Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курдзкія хакеры ўзламалі сайт ЦВК Беларусі


Сайт Цэнтрвыбаркама Беларусі быў узламаны сёньня ноччу.

На галоўнай старонцы афіцыйнага сайта Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Беларусі сёньня ноччу была разьмешчаная фатаграфія баевікоў Курдыстана са зброяй.

Цяпер сайт Цэнтрвыбаркама працуе ў звычайным рэжыме. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік даведаўся пра ўзлом з паведамленьняў журналістаў.

«Гэта, напэўна, для службаў, якія абслугоўваюць наш сайт, зьяўляецца сыгналам, што трэба павысіць бясьпеку ягонай працы, — заявіў ён БелаПАН. — Тое, што ёсьць спэцыялісты, якія практыкуюцца ва ўкараненьні на розныя сайты, агульнавядома. Таму проста трэба ў гэтым кірунку працаваць. Папросім, каб адпаведныя службы пераправерылі сыстэму абароны сайта ».

Лазавік пры гэтым ня зьдзіўлены, што да сайта Цэнтральнай камісіі праяўляюць павышаную ўвагу.

«Тое, што да сайта Цэнтрвыбаркама ў гэтым годзе будзе падвышаная ўвага, мяне не зьдзіўляе. Але пакуль гэта ранавата рабіць. Наш сайт пачне актыўна напаўняцца і інфармаваць грамадзянаў пра падрыхтоўку да выбараў, калі яны будуць абвешчаныя, дзесьці зь сярэдзіны жніўня. Пакуль ён выконвае інфармацыйную функцыю для тых, хто цікавіцца беларускім заканадаўствам, гісторыяй правядзеньня выбараў», — сказаў Мікалай Лазавік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG