Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Мубараку: 3 гады турмы і вярнуць скарыстаныя на рэзыдэнцыі бюджэтныя грошы


У Эгіпце суд прысудзіў былога прэзыдэнта Хосьні Мубарака і двух яго сыноў да 3 гадоў зьняволеньня па выніках перагляду справы аб іх карупцыйных дзеяньнях.

Згодна з рашэньнем суду, абвінавачаныя павінны таксама заплаціць каля 16,3 мільёна даляраў штрафу і яшчэ 2,7 мільёна даляраў, якія яны раней прысвоілі з дзяржаўнага бюджэту.

Мубарака і яго сыноў абвінавачвалі ў нямэтавай растраце дзяржаўных сродкаў, вылучаных з бюджэту на падтрымку прэзыдэнцкіх рэзыдэнцый па ўсёй краіне.

Суд ужо разглядаў гэтую справу і ў 2014 годзе прысудзіў Хосьні Мубарака да 3 гадоў за кратамі, а яго сыноў — да 4 гадоў зьняволеньня. Аднак абвінавачаныя падалі апэляцыю, патрабуючы перагляду справы.

Хосьні Мубарак і яго сыны — Гамаль і Ала — ужо правялі прызначаны судом тэрмін за кратамі, таму, магчыма, ім застанецца толькі аплаціць згаданы штраф. Канчатковага рашэньня з гэтай нагоды пакуль няма.

Хосьні Мубарак кіраваў Эгіптам каля 30 гадоў. Ён склаў з сябе паўнамоцтвы пасьля працяглых акцый пратэсту ў лютым 2011 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG