Кіеў ускладае віну за абстрэл на сэпаратыстаў.
Сакратар Рады бясьпекі РФ Мікалай Патрушаў падкрэсьліў, што, калі ЗША пачнуць пастаўкі зброі ва Ўкраіну, гэта будзе значыць, што яны зьяўляюцца ўдзельнікамі канфлікту.
«Раскамнагляд» заяўляе, што сэрвіс Twitter парушае патрабаваньні заканадаўства, у тым ліку, накіраванага на супрацьдзеяньне экстрэмізму.
Памочнікі кіраўнікоў краін «нармандзкай чацьвёркі» (РФ, Францыя, Германія, Украіна) маюць сустрэцца вечарам 10 лютага ў Менску, каб зьняць рознагалосьсі і арганізаваць сустрэчу на вышэйшым узроўні ў «нармандзкім фармаце» 11 лютага.
У Менску павінен адбыцца саміт «нармандзкай чацьвёркі» дзеля ўрэгуляваньня ўкраінскага крызісу. Чаму стала магчымаю такая сустрэча? Якіх мэтаў рэальна дасягнуць на гэтых перамовах? Ці могуць беларускія вайскоўцы стаць часткаю міратворчых сілаў на ўсходзе Ўкраіны?
Выказваньні Сяргея Лаўрова пра ролю Расеі ва Ўкраіне, якія прагучалі на Мюнхэнскай канфэрэнцыі, былі такімі абсурднымі, што аб’ядналі Эўропу, піша агенцтва Bloomberg. Цяпер задача увасобіць рогат і кпіны ў нешта больш канструктыўнае.
Шматлікія гандлёвыя цэнтры, якія зьявіліся за апошні час у вялікіх і малых гарадах Беларусі, паступова пусьцеюць — фінансавая нестабільнасьць ударыла па пакупніцкай здольнасьці насельніцтва, а арэндная плата робіцца непад’ёмнаю
Яны возьмуць удзел у пасяджэньні кантактнай групы па мірным урэгуляваньні на ўсходзе Ўкраіны.
Галоўная ваенная пракуратура Ўкраіны па факце артылерыйскага абстрэлу гораду Краматорску распачала крымінальную справу па прыкметах тэрарыстычнага акту.
Амэрыканская журналістка Эн Эплбаўм на сайце The Washington Post крытыкуе нерашучасьць Захаду ў дачыненьні да Расеі і прапануе выпрацаваць доўгатэрміновую стратэгію Захаду.
У Менску на праспэктах Незалежнасьці і Пераможцаў у аўральным парадку прыбіраюць сумёты і вычышчаюць праезную частку — горад рыхтуецца да прыезду ў Менск лідэраў Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі.
10 лютага Басманны суд Масквы падоўжыў арышт украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі да 13 траўня.
У выніку сёньняшняга абстрэлу Краматорску баевікамі загінулі адзінаццаць чалавек, сярод іх чацьвёра вайскоўцаў. Параненых — 58 цывільных і вайскоўцаў.
Палітык быў пакараны штрафам у 4,5 мільёна рублёў за неаплату бясьпекі падчас мітынгу на Дзяды ў Лошыцы.
Апублікаваны даклад брытанскага Цэнтру зьнешняй палітыкі — зборнік артыкулаў аб розных аспэктах праграмы супрацоўніцтва Эўразьвязу з шасьцю постсавецкімі краінамі — Азэрбайджанам, Армэніяй, Беларусьсю, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай.
Пісьменьніца Святлана Алексіевіч пра арышт Надзеі Саўчанкі: «Сапраўдны жаўнер паважае сілу іншага жаўнера — гэта рабілі нават немцы ў часе вайны! А расейская ўлада на гэта ня здольная»
Кіраўнікі Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі правядуць у сераду, 11 лютага, сустрэчу ў Менску, прысьвечаную ўрэгуляваньню ўкраінскага крызісу. Свабода апытала беларускіх палітыкаў і палітолягаў пра іх спадзяваньні на вынікі гэтых перамоваў.
«Суркоў — заплечных спраў майстра, — кажа апазыцыйны расейскі палітык Барыс Нямцоў. — Там дзе Суркоў, там заўжды канфлікт, кроў, падман, цынізм і жорсткасьць».
Расея хоча зафіксаваць лінію разьмежаваньня і пасадзіць за стол перамоваў кіраўнікоў самаабвешчаных ДНР і ЛНР, — перакананы маскоўскі палітоляг Дзьмітры Арэшкін.
У сацыяльных сетках жыхары Краматорску паведамляюць пра загінулых і параненых.
Мэты і вынікі нечаканага візыту ў Сырыю міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея застаюцца незразумелымі.
Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў плянуе ўзяць удзел у працы Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе ў аўторак у Менску.
Адзіны рычаг, каб спыніць баявыя дзеяньні ў Данбасе, – адмова Пуціна ад паставак зброі ва Ўкраіну.
Суд будзе прымаць рашэньне пра падаўжэньне арышту лётчыцы, а за яе вызваленьне ў Расеі зьбіраюць подпісы.
Як зазначылі ў МЗС Беларусі, сустрэча трохбаковай групы па Данбасе чакаецца сёньня ў Менску пад вечар.
Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей 8-9 лютага наведаў з афіцыйным візытам Сірыю і сустрэўся з прэзідэнтам Башарам Асадам, а таксама прадстаўнікамі сірыйскага ўраду і дзелавых колаў.
Адвакаты ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, увязьненай у Расеі, падалі заяву ў Эўрапейскі суд па правах чалавека з просьбай тэрмінова ўжыць «папярэднія меры» для разгляду яе справы.
Украіна спадзяецца на дасягненне дамоўленасцей падчас сустрэчы прэзідэнтаў у «нармандзкага фармаце», якая запланавана на сераду, 11 лютага ў Менску
Ад яе вынікаў залежыць лёс заплянаваных перамоваў у «нармандзкім фармаце» 11 лютага.
Жорсткія баі працягваюцца паблізу мястэчка Дэбальцава ва ўсходняй Украіне, дзе узброеныя атрады сэпаратыстаў працягваюць спробы атачыць украінскія войскі. Адтуль жа паступае супярэчлівая інфармацыя пра ўжываньне супраць украінскіх войскаў авіяцыі.
Нямеччына ня будзе плаціць рэпарацыі Грэцыі па выніках Другой ўсясьветнай вайны, заявіў 9 лютага нямецкі віцэ-канцлер і міністар эканомікі Зігмар Габрыэль.
Падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель паўтарыла, што яна не бачыць ваеннага рашэньня крызісу ва Ўсходняй Украіне.
Ляфортаўскі суд Масквы падоўжыў да 5 красавіка тэрмін утрыманьня пад вартай Яўгена Петрына, якога абвінавачваюць у супрацоўніцтве са спэцслужбамі ЗША і дзяржаўнай здрадзе.
Пра гэта прэзыдэнт ЗША заявіў падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі пасьля заканчэньня сустрэчы з канцлерам Нямеччыны Ангэлай Мэркель. Разам з тым амэрыканскі лідэр заклікаў працягваць пошукі дыпляматычнага вырашэньня канфлікту з Расеяй.
Хто атрымае найбольш палітычных дывідэндаў ад сустрэчы ў Менску кіраўнікоў Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі? Ці вырасьце міжнародны імідж Аляксандра Лукашэнкі на фоне «менскага мірнага працэсу»?
У сувязі зь нядаўна ўведзеным рэжымам павышанай гатоўнасьці адэсіты наводзяць парадак у сховішчах паблізу жылых раёнаў. На тэрыторыі Адэсы каля 300 бамбасховішчаў, большасьць зь якіх ператварыліся ў засьмечаныя падвалы. Жыхары вырашылі паскорыць працэс падрыхтоўкі бамбасховішчаў і дапамагчы камунальнікам.
Да саміту ў «нармандзкім фармаце» па Ўкраіне ў Менску бакам трэба ўзгадніць шэраг прынцыпова важных пытаньняў, у прыватнасьці, умовы адвядзеньня цяжкога ўзбраеньня, заявіў кіраўнік МЗС Францыі Ляран Фабіус.
Суд па справе былога намесьніка міністра сельскай гаспадаркі Фёдара Лісіцы пачаўся выязным паседжаньнем ў Салігорску.
9 лютага Юрыя Рубцова выклікалі на допыт ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту ў Пружанах. Там склалі паперу, што Рубцоў адмовіўся даваць тлумачэньні.
Першы ў Беларусі паказ фільму пра зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі адбыўся ў пасёлку Васілевічы Гомельскай вобласьці, адкуль родам Юры Захаранка.
Рада міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ прыняла ў панядзелак рашэньне аб пашырэньні санкцыйнага сьпісу ў сувязі з украінскай сытуацыяй.
Міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаў сумнеў, што сустрэча лідэраў Нямеччыны, Расеі, Украіны і Францыі ў Менску адбудзецца ў сераду.
У гутарцы з карэспандэнтам свабоды прафэсар з ЗША Валеры Спэрлінг гаворыць пра мачызм і сэксізм у расейскай палітыцы.
Урад Літвы 9 лютага падтрымаў прапанову ўзаконіць галасаваньне праз інтэрнэт, перадае партал DELFI.
Вынікі заплянаванай на сераду ў Менску сустрэчы па Данбасе ў «нармандзкім фармаце» цяжка прадказаць, бо паводзіны Ўладзімера Пуціна цалкам ірацыянальныя.
Нармандзкім фарматам называюць перамовы па мірным урэгуляваньні ва Ўкраіне, у якіх прымаюць удзел дэлегацыі ад Нямеччыны, Расеі, Францыі і Ўкраіны.
Уладзімер Пуцін успрымае Ўкраіну як поле вырашальнага бою паміж Расеяй і ЗША, таму ня трэба разьлічваць на сур’ёзныя зрухі ў пытаньні мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі ў Данбасе.
Пра гэта сьведчаць дадзеныя апошняга апытаньня «Лявада-цэнтру», праведзенага напрыканцы студзеня.
Менскі гісторык Ігар Мельнікаў перакананы, што плянаваная сустрэча «нармандзскай чацьвёркі» ў Менску ўвойдзе ў падручнікі па гісторыі.
Вайна ва ўсходняй Украіне нясе з сабою такую ж рызыку, якую несла б вайсковае ўмяшаньне Захаду з прычыны савецкай інтэрвэнцыі ў краінах Цэнтральнай Эўропы ў пэрыяд халоднай вайны — гэта значыць, рызыку трэцяй сусьветнай вайны.
Загрузіць яшчэ