Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жэнэве пройдуць перамовы па Сырыі


Сырыя. Паранены хлопчык чакае ўнутры палявога шпіталя пасьля авіяўдараў і артылерыйскіх абстрэлаў у Дамаску. 22 красавіка 2015 году
Сырыя. Паранены хлопчык чакае ўнутры палявога шпіталя пасьля авіяўдараў і артылерыйскіх абстрэлаў у Дамаску. 22 красавіка 2015 году

У Жэнэве павінны пачацца новыя перамовы па мірным урэгуляваньні канфлікту ў Сырыі.

Пасланец ААН Стафан дэ Містура сустрэнецца з прадстаўнікамі сырыйскага ўраду і некаторых паўстанцкіх групаў, а таксама дыпляматамі іншых краінаў рэгіёну, у прыватнасьці Турцыяй і Іранам.

Як паведамляе ВВС, ісламісцкія групы баевікоў, такія як «Ісламская дзяржава» і «Фронт Ан-Нусра», не запрошаныя да ўдзелу ў перамовах, нягледзячы на тое, што яны кантралююць некаторыя тэрыторыі.

Першая канфэрэнцыя ў Жэнэве ў чэрвені 2012 году скончылася рамачным пагадненьнем, якое так і не ўвасобілі ў жыцьцё.

Другая сустрэча ў студзені 2014 году завяршылася без дамоўленасьцяў.

Цяперашнія перамовы, у адрозьненьне ад двух папярэдніх раўндаў у Швэйцарыі, лічацца хутчэй кансультатыўнымі.

Тым часам праваабаронцы абвінавачваюць урадавыя войскі і паўстанцаў у ваенных злачынствах у горадзе Алепа.

Amnesty International у сваім новым дакладзе заявіла, што ў горадзе «штодня» зьдзяйсьняліся «жудасныя ваенныя злачынствы і іншыя парушэньні». Таксама сказана, што з абодвух бакоў «шырока распаўсюджаныя» катаваньні, затрыманьні і выкраданьні.

У нядзелю прынамсі 10 чалавек, у тым ліку чацьвёра дзяцей, загінулі ад удару барэльнымі бомбамі па дзіцячым садзе. Прэзыдэнт Сырыі раней катэгарычна адмаўляў выкарыстаньне гэтага тыпу ўзбраеньняў.

Грамадзянская вайна ў Сырыі працягваецца з сакавіка 2011 году. З-за канфлікту загінулі больш за 220 000 чалавек, каля чатырох мільёнаў афіцыйна сталі уцекачамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG