Каля габрэйскага цэнтру ў горадзе Ніца на поўдні Францыі двое патрульных салдат былі параненыя ў выніку нападу ўзброенага нажом мужчыны.
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца ў маскоўскай турме паводле абвінавачваньня ў датычнасьці да забойства двух расейскіх журналістаў, галадае ўжо больш за 50 дзён.
Кіраўнікі Беларусі і Расеі на сустрэчы ў Сочы абмяркуюць пытаньні двухбаковых адносінаў.
Расея зробіць выключэньне і захавае для грамадзян Украіны права ўезду ў Расею па ўнутрыўкраінскіх пашпартах.
У Менску прайшла вечарына салідарнасьці з Андрэем Бандарэнкам і Міхаілам Жамчужным
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама можа перагледзець сваю ранейшую пазыцыю і прыняць рашэньне аб пастаўках Украіне летальнай (lethal) зброі. У панядзелак пра гэта паведамілі адразу некалькі амэрыканскіх выданьняў і інфармацыйных агенцтваў са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі прэзыдэнта.
КДБ апублікаваў сьпіс асобаў, якія ўдзельнічаюць у тэрарыстычнай дзейнасьці або маюць дачыненьне да распаўсюджваньня зброі масавага паражэньня.
Дзярждума РФ сёньня прыняла ў другім і трэцім чытаньнях ўрадавы законапраект, які пашырае паняцьці «дзяржаўная здрада» і «шпіянаж».
На Сяргея Штоду склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні і пакаралі арыштам на 15 сутак за лаянку матам.
У Расеі, паводле статыстыкі, замежных пашпартаў ня маюць 82% грамадзянаў.
Часьцяком мне прыходзяць у галаву наіўныя пытаньні. Гэта калі тыя ўяўленьні пра рэчаіснасьць, якім мяне вучылі зь дзяцінства, перастаюць гэтай самай рэчаіснасьці адпавядаць.
Паплечнікі палітвязьня Міколы Статкевіча зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) ствараюць ініцыятыўную групу па вылучэньні свайго лідэра кандыдатам на прэзыдэнта краіны.
На сустрэчах абмяркуюць буйныя кантракты і міжнародныя дамовы, якія маглі б быць падпісаныя падчас візыту на найвышэйшым узроўні.
Былога палітвязьня Аляксандра Францкевіча пакаралі нібыта за лаянку і супраціў міліцыі. Францкевіч назваў суд і арышт «палітычнымі рэпрэсіямі», да якіх ён ужо прывык.
Тацяна Кірыенка і Марыя Сяргеева цяпер у аддзеле ўнутраных спраў Горацкага райвыканкаму. Паводле жанчын, міліцыя вінаваціць іх у агітацыі, зьвязанай з выбарамі.
Чалавеку, які дрэнна ведае чужую мову, заўсёды здаецца, што тая мова менш дасканалая за ягоную, на ёй нельга выказаць ўзьнёслыя думкі.
Лёс прапаноў Беларусі па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе застаецца невядомым, але экспэрты адзначаюць, што міратворчыя магчымасьці афіцыйнага Менску наагул вельмі абмежаваныя.
Намесьнік дарадцы Абамы зазначыў, што пастаўкамі зброі Ўкраіне крызіс у Данбасе ня вырашыць.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), БХД, кампанія «Гавары праўду!», Партыя БНФ, Рух «За свабоду» падпісалі пагадненьне аб сумеснай назіральнай кампаніі на час прэзыдэнцкіх выбараў 2015 года.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыме праз тыдзень, у панядзелак, 9 лютага, канцлера ФРГ Ангелу Меркель, і сярод тэм іх размоў будуць Украіна і Расея.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заявіла, што сабрала «жахлівыя доказы гібелі і раненьняў цывільных асоб», якія пацярпелі за апошнія дні ва Усходняй Украіне як ад прарасейскіх сэпаратыстаў, гэтак і ад украінскіх урадавых сіл.
А часам толькі зброя можа спыніць зброю — піша ў брытанскай Guardian вядомы дасьледчык посткамуністычных краінаў Тымаці Гартан Эш.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што Нямеччына ня дасьць зброі Ўкраіне, і выказалася за хуткае аднаўленьне перамір’я на ўсходзе Ўкраіны.
Прарасейскія сэпаратысты плянуюць мабілізаваць 100 тысяч чалавек супраць ўрадавых сілаў Украіны на фоне актывізацыі баявых дзеяньняў пасьля правалу мірных перамоваў.
Які эфэкт можа мець норма, паводле якой уводзіцца дасудовае пагадненьне са сьледзтвам пра супрацоўніцтва?
На Данбасе працягваюцца баі, і мірнае насельніцтва вымушанае пакідаць свае дамы, каб захаваць жыцьцё. У праграме «Настоящее Время» — пра сытуацыю ў мястэчку Дэбальцава.
Прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк падпісаў пастанову, якая ўсталёўвае дадатковыя выплаты вайскоўцам за выкананьне баявых задач і зьнішчэньне баявой тэхнікі сэпаратыстаў.
Суд над старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і іншымі ўдзельнікамі акцыі салідарнасьці з журналістамі Charlie Hebdo, прызначаны на 4 лютага, адменены.
Магчымасьці вырашыць канфлікт у Данбасе дыпляматычным сродкамі на дадзены момант вычарпаныя, перакананы вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук.
Былыя беларускія палітвязьні, якія трымалі працяглыя галадоўкі ў зьняволеньні, хвалююцца за стан здароўя ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая 50-ты дзень трымае галадоўку пратэсту ў расейскай турме.
Аляксандар Лукашэнка зноў выбраўся на адпачынак — гэтым разам ён вырашыў пакатацца на лыжах у Краснай паляне недалёка ад Сочы.
2 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі на працоўным месцы былога палітвязьня Аляксандра Францкевіча.
Андрэй Стрыжак разам з украінскімі валянтэркамі Вольгай Гальчанкай і Аляксандрай Алешынай прывезьлі ў прыфрантавы Данбас тону гуманітарнага грузу, генэратар і джып для ўкраінскіх вайскоўцаў.
У Лёндане пачаліся слуханьні ў справе Аляксандра Літвіненкі — былога афіцэра ФСБ, які памёр у брытанскай сталіцы ў 2006 годзе ад атручэньня палёніем.
У Менску ўшануюць памяць кіраўніка вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў Кастуся Каліноўскага з нагоды ягонага дня народзінаў — 2 лютага. На вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Менску прадстаўнікі творчых суполак ускладуць кветкі да памятнай шыльды змагару за свабоду і запаляць сьвечкі.
23 вядомыя ў Беларусі асобы, сярод якіх прафэсар Станіслаў Багданкевіч, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Аляксандар Дабравольскі, Андрэй Клімаў, юрыст Гары Паганяйла
Палітвязень скардзіцца, што ягонае патрабаваньне аб эфіры для апазыцыі не падтрымала сама апазыцыя.
На фоне зрыву менскіх перамоваў у ЗША расьце колькасьць прыхільнікаў перадачы Кіеву сьмяротнага ўзбраеньня.
На прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнкі журналісты замежных і недзяржаўных СМІ ўзьнялі вострыя пытаньні. Якія наступствы?
Да таго, як стаць імпэрыяй, ні дзяржава на ўсходзе ад нас, ні яе народ ніколі не называліся рускімі.
У траўні будзе вырашацца пытаньне аб працягненьні паўнамоцтваў спэцдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі.
Як піша New York Times, да гэтага адміністрацыю Абамы падводзяць новыя сутыкненьні ў Данбасе.
Пэтыцыю на імя прэзыдэнта Расеі з заклікам вызваліць з-пад варты шматдзетную маці Сьвятлану Давыдаву, абвінавачваную ў дзяржаўнай здрадзе пасьля званка ў амбасаду Ўкраіны, падпісалі больш за трыццаць тысяч чалавек.
«Ніякіх шараханьняў ня будзе, будзе шматвэктарная палітыка», — заявіў у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1» 1 лютага міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з фэдэральным канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель і прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў інтэрвію тэлеканалу CNN заявіў, што ў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ва Ўкраіне не было стратэгічнай лініі
Размова з прафэсарам Нью-Ёрскага ўнівэрсытэту Маркам Галеоці, аўтарам блогу In Moscow Shadows.
Малюнак зроблены на плоце гарадзкой цеплацэнтралі, што ў мікрараёне МІР-2 у Магілёве.
Загрузіць яшчэ