Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Калякін стаў сёмым прэтэндэнтам на кандыдата ў прэзыдэнты

абноўлена

На 18-м зьезьдзе Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» на закрытым паседжаньні завершыўся разгляд пытаньня аб вылучэньні партыяй свайго кандыдата ў прэзыдэнты.

У галасаваньні ўзялі ўдзел 160 дэлегатаў зьезду.

За тое, каб кандыдатам ў прэзыдэнты стаў лідэр партыі Сяргей Калякін, прагаласавала 105 дэлегатаў зьезда, супраць вылучэньня — 39, устрымалася 16 дэлегатаў. Галасаваньне праходзіла пайменна.

Такім чынам, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін стаў сёмым, хто абвесьціў аб жаданьні балятавацца на прэзыдэнта.

24 траўня ў менскім гатэлі «Беларусь» працягваецца XVIII зьезд Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет». Напярэдадні 200 дэлегатаў зьезду заслухалі справаздачу старшыні партыі Сяргея Калякіна, а сёньня абмяркоўваюць фармат удзелу партыі ў прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году.

Абмеркаваньне праходзіла за зачыненымі дзьвярыма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG