Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сімфэропалі адкрылі мэмарыяльную дошку ў гонар Сталіна


У цэнтры Сімфэропаля 8 траўня была адкрыта мэмарыяльная дошка ў гонар Іосіфа Сталіна.

Як паведамляе РИА Новости, дошка разьмешчаная на будынку камітэта КПРФ Крыма, анэксаванага Расеяй.

У цырымоніі адкрыцьця прынялі ўдзел каля ста чалавек, сярод якіх былі вэтэраны вайны і прадстаўнікі Саюза савецкіх афіцэраў Крыма. Яны трымалі ў руках сьцягі СССР, сымболіку КПРФ, партрэты і фатаграфіі Сталіна.

Першы сакратар крымскай арганізацыі КПРФ Алег Саламахін заявіў РИА Новости: «Мы маглі б ўсталяваць дошку пры Ўкраіне, але гэта спарадзіла б нападкі. Украінская ўлада, вядома б, гэта забараняла, палохаючы насельніцтва міжнацыянальных канфліктам». Па словах Саламахіна, камуністы плянуюць і іншыя акцыі па ўшанаваньні памяці Сталіна ў Крыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG