усіх

Па выніках саміту «Ўсходняга партнэрства» будзе падрыхтаваны такі варыянт дэклярацыі, які задаволіць усіх, — заявіў журналістам эўракамісар у эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні Эўразьвязу Ёханэс Ган перад пачаткам сустрэчы ў Рызе.

10:38 22.5.2015

Паседжаньне пачалося. Фота зробленае ў прэсавым цэнтры саміту.

10:32 22.5.2015

У Рызе патрабуюць спыніць расейскую агрэсію ва Ўкраіне

Каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі ў Рызе сабраліся некалькі дзясяткаў латышоў і ўкраінцаў, якія заклікаюць Эўразьвяз патрымаць Украіну, Грузію, даць ім бязьвізавы рэжым, узмацніць санкцыі супраць Расеі.

«Спыніць расейскую агрэсію», — заклікае адзін з плякатаў удзельнікаў пікету.

10:09 22.5.2015

Уладзімер Макей у Рызе да прэсы не падыйшоў

Перад пачаткам сёньняшняга пасяджэньня лідэры Эўразьвязу і дзяржаў-партнэраў маюць магчымасьць зьвярнуцца да прэсы, выказаць свае спадзевы ад саміту. Прадстаўнік Беларусі Ўладзімер Макей такую магчымасьць праігнараваў, ён павітаўся з арганізатарамі саміту і прайшоў паўз шэрагі журналістаў.

09:35 22.5.2015

Сэнсацыяў на Рыскім саміце не чакаецца

У сталіцы Латвіі, якая старшынюе ў Эўразьвязе, праходзіць двухдзённы саміт «Усходняга партнэрства», на якім лідэры Эўразьвязу сустракаюцца з партнэрамі з шасьці краінаў-суседзяў: Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.

23:24 21.5.2015

Аліеў, як і Лукашэнка, ня едзе на саміт «Усходняга партнэрства»

Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў адмовіўся ад удзелу ў саміце «Ўсходняга партнэрства» Эўразьвязу ў Рызе 21-22 траўня. На ўсіх папярэдніх ён прысутнічаў асабіста.

23:24 21.5.2015

Выбар паміж Захадам і Ўсходам для Беларусі непрымальны, — намесьнік міністра эканомікі

Першы намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Забароўскі ўзяў актыўны ўдзел у Трэцім бізнэс-форуме «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе.

23:24 21.5.2015

Карагін пра адставаньне Беларусі ў супрацы з Эўразьвязам: Мы самі вінаватыя

Уладзімер Карагін, дэлегат бізнэс-форуму, які праходзіць у рамках Рыскага саміту, у інтэрвію Свабодзе пазытыўна ацаніў удзел Беларусі ў ініцыятыве «Ўсходняга партнэрства» Эўразьвязу.

23:23 21.5.2015

Эўрапейская мара і «Ўсходняе партнэрства»

Чаму ў Партнэрства запрасілі шэсьць, а не чатыры ці нават ня тры краіны, чаму запрасілі ня толькі тых, хто сапраўды рабіў эўрапейскі выбар, хто быў гатовы ахвяраваць многім дзеля гэтага выбару?

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG