Тыя накіроўваліся ў бок вострава Оланд, на поўдзень ад Стакгольму. Хаця Швэцыя не зьяўляецца чальцом НАТО, Расея выступае супраць збліжэньня краіны з альянсам. Расейская ваенная прысутнасьць у раёне Балтыкі павялічваецца на фоне канфлікту ва Ўкраіне і пагаршэньня стасункаў Масквы з Захадам.
Летась у прыбярэжных водах Швэцыі адбываліся пошукі падводнага аб’екту, які, паводле швэдзкіх СМІ, мог быць расейскай падводнай лодкай. Міністэрства абароны Расеі тады аспрэчыла інфармацыю аб тым, што інцыдэнт нібыта зьвязаны з прысутнасьцю расейскай субмарыны каля берагоў Швэцыі.