Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Брытаніі лідзіруюць кансэрватары, — экзыт-пол


Лідэр лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі Эд Мілібэнд разам з жонкай выходзіць з участку для галасаваньня ў Данкастэры, паўночнай Англіі, 7 траўня 2015 году
Лідэр лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі Эд Мілібэнд разам з жонкай выходзіць з участку для галасаваньня ў Данкастэры, паўночнай Англіі, 7 траўня 2015 году

Самы малады за 350 гадоў кандыдат перамог на выбарах у Вялікабрытаніі.

Адным з сэнсацыйных вынікаў парлямэнцкіх выбараў у Вялікабрытаніі стала абраньне сябрам парлямэнта 20-гадовай Маіры Блэк, якая прадстаўляе Шатляндзкую нацыянальную партыю. Блэк стала самым маладым сябрам брытанскага парлямэнту з 1667 году.

Атрымаўшы перамогу ў выбарчай акрузе побач з Глазга, Блэк узяла верх над Дугласам Аляксандэрам, уплывовым лейбарысцкім палітыкам, былым сябрам ураду краіны.

На парлямэнцкіх выбарах у Вялікабрытаніі — паводле зьвестак апытаньняў экзыт-пол — перамагаюць кансэрватары на чале з прэм’ер-міністрам Дэвідам Кэмэранам (316 з 650 месцаў у Палаце абшчын).

На другім месцы — лейбарысты на чале з Эдам Мілібэндам (239 месцаў), на трэцім — Шатляндзкая нацыянальная партыя (58 месцаў). Лібэральныя дэмакраты пакуль атрымліваюць 10 мандатаў.

Працягнуўшы практыку фарміраваньня кіруючай кааліцыі зь лібэральнымі дэмакратамі, Кэмэран можа застацца ў крэсьле прэм’ера.

Менавіта гэтая кааліцыя кіруе Вялікабрытаніяй з 2010 году.

У той час, як некалькі брытанскіх газэт назвалі «шакавальнымі» вынікі экзыт-полаў, якія паказваюць на тое, што кансэрватары могуць адчувальна павялічыць сваю прысутнасьць у парлямэнце, атрымаўшы 316 месцаў, некаторыя сацыялягічныя службы выказваюць сумнеў у дакладнасьці гэтых вынікаў. Тэлекампанія CNN паведамляе аб тым, што тры фірмы, якія праводзілі апытаньні грамадзкай думкі, лічаць, што афіцыйныя вынікі могуць паказаць значна меншы разрыў паміж кансэрватыўнай і лейбарысцкай партыяй. Але калі нават зьвесткі экзыт-полаў пацьвердзяцца, ні адна з партыяў не атрымае бальшыні месцаў у парлямэнце і будзе вымушаная ўступіць у кааліцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG