8 лютага дэманстранты зноў пiкетавалі амбасаду Расеі ў Празе. «Пуцін, рукі прэч ад Украiны!» — пад такім споклічам чэхі, украiнцы і беларусы правялі акцыю салідарнасьці.
У Польшчы ў гэтыя выходныя праходзяць палітычныя зьезды партыяў, якія вылучаюць на маючых адбыцца выбарах прэзыдэнта сваіх кандыдатаў.
Хто ўзначаліць беларускую дэлегацыю на саміце ў Рызе, вырашыць Лукашэнка, сказаў Уладзімір Макей.
Паводле Вінцука Вячоркі, у расейска-ўкраінскім канфлікце Лукашэнка аніяк не бесстароньні бок.
У Сочы адбылася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна
Увага! Нецэнзурная лаянка!
Сустрэча мае адбыцца 11 лютага ў Менску і будзе прысьвечаная ўрэгуляваньню ўкраінскага крызісу.
Кэры папярэдзіў, што калі Расея працягне зьдзяйсьняць дзеяньні, дэстабілізуючы сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны, то Захад прымусіць яе «заплаціць за гэта больш высокую цану».
Кіраўнік Беларусі наведаў сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды гадавіны адкрыцьця зімовай Алімпіяды.
Чаму вайна ў Данбасе ізноў аднавілася? Ці дасьць Захад зброю Кіеву? Глядзіце новы выпуск «Зоны Свабоды»
Шоў было прымеркаванае да гадавіны з дня адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Сочы 2014 года.
Дзе палягае мяжа свабоды слова? Ці адбываецца сутыкненьне цывілізацыяў? Абмяркоўваюць Аляксандар Лукашук, Сяргей Дубавец, Юры Дракахруст і Рым Гілфанаў.
Украінскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што Расея, «некалі дружалюбны сусед», парушыла нормы міжнароднага права і заняла частку тэрыторыі Ўкраіны.
Пасьля паўвекавой блякады Куба атрымала шанец прынамсі часткова выслабаніцца з путаў міжнароднай ізаляцыі. Але ці скарыстаецца такой магчымасьцю Выспа Свабоды, пакуль ёй кіруюць непасрэдныя сурэжысэры Карыбскага крызісу, прадусаванага Масквой, — браты Кастра?
Ангела Мэркель і Франсуа Алянд прапануюць Маскве новы плян ўрэгуляваньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.
У дакумэнце зноў падкрэсьліваецца неабходнасьць лідэрства ЗША ў забесьпячэньні правілаў сусьветнага парадку і мабілізацыі глябальных намаганьняў па цэлым шэрагу франтоў бясьпекі, у тым ліку па спыненьні расейскай «агрэсіі».
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Вашынгтон і Брусэль павінны быць адзіныя ў сваёй жорсткай пазыцыі ў дачыненьні да агрэсіі Расеі супраць Украіны.
У Гомелі на адрас бацькоў Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў на Эўрамайдане ў Кіеве, не спыняюцца абразы. Невядомыя вандалы зрывалі на яго магіле жалобныя стужкі і ўкраінскія нацыянальныя сьцягі.
Эўразьвяз імкнецца спыніць вайну ў Данбасе шляхам перамоваў з Крамлём, але любыя дамоўленасьці з Уладзімерам Пуціным будуць недаўгавечнымі, лічаць экспэрты.
Сёньня кіраўнікі Нямеччыны і Францыі Ангела Мэркель і Франсуа Алянд прыяжджаюць у Маскву, каб правесьці з Уладзімерам Пуціным прамыя перамовы па сытуацыі ў Данбасе. Паводле дадзеных СМІ, эўрапейскія лідэры вязуць у Маскву новыя мірныя прапановы.
6 лютага а 13-й гадзіне старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі зьбіраўся прэзэнтаваць у Салігорску антыкарупцыйную плятформу, якую падрыхтавалі 11 партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Аднак у Салігорск Анатоль Лябедзька не паехаў.
За 10 месяцаў у Беларусь прыбыло 50 тысяч украінцаў
Заяўленага выступа артыста 6 лютага ў клюбе «Піраты» ня будзе. Суцяшальная сустрэча і аўтограф-сэсія з музыкам пройдзе ў галерэі Tut.by 8 лютага.
У прыгарадзе Данецку, у вёсцы Пяскі, што месьціцца каля разбуранага данецкага аэрапорта, працягваюцца зацятыя баі паміж украінскімі вайскоўцамі і прарасейскімі сэпаратыстамі.
Сёньня кіраўнікі Нямеччыны і Францыі могуць сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным у Маскве.
Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг заявіў, што дасягнутая дамоўленасьць аб неадкладным стварэньні шасьці баз ва Ўсходняй Эўропе і перадавой групоўкі ў 5000 вайскоўцаў — у адказ на расейскую агрэсію ва Ўкраіне.
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры запатрабаваў ад Расеі «прадэманстраваць сваю прыхільнасьць да спыненьня праліцьця крыві» ва Ўкраіне.
Расейскія ўлады ў Крыме афіцыйна адкрылі сёньня помнік удзельнікам заключэньня Ялцінскіх пагадненьняў
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд прыбылі ў Кіеў з новымі мірнымі ініцыятывамі па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.
«Ці заслужыў Лукашэнка адпачынак у Сочы?» Адказваюць жыхары Магілёва.
У горадзе Салікамск турэмшчыкі адзначылі 75-годзьдзе Ўсольлагу — аднаго зь першых лягераў сыстэмы ГУЛАГ. Сьвята зладзілі ў мясцовым аддзеле Галоўнай управы Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў РФ па Пермскім краі.
З 1 студзеня 2015 году атрымальнікі пазыкаў ад фізычных асобаў будуць плаціць падатак у памеры 13% ад атрыманай сумы, калі не пасьпеюць пагасіць доўг на момант падачы дэклярацыі аб даходах.
5 лютага праваабаронцы «Вясны» правялі акцыю салідарнасьці з актывістамі анархісцкага руху, беспадстаўна асуджанымі да арыштаў.
Сёньня ў Менску адбылося адкрыцьцё літоўскага візавага цэнтру.
Эўропа спыніць свае санкцыі адносна рэжыму Аляксандра Лукашэнкі толькі тады, калі будзе дасягнуты значны прагрэс у сфэры абароны правоў чалавека і будуць вызваленыя палітвязьні.
У пятніцу, 6 лютага, у дзяржаўнай рэзыдэнцыі Расейскай Фэдэрацыі «Горкі», што ў Падмаскоўі, сустрэнуцца кіраўнікі ўрадаў Армэніі, Беларусі, Казахстану, Расеі і, магчыма, Кіргізстану.
Расейскія войскі актыўна дзейнічаюць на ўсходзе Ўкраіны з самага пачатку ўзброенага канфлікту ў красавіку 2014 года, заявіў у сераду амбасадар ЗША ў НАТО Дуглас Лют.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры плянуе 5 лютага правесьці перамовы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам ў Кіеве.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Фэдэрыка Магерыні заклікала спыніць хвалю гвалту на ўсходзе Украіны.
Што павінна адбыцца, каб у Беларусі зьмянілася ўлада? Ці патрэбна, на вашу думку, такая зьмена? Апытаньне ў Горадні.
Карэспандэнт праграмы «Настоящее Время» расказвае, як адбываецца эвакуацыя з раёну на ўсходзе Ўкраіны, які знаходзіцца пад моцным абстрэлам сэпаратыстаў.
Былога навуковага супрацоўніка Расейскага фэдэральнага ядзернага цэнтру ў Сарове (Ніжагародзкая вобласьць) Уладзіміра Голубева абвінавацілі ў выдаваньні дзяржаўнай таямніцы.
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Косінец заявіў журналістам пра выкананьне практычна ўсіх даручэньняў кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, дадзеных ім падчас нядаўняй прэс-канфэрэнцыі.
Экзатычная і пацешная гісторыя пра тое, як менская міліцыя паставіла прэзыдэнта ў дурное становішча, цікавая тым, што ў перакрыўленым выглядзе адлюстроўвае норавы і мэханізмы функцыянаваньня дзейнага рэжыму.
Праваабаронцы «Плятформы інавэйшн» атрымалі дазвол наведваць беларускія калёніі і ізалятары, папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу і ЛПП.
Паводле закону, які напярэдадні падпісаў Ільхам Аліеў, для ўраду Азербайджану стане прасьцей закрываць мэдыі, якія атрымліваюць замежнае фінансаваньне.
У Вільні адбыліся кансультацыі спэцыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі Міклаша Харасьці зь беларускімі праваабаронцамі.
Кіраўнік незалежнага інтэрнэт-тэлеканалу ARU TV Павал Марозаў разказвае пра зьмест праекту і бліжэйшыя пляны.
4 лютага 1746 году нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША.
У Данецку пад артылерыйскі абстрэл трапіла 27-я гарадзкая бальніца. Як паведамляюць у данецкай адміністрацыі, ёсьць загінулыя і параненыя, іх колькасьць удакладняецца. Раён, у якім разьмешчана бальніца, абясточаны.
Загрузіць яшчэ