Відэа апублікавана ў суполцы «Мая краіна Беларусь».
Паседжаньне пачнецца сёньня ўвечары ў 23:00 (па Менску). На ім абмяркуюць сытуацыю ва Ўкраіне. Чакаецца галасаваньне за рэзалюцыю.
Пакуль ня ясна, хто былі гэтыя людзі і чаму іх забілі. Касім Абэйдзі мяркуе, што гэта былі супрацоўнікі іракскіх службаў.
У адпаведнасьці з менскімі дамоўленасьцямі, зь 15 лютага бакі канфлікту меліся спыніць агонь і зь 17-га лютага пачаць адвод цяжкой ваеннай тэхнікі. Але баявыя дзеяньні працягваюцца.
Кабінет міністраў Украіны прадставіў 17 лютага «Чорную кнігу Крамля» пра «злачынствы, учыненыя Расеяй супраць украінскага народа і яго эканомікі», як ахарактарызаваў выданьне дарадца прэм’ер-міністра Даніла Лубкіўскі.
У выніку мінамётнага абстрэлу за 15 кілямэтраў ад Дэбальцава адбыўся выбух газаправоду. У горадзе і ваколіцах працягваюцца цяжкія баі.
Беларуская дэлегацыя ў АБСЭ ня бачыць сэнсу ў супрацоўніцтве з рабочай групай па Беларусі, таму што яе «узначальвае экстрэміст» Крысьціян Хольм.
18 лютага пасьля 15 сутак арышту павінен выйсьці на волю кіраўнік менскай транспартнай фірмы міжнародных перавозак Сяргей Штода, якога затрымалі пасьля таго, як ён абвясьціў аб правядзеньні ў Менску акцыі пратэсту падманутых грузаперавозчыкаў.
Расейскі тэлеканал LifeNews паведаміў, што кіраўнік самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандар Захарчанка паранены ў баях за Дэбальцава.
Генэральная пракуратура Ўкраіны адмовіла Грузіі ў выдачы былога прэзыдэнта Міхэіла Саакашвілі і былога міністра юстыцыі Зураба Адэішвілі.
Кіраўніцтва Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода паведаміла кампаніі «Твітэр» пра несанкцыянаванае выкарыстаньні сваёй інтэлектуальнай уласнасьці.
Ніводная палітычная партыя не была зарэгістраваная ў Беларусі ў 2014 годзе.
Самаабвешчаная «Луганская народная рэспубліка» выконвае адвод цяжкіх узбраеньняў ад лініі разьмежаваньня ў адпаведнасьці зь менскімі пагадненьнямі, цытуе агенцтва ТАСС лідэра «ЛНР» Ігара Платніцкага.
17 лютага Менскі абласны суд пакінуў у сіле рашэньне суду Менскага раёну аб штрафе намесьніку старшыні партыі КХП БНФ Юрасю Беленькаму
Чыгуначны вакзал Дэбальцава часткова знаходзіцца пад кантролем баевікоў — пра гэта ў эфіры тэлеканалу «112 Украіна» заявіў прадстаўнік МУС Украіны ў Данецкай вобласьці Ільля Ківа.
Дэпутаты Дзярждумы выступілі ў абарону унесеных у чорны сьпіс ЭЗ першага намесьніка старшыні камітэту Дзярждумы па культуры, вядомага сьпевака Іосіфа Кабзона, а таксама кіраўніка Масгаркаму КПРФ Валерыя Рашкіна.
Форум індывідуальных прадпрымальнікаў у Менску ня вырашыў галоўнай задачы — адтэрмінаваць уступленьне ў сілу прэзыдэнцкага ўказу № 222.
Аляксандар Лукашэнка мае намер у хуткім часе зноў наведаць Іран. Пра гэта ён заявіў 17 лютага, прымаючы ў Менску міністра замежных спраў Ірану Махамада Джавада Зарыфа.
Удзел у працэсе ўрэгуляваньня ўкраінскага крызісу, незалежна ад вынікаў, зьяўляецца для Аляксандра Лукашэнкі «бесьперапынным посьпехам» у яго высілках ісьці ўласным шляхам паміж Масквой і Брусэлем.
Нягледзячы на абвешчанае ў ноч на 15 лютага перамір'е, у раёне Дэбальцава працягваецца страляніна.
Кіраўнікі Расеі, Украіны і Нямеччыны дамовіліся аб «канкрэтных захадах», каб дазволіць назіральнікам АБСЭ правесьці маніторынг няўстойлівага спыненьня агню на ўсходзе Ўкраіны.
Сёньня падзеі ва Ўкраіне ацэньваюцца с асьцярожным аптымізмам, заявіў 17 лютага міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля яго сустрэчы з іранскім калегам Махамадам Джавад Зарыфа.
Дзярждэпартамэнт ЗША абвінаваціў Расею і сэпаратыстаў у парушэньні рэжыму перамір’я на ўсходзе Ўкраіны.
Людзі трымаюць у руках сьцягі Эўразьвязу і Ўкраіны, якую, на думку маніфэстантаў, акупавала «пуцінская Расея».
Актывісты заклікаюць неабыякавых людзей павіншаваць Яўгена Васьковіча з днём нараджэньня, даслаўшы ў месца зьняволеньня паштоўку.
