Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка стварыў Дарадчую міжнародную раду рэформаў і прызначыў яе старшынём былога прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі, паведамляе прэсавая служба ўкраінскага прэзыдэнта.
Пра «Лёнданскі клюб» ворагаў Крамля і ня толькі — эксклюзіўнае інтэрвію праграмы «Настоящее время» з Марынай Літвіненкай.
У сеціве абмяркоўваецца інцыдэнт, калі адзін з ахоўнікаў падчас сустрэчы ў Менску ў «нармандзкім» фармаце закрыў рот журналістцы тэлеканалу «Расея-24».
Адзін з самых багатых людзей Армэніі і лідэр апазыцыі Гагік Царукян выступіў супраць прэзыдэнта Сержа Сарксяна і заклікаў да масавых акцыяў пратэсту. Улады пачалі перасьлед палітыка.
У памежным зь Беларусьсю ўкраінскім Чарнігаве ў цэнтры гораду на Алеі герояў дэмантавалі два помнікі дзеячам бальшавіцкага рэжыму — Уладзімеру Антонаву-Аўсеенку і Мікалаю Падвойскаму.
Галадоўка абвешчана на знак пратэсту супраць затрыманьня і абвінавачаньня адразу ў двух крымінальных учынках
Беларускія дзяржаўныя мэдыі занадта перабольшваюць ролю афіцыйнага Менску ў саміце «нармандзкай чацьвёркі», але ў цэлым праўладныя СМІ імкнуцца захоўваць адносна ўкраінскага крызісу нэўтральную пазыцыю.
Начны саміт «Менск-2» адышоў у гісторыю. Настаў час прааналізаваць, што маем у сухім астатку.
Расея як мінімум на паўгода засталася без сыстэмы выяўленьня ракет. Але там запэўніваюць, што небясьпечныя напрамкі кантралююцца наземнымі радыёлякацыйнымі станцыямі, у тым ліку зь Беларусі.
Выданьні з усяго сьвету працягваюць аналізаваць плян мірнага ўрэгуляваньня ва Ўкраіне, падпісаны ў Менску.
Кожны сам – да пэўнае мяжы – распараджаецца сваім прозьвішчам, у тым ліку для стварэньня “брэндаў”. Пра асаблівасьці беларускіх прозьвішчаў піша Вінцук Вячорка.
Фармальна заключыўшы пагадненьне аб спыненьні агню, прарасейскія сэпаратысты і Расея пакінулі для сябе магчымасьць узнавіць канфлікт у любы момант.
Адвакаты ўкраінскай лётчыцы спадзяюцца, што іх падабаронную нарэшце вызваляць
Расейскі бок заяўляе, што «нічога не абяцаў».
«Нармандзкая чацьвёрка» на наступным тыдні абмяркуе, як выконваюцца менскія дамоўленасьці.
Кіраўнікі ФРГ і Францыі папярэдзілі ў чацьвер Маскву аб тым, што невыкананьне ўмоваў мірнай дамовы, дасягнутай у Менску, стане падставай для ўвядзеньня новых санкцый.
Захад і Украіна будуць працягваць змагацца за Крым, але гэтая барацьба будзе ляжаць у юрыдычнай плоскасці.
Вашынгтон гатовы зьмякчыць антырасейскія санкцыі ў выпадку імплемэнтацыі менскіх дамоўленасьцяў.
«Гэта нават не асцярожны аптымізм, гэта пэсымізм са знакам пытаньня».
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка ня трапіла ў сьпісы па абмене палоннымі, складзеныя па выніках менскіх перамоваў.
Падчас чатырохбаковых перамоваў у Менску ня вырашана найважнейшае пытаньне — пра кантроль над межамі Ўкраіны, заявіла ў чацьвер журналістам у Брусэлі прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.
На саміце Эўразьвязу ў Брусэлі адбылася дыскусія наконт вынікаў менскага саміту.
Апытаньне ў Шклове: «На які вынік спадзяюцца жыхары Шклова, землякі Лукашэнкі, ад Менскіх перамоваў па сытуацыі на Данбасе? Ці лічаць Лукашэнку міратворцам, ці ганарацца ім?».
Як можна ацаніць вынік менскага саміту? Наколькі трывалым стане спыненьне агню ва Ўкраіне, пра якое на ім дамовіліся? Хто пераможа ў «вайне інтэрпрэтацыяў» наконт сэнсу падпісаных пагадненьняў?
Новыя менскія пагадненьні ў інтэрвію Радыё Свабода пракамэнтаваў дырэктар Інстытуту ўкраінскай палітыкі Косьць Бандарэнка. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.
Нямецкі палітоляг Андрэас Умлянд, які цяпер працуе ў базаваным у Кіеве Інстытуце Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, кажа што новыя менскія пагадненьні практычна паўтараюць ранейшыя.
На вашыя пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце Свабоды адказаў выдавец Ігар Логвінаў.
Менскія пратаколы, на думку расейскіх аналітыкаў, маюць адзін станоўчы вынік — спыненьне агню.
Як будуць разгортвацца падзеі на Ўкраіне пасьля сустрэчы Парашэнкі, Пуціна, Алянда і Мэркель у Менску? Апытаньне ў беларускай сталіцы.
Менскія пагадненьні камэнтуе Ёрг Форбрыг, дасьледчык Нямецкага Фонду Маршала.
Пераносіць помнік Леніну зьбіраюцца ў сувязі з падрыхтоўкай да наступных абласных «Дажынак»: плошчу імя 40-годзьдзя Кастрычніка будуць рэканструяваць.
Дамоўленасьці, якія былі падпісаныя сёньня па выніках саміту «нармандзкай чацьвёркі» фактычна паўтараюць дамоўленасьці, якія былі дасягнутыя ў Менску ў верасьні 2014 году.
Вынікі перамоваў «нармандзкай чацьвёркі» ў Менску камэнтуе для Радыё Свабода галоўны рэдактар часапісу The Economist Эдвард Лукас.
Прафэсар катэдры паліталёгіі Кіева-Магілянскай акадэміі Аляксей Гарань станоўча ацаніў падпісаньне чарговай менскай дамоўленасьці пра спыненьне агню і адзначыў, што цалкам узгодненая пазыцыя Ўкраіны і Эўразьвязу не дала Пуціну магчымасьці вытаргаваць для сябе палітычныя саступкі.
Вынікі менскіх пагадненьняў мы папрасілі пракамэнтаваць расейскага пракрамлёўскага палітоляга, аднаго зь ідэолягаў праекту «Наваросіі» Сяргея Маркава. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.
Паралельна зь перамовамі ў нармандзкім фармаце ў Менску працягвалася сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне. Дзеля гэтага ў Беларусь прыбылі кіраўнікі самаабвешчаных «народных рэспублік» Данбасу — Аляксандар Захарчанка і Ігар Платніцкі.
Нягледзячы на падпісаныя ў Менску пагадненьні аб перамір’і, у бліжэйшыя дні ня выключанае абвастрэньне баявых дзеяньняў на фронце ў раёне Дэбальцава.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель па выніках перамоваў у Менску заявіла, што цяпер «ёсьць пробліск надзеі» для Ўкраіны.
Галоўны ўваход у Палац рэспублікі знутры пасьля ад’езду удзельнікаіў саміту «нарманскай чацьвёркі».
Менская сустрэча «нармандзкай чацьвёркі» ў камэнтарах і допісах беларускіх журналістаў у Фэйсбуку.
Пасьля заканчэньня 18-гадзінных перамоваў у «нармандзкім фармаце» ў Менску 11–12 лютага ўкраінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка зрабіў заявы перад журналістамі ўкраінскіх і міжнародных СМІ.
Украінскі палітоляг Віктар Каспрук лічыць, што менская дамова пра спыненьне агню дасягнутая, бо Пуцін баіцца ўзмацненьня санкцыяў супраць Расеі.
Лідэры так званых ДНР і ЛНР Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі падпісалі ў Менску падрыхтаванае «нармандскага чацвёркай» мірнае пагадненьне па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Дэклярацыю ў падтрымку гэтага дакумэнту прынялі Ангела Мэркель, Франсуа Алянд, Пятро Парашэнка і Ўладзімер Пуцін.
Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» апублікавала сёлетні індэкс свабоды прэсы ў сьвеце, адзначаючы агульнае абмежаваньне свабоды дзейнасьці СМІ ў сьвеце.
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд назваў дасягнутыя ў Менску дамоўленасьці «палёгкай для Эўропы» і «надзеяй для Ўкраіны».
Усе войны ў рэшце завяршаюцца мірам, чалавецтва мірыцца столькі ж часу, колькі ваюе. У сувязі з мірнымі перамовамі ў Менску, якія доўжыліся два дні, варта прыгадаць хроніку самых значных мірных кангрэсаў Новага часу.
Кіраўнікі сэпаратыстаў Аляксандар Захарчанка і Ігар Платніцкі заявілі, што пры пасярэдніцтве Нямеччыны, Францыі і Расеі падпісалі пагадненьне, якое дазволіць спыніць кровапраліцьце і надаць новы імпульс для разьвіцьця Данбасу.
Кіраўнік Беларусі распавёў, чым займаўся падчас перамоваў у «нармандзкім фармаце» ў Менску.
Першыя палосы дзяржаўных газэт Беларусі прысьвечаныя перамовам па Ўкраіне.
Загрузіць яшчэ