Журналісты выданьня мяркуюць, што расейскія ўлады вырашылі далучыць частку тэрыторый Украіны на фоне пратэстаў на Майдане, калі прэзыдэнтам краіны яшчэ быў Віктар Януковіч.
Рахат Аліеў, былы зяць прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева, быў знойдзены мёртвым ў сваёй турэмнай камэры ў сталіцы Аўстрыі, Вене, 24 лютага.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы абвінаваціў Расею ў хлусьні адносна датычнасьці да канфлікту ва Ўкраіне
Падчас сустрэчы ў Менску з намесьнікам генэральнага сакратара Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Хэльгай Шмід Аляксандар Лукашэнка высока ацаніў прафэсійныя якасьці кіраўніка прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майры Моры.
Гэтым тыднем Беларусь наведваюць некалькі дэлегацыяў з Эўразьвязу і ЗША. У чым прычыны такой дыпляматычнай актыўнасьці? Якіх мэтаў імкнуцца дасягнуць афіцыйны Менск і Захад? Да якой мяжы могуць пацяплець дачыненьні?
Радыё Свабода склала сьпіс 10 самых «арыгінальных» заканадаўчых ініцыятыў за апошнія гады.
Ураджэнка Львова Лілія Шаўцова лічыцца адным з галоўных расейскіх крэмлінолягаў, экспэртам па расейскай кіруючай эліце. Яна адказала на пытаньні парталу "Украінская праўда". Прапануем вам фрагмэнт інтэрвію.
24 лютага намесьнік Генэральнага сакратара Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня Хэльга Шмід сустрэлася ў Менску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.
«Ідэоляг «русского мира», «імпэрац», «русафіл» — гэта першае, што цяпер згадваюць пра Ўладзімера Замяталіна тыя, хто яго ведае.
У Парыжы завяршылася сустрэча міністраў замежных спраў краін «нармандзкай чацьвёркі» па Ўкраіне.
Сёньня ў Менск прыляцеў спэцыяльны дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі, італьянскі парлямэнтар Андрэа Рыгоні.
На пасяджэньні Дзяржаўнай рады па абароне Літвы ў аўторак было прынята рашэньне ініцыяваць вяртаньне абавязковай вайсковай службы.
Акрамя раней затрыманых двух байцоў і камандзіра гэтага падразьдзяленьня, падазраванымі зьяўляюцца яшчэ 20 байцоў так званай «чорнай роты».
Аўстрыйскі гурт RAMMELHOF запісаў песьню і кліп пра расейскага прэзыдэнта «Wladimir (Put Put Putin)».
Пра гэта паведаміў народны дэпутат Украіны, дарадца міністра ўнутраных справаў Антон Герашчанка на сваёй старонцы ў Facebook.
Кнігарні «логвінаЎ» застаецца два тыдні, каб сплаціць $ 43 000.
У Заводзкім судзе Менску судзяць сына былога намесьніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімера Замяталіна. Замяталін-старэйшы ў першыя гады прэзыдэнцтва Лукашэнкі вызначыўся жорсткім стаўленьнем да незалежных мэдыяў і апазыцыі.
У Харкаве ў бальніцы памёр 18-гадовы студэнт, паранены пры выбуху падчас «Маршу годнасьці» ў нядзелю.
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што Беларусь можа адыграць важную ролю ў выбудоўваньні бясьпечнай Эўропы.
Спэцыяльны дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі, італьянскі парлямэнтар Андрэа Рыгоні наведае Менск 24–26 лютага.
Рэжысэр фільму Антось Цялежнікаў апублікаваў відэа на канале Youtube.
Лідэрам новай арганізацыі стаў былы дэпутат ад партыі «Самаабарона» Матэвуш Піскорскі, вядомы, між іншага, тым, што неаднаразова выказваўся ў падтрымку ўладаў Беларусі.
Ва ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА і аб’явіла галадоўку, ужо выяўлена парушэньне працы некаторых органаў.
Менск на гэтым тыдні наведаюць прадстаўнікі Эўразьвязу, Эўрапарлямэнту і Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Украіны стварыла сайт «Інфармацыйныя войскі Украіны» для збору заявак ад тых, хто жадае дапамагчы краіне атрымаць перамогу ў інфармацыйнай вайне.
Журналістку зь Бярозы (Берасьцейшчына) Тамару Шчапёткіну выклікалі ў міліцыю і азнаёмілі з пратаколам за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі.
Лукашэнка ў інтэрвію Грыгорыю Ёфэ распавядае пра габрэйскія карані Сідорскага і Мясьніковіча, пра маці Колі, свае жыцьцёвыя дасягненьні і перажываньні пра будучыню.
У Гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня трымае сухую галадоўку грамадзкі актывіст Кастусь Жукоўскі.
Тысячы людзей пад чырвонымі сьцягамі прайшлі ад Пушкінскай плошчы да плошчы Рэвалюцыі ў Маскве, дзе адбыўся мітынг. Перад яго ўдзельнікамі выступіў Старшыня ЦК КПРФ Генадзь Зюганаў.
Дробныя гандляры, якія з трывогай чакалі канца лютага, атрымалі ад уладаў яшчэ адну адтэрміноўку. Што азначае такі крок кіраўніцтва Беларусі для дробнага бізнэсу?
23 лютага, калі ў Беларусі сьвяткуюць афіцыйны Дзень абаронцаў Айчыны, Свабода зьвярнулася да былых вайскоўцаў з просьбай ацаніць цяперашні стан беларускага войска, ягоныя моцныя і слабыя бакі.
Сваякі апазналі ў забітым у Менску мужчыну Алманбета Анапіяева. Пра гэта 23 лютага кіргіскаму парталу АКИpress
Супрацьлеглыя погляды гісторыкаў: Ці знаходзіцца Эўропа на парозе ваенна-палітычнага супрацьстаяньня Ўсходу і Захаду, падобнага да падзеяў пасьля Другой ўсясьветнай вайны?
Гомельскі грамадзкі актывіст Юры Рубцоў, які адбывае пакараньне «хіміяй» у вёсцы Куплін Пружанскага раёну, зьвярнуўся ў раённы суд з пазовам да адміністрацыі ўстановы адкрытага тыпу № 7 і Міністэрства ўнутраных спраў
У Азэрбайджане 23 лютага ў СІЗА Кюрдаханы завяршыўся суд паводле пазову былога апазыцыянэра Эльмана Гасанава супраць журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што найперш ад вайскоўцаў залежыць спакой падчас сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў.
У Харкаве ў шпіталі памёр 15-гадовы хлопец, які пацярпеў ад выбуху 22 лютага.
Сайт Mediakritika.by, створаны камандай беларускіх мэдыяэкспэртаў, з сакавіка распачынае новы праект — «Гісторыя беларускага самвыдату».
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі правёў першую ацэнку Валавога ўнутранага прадукту (ВУП) краіны ў 2015 годзе. Паводле афіцыйнай статыстыкі, аб’ём ВУП у студзені сёлета на 0,4% меншы параўнальна з тым жа пэрыядам летась.
Не разумею тых, хто «прынцыпова не сьвяткуе» 23 лютага або 8 сакавіка, якія ў народзе даўно страцілі свой першапачатковы ідэалягічны сэнс і адзначаюцца проста як Дзень мужчын і Дзень жанчын.
Сьлед тэракту ў Харкаве вядзе ў Белгарад (Расейская Фэдэрацыя). Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Маркіян Лубкіўскі, піша «Інтэрфакс-Украіна».
На якіх ідэалах і каштоўнасьцях выхоўваюць сёньняшнюю беларускую моладзь? Каго лічаць героямі маладыя беларусы — Касьцюшку ці Суворава, Каліноўскага ці Мураўёва? Якія гістарычныя падзеі і зьявы выбірае моладзь за прыклад для перайманьня?
Наколькі інтарэсы Польшчы супадаюць зь беларускімі? «Пятая калёна» Захаду і «марыянэткі Масквы» – чаму гэтая рыторыка дае плён у Беларусі?
Замежныя назіральнікі адзначаюць, што ў Дэбальцава няма харчаваньня, вады, электрычнасьці, газу, мэдыкамэнтаў. Усе будынкі ў горадзе разбураныя або пашкоджаныя, адзначаюць прадстаўнікі АБСЭ.
Пра гэта заявіў сакратар Рады Нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксандар Турчынаў, праведамляе яго ягоная прэс-служба.
Споўнілася 15 год, як ня стала папулярнага расейскага палітыка і былога мэра Пецярбурга Анатоля Сабчака. З гэтай нагоды беларускія палітыкі ўзгадваюць Анатоля Сабчака.
Паводле словаў адной з удзельніц Маршу, выбух адбыўся ў той момант, калі людзі шыхтаваліся ў калёну.
У маршы, акрамя прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, прымаюць удзел прадстаўнікі 10 краін, у тым ліку лідэры Германіі, Польшчы, Латвіі, Малдовы, а таксама прэзыдэнт Эўрапейскай Рады.
Экспанаты пацьвярджаюць удзел Расеі ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны
Загрузіць яшчэ