Зьезд павінен стаць пляцоўкай для «адкрытага і сумленнага дыялёгу і выпрацоўкі выразных крытэраў разьвіцьця нацыянальнага бізнэсу». Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Форуму прадпрымальнікаў, які прайшоў 16 лютага ў Менску,
Дзьмітры Кісялёў у эфіры распавёў пра інцыдэнт з журналістамі ВГТРК Вольгай Скабеевай і Паўлам Зарубіным ў Менску падчас сустрэчы «нармандзкай чацьвёркі».
Украінскі фотажурналіст Уладзімер Шуваеў распавёў у інтэрвію Свабодзе пра сытуацыю ў Дэбальцаве — самай гарачай кропцы на ўсходзе Украіны.
Парлямэнцкая асамблея АБСЭ заклікала бакі канфлікту на Ўсходзе Украіны прытрымлівацца менскіх мірных дамоўленасьцяў і спыніць баявыя дзеяньні, асабліва што тычыцца раёну Дэбальцава.
Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці перамоваў у фармаце «нармадзкай чацьвёркі», якія праходзілі ў Менску.
Лідэр праваабарончай арганізацыі «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі крытычна паставіўся да высноваў сваіх калегаў з арганізацыі «Плятформа інавэйшн», якія апошнія месяцы «інспэктавалі» беларускія калёніі і сьледчыя ізалятары.
Расея выперадзіла Паўночную Карэю як краіну, якую амэрыканцы лічаць найбольшым ворагам Злучаных Штатаў.
Ліст, пасланы з расейскай Дзярждумы, апэлюе да вобразаў Другой сусьветнай і «халоднай» вайны.
У сталічным гатэлі «Беларусь» прадпрымальнікі на форуме абмяркоўвалі наступствы ўказу № 222. Гандляры кажуць, што застануцца бяз працы, большая частка цэнтраў апусьцее, а гаспадары павільёнаў заявяць аб банкруцтве.
У беларускім Міністэрстве замежных спраў пракамэнтавалі закіды з боку галоўнага расейскага дзяржаўнага тэлеканалу «Россия-1» наконт «неадэкватных дзеяньняў службы бясьпекі» ў Менску адносна двух расейскіх журналістаў падчас нядаўняга саміту.
Мая Кацыянчыч, прэс-сакратарка кіраўніцы зьнешняй палітыкі ЭЗ Фэдэрыкі Магерыні, на сёньняшнім брыфінгу ў Брусэлі патлумачыла пашырэньне сьпісу асобаў, якія трапляюць пад санкцыі ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне.
Выступаючы ў Бэрліне на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай сытуацыі ва Ўкраіне, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель пракамэнтавала сытуацыю пасьля дамоўленасьці 12 лютага ў Менску аб спыненьні агню ў Данбасе.
Кожны з суседзяў Расеі, які настроены на рэформы, сутыкаецца з сэпаратызмам. І гэта невыпадкова — пішуць у часопісе Foreign Policy Робэрт Ортунг і Крыстафэр Ўокер.
Сілы антытэрарыстычнай апэрацыі (АТА) не гатовыя адводзіць цяжкое ўзбраеньне і артылерыю ад лініі разьмежаваньня, паколькі баевікі пастаянна парушаюць «перамір’е».
22 студзеня ўпаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка выказаў сур’ёзныя прэтэнзіі да польскіх ксяндзоў, якія служаць у Беларусі.
Беларуская Свабода атрымала допіс з Асіповічаў пра канфлікт, які здарыўся на вясельлі празь беларускую мову.
Расейскія ўлады пасіўна назіраюць за вярбоўкай добраахвотнікаў на вайну за «Наваросію», а фактычна патураюць і спачуваюць такой вярбоўцы.
У другой палове дня 16 лютага ў Менск прылятае міністар замежных спраў Ірану Махамад Джавад Зарыф. Як паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе МЗС Беларусі, раніцай 17 лютага кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Ірана сустрэнецца са сваім беларускім калегам — Уладзімерам Макеем.
Эгіпэцкія вайскоўцы заявілі, што яны пачалі паветраныя ўдары па пазыцыях «Ісламскай дзяржавы» ў Лібіі — пасьля таго, як зьявіўся відэазапіс, на якім эгіпэцкія хрысьціяне-копты былі абезгалоўленыя.
15 гадоў дасьледчыкі амэрыканскага інстытуту Брукінгса Фіёна Гіл і Кліфард Гэдзі зьбіралі факты сапраўднай біяграфіі Ўладзімера Пуціна.
Эўразьвяз апублікаваў сьпіс новых санкцыяў у дачыненьні да Расеі. Так званы «чорны сьпіс» папоўнілі 19 фізычных і 9 юрыдычных асоб. Пра гэта гаворыцца ў Афіцыйным часопісе ЭЗ.
У адказ прадстаўнікі сэпаратыстаў кажуць пра «падрыхтоўку правакацый» з боку ўкраінскіх вайскоўцаў.
Часта кажуць, што Лукашэнку шанцуе, пастаянна здараецца нешта, што робіць для яго магчымым заставацца ва ўладзе. І кожны раз проста пад выбары.
Загрузіць яшчэ