Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі ПЭН-цэнтар узнагародзіць журналістку Свабоды


Хадзіджа Ісмаілава атрымлівае ў Нью-Ёрку прэмію за журналісцкую мужнасьць у кастрычніку 2012 году
Хадзіджа Ісмаілава атрымлівае ў Нью-Ёрку прэмію за журналісцкую мужнасьць у кастрычніку 2012 году

На гала-вячэры ў Нью-Ёрку 5 траўня Амэрыканскі ПЭН-цэнтар уганаруе прэміяй «Свабода пісаць» імя Барбары Голдсьміт азэрбайджанскую журналістку Хадзіджу Ісмаілаву. У гэты самы дзень яна адзначыць шосты месяц знаходжаньня ў турме.

Прэмія імя Барбары Голдсьміт уручаецца штогод амэрыканскім ПЭН-цэнтрам пісьменьнікам і журналістам, што знаходзяцца ў турме або перасьледуюцца за сваю працу.

Журналістка Ісмаілава знаходзіцца цяпер у зьняволеньні. Яна працавала для азэрбайджанскай службы Радыё Свабода і стала вядомай сваімі журналісцкімі расьсьледаваньнямі праяваў карупцыі ў колах сям’і прэзыдэнта Ільхама Аліева. У прыватнасьці, яна пісала пра зьдзелкі вакол будаўніцтва аб’ектаў да конкурсу Эўрабачаньня, які праходзіў у баку ў 2012 годзе, крытыкавала сытуацыю з правамі чалавека ў краіне.

У сьнежні мінулага году Ісмаілаву арыштавалі па падазрэньні, што яна давяла да спробы самазабойства былога супрацоўніка радыёстанцыі. На мінулым тыдні гэты супрацоўнік — Турал Мустафаеў — зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру Азэрбайджану з заявай, што адклікае свой пазоў супраць Ісмаілавай і хоча зь ёй памірыцца. Аднак сьпіс прэтэнзій да журналісткі яшчэ перад гэтым падоўжыўся: яе абвінавацілі ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў, нелегальным прадпрымальніцтве і злоўжываньні службовым становішчам. Ісмаілава і міжнародныя праваабаронцы называюць гэтыя абвінавачваньні палітычна сканструяваным перасьледам.

Тэрмін зьняволеньня Ісмаілавай быў працягнуты да 24 траўня. І з турмы яна працягвае пісаць, расказваючы ў лістах на свабоду пра мэтады яе ўтрыманьня ў адзіночцы і працягваючы крытыкаваць уладу Аліева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG