Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Еўтушэнка ў Менску сустрэўся з Лукашэнкам і зь Някляевым


Яўген Еўтушэнка, архіўнае фота
Яўген Еўтушэнка, архіўнае фота

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 5 траўня сустрэўся са знакамітым расейскім паэтам Яўгенам Еўтушэнкам.

Пра гэта паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

«На сустрэчы ішла размова пра сытуацыю ў сучаснай літаратуры. Яўген Еўтушэнка падзяліўся сваім бачаньнем некаторых зьяў і падзей, якія адбываюцца ў цяперашні час», — паведамляе прэс-служба.

Пасьля выбараў у 2010 годзе Яўген Еўтушэнка зьвярнуўся праз расейскі Першы канал да беларускіх уладаў у абарону Ўладзімера Някляева, якога моцна зьбілі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

«У краіне, у якой быў забіты кожны чацьвёрты, так страшна чуць цяпер, што амаль, ледзь-ледзь не забілі аднаго з найлепшых беларускіх паэтаў. Хочацца проста крычаць, каб пачулі мяне. Каб усе невінаватыя людзі, якія былі затрыманыя ў Менску, былі вызваленыя. І, вядома, Някляеў павінен быць злучаны са сваёй сям’ёй, са сваім народам, зь літаратурай.

Людзі, якія ўзьнімаюць руку на ўласных паэтаў, яны... узьнімаюць руку на сумленьне ўласнага народу, уласнай нацыі, на ўласную мову, на ўласную культуру. Нельга ўзьнімаць руку на ўласных паэтаў, таму што яны выказваюць душу свайго народу».

Уладзімер Някляеў ня стаў камэнтаваць карэспандэнту Свабоды гэтую навіну, бо не адсочвае прыватныя сустрэчы.

«Я ўчора быў на вечарыне Яўгена Еўтушэнкі. Пасьля мы зь ім павячэралі, а пра сёньняшні дзень я нічога ня ведаю».

Ці пайшоў бы на сустрэчу з Лукашэнкам сам Някляеў?

«Я думаю, што ніякага жаданьня ў Лукашэнкі пасьля 2010 году бачыць паэта Ўладзімера Някляева няма».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG