Пра гэта паведамілі ў прэзыдэнцкай адміністрацыі. Чакаецца, што новым старшынёй Камітэту можа стаць генэрал Джозэф Данфорд, замяніўшы на гэтай пасадзе Марціна Дэмпсі. Аб новым прызначэньні могуць аб’явіць у бліжэйшы час.
Для Марціна Дэмпсі другі двухгадовы тэрмін знаходжаньня на найвышэйшай пасадзе ў амэрыканскіх узброеных сілах заканчваецца ўвосень.
59-гадовы Данфорд камандуе цяпер марской пяхотай ЗША, раней ён узначальваў Міжнародныя сілы садзейнічаньня бясьпецы ў Аўганістане. У 2003-2004 гадах ваяваў у Іраку, дзе атрымаў мянушку «Баявы Джо».
У адміністрацыі амэрыканскага прэзыдэнта таксама паведамілі, што намесьнікам Данфорда можа стаць цяперашні кіраўнік Транспартнага камандаваньня ўзброеных сіл ЗША генэрал Пол Селва.