Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку пад абстрэл трапіла бальніца, ёсьць ахвяры


У Данецку пад артылерыйскі абстрэл трапіла 27-я гарадзкая бальніца. Як паведамляюць у данецкай адміністрацыі, ёсьць загінулыя і параненыя, іх колькасьць удакладняецца. Раён, у якім разьмешчана бальніца, абясточаны.

Раней стала вядома, што за апошнія суткі ахвярамі абстрэлаў ў Данецку сталі трое мясцовых жыхароў, восем — атрымалі раненьні. Працягваюцца баявыя дзеяньні ў гарадоў Дэбальцава і Вуглягорск. Па дадзеных камандаваньня ўкраінскай арміі, за суткі ў Данбасе загінулі чацьвёра вайскоўцаў, 25 — параненыя. Паведамляецца, што страты сэпаратыстаў склалі 18 чалавек забітымі, 55 параненымі.

Кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў», дэпутат Дзьмітры Тымчук напісаў у фэйсбуку, што колькасьць сэпаратыстаў у Данецку перавышае тры тысячы чалавек і працягвае павялічвацца. За суткі, паводле яго, у рэгіён прыбыла 20 грузавікоў жывой сілы, а таксама 11 адзінак браняванай тэхнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG