Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна забараняе ўезд грамадзянам РФ па ўнутрырасейскіх пашпартах


У Расеі, паводле статыстыкі, замежных пашпартаў ня маюць 82% грамадзянаў.
У Расеі, паводле статыстыкі, замежных пашпартаў ня маюць 82% грамадзянаў.

Кабінэт міністраў Украіны прыняў рашэньне забараніць зь 1 сакавіка гэтага году ўезд на тэрыторыю краіны грамадзянам Расеі па ўнутраных пашпартах і пасьведчаньнях аб нараджэньні. Мяжу расейскі грамадзянін зможа перасекчы, прад’явіўшы дыпляматычны ці службовы пашпарт, пашпарт марака, лётнае пасьведчаньне чальца экіпажу паветранага судна.

Зараз падарожжы з Расеі ва Ўкраіну і з Украіны ў Расею рэгулююцца міжурадавым пагадненьнем ад 1997 году аб бязьвізавых паездках. Паводле пагадненьня, расейцы могуць уехаць ва Ўкраіну як па ўнутраным, гэтак і па замежным пашпарце.

У Расеі, паводле статыстыкі, замежных пашпартаў ня маюць 82% грамадзянаў.

Сёньня прэм’ер Украіны Арсен Яцанюк падпісаў рашэньне, якое касуе магчымасьць уезду расейцаў ва Ўкраіну па ўнутраных пашпартах. Ён падкрэсьліў неабходнасьць узмацненьня кантролю на расейска-ўкраінскай мяжы і ўхваліў «увядзеньне эўрапейскіх правілаў перасячэньня дзяржаўнай мяжы, у тым ліку для грамадзян Расейскай Фэдэрацыі».

Ён нагадаў, што раней прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін прапаноўваў зь 2015 году зьмяніць рэжым паездак у РФ для грамадзян краінаў СНД, заклікаўшы дапускаць іх толькі пры наяўнасьці замежнага пашпарту.

Раней прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін прапаноўваў зь 2015 году зьмяніць рэжым паездак у РФ для грамадзян краінаў СНД, заклікаўшы дапускаць іх толькі пры наяўнасьці замежнага пашпарту.

Яцанюк сказаў, што ва Ўкраіне просьбу расейскага прэзыдэнта пачулі. Прэм’ер таксама даручыў Дзяржаўнай міграцыйнай службе разам зь Дзяржаўнай памежнай службай паставіць на кантроль тэрмін знаходжаньня грамадзянаў РФ, якія прыбылі ва Ўкраіну. Па словах старшыні камітэту Дзярждумы РФ па міжнародных справах Леаніда Слуцкага, рашэньне Кіеву наконт уезду па замежных пашпартах было чаканым.

«Мы ніякіх спэцыяльных заяваў рабіць не будзем, за апошнія тры месяцы Украіна пасьлядоўна выдаляе, ачышчае, ампутуе ўсё расейскае. Яны нават плянавалі ўзьвесці плот, калі б былі грошы на гэта», — сказаў дэпутат, адзначыўшы, што Расея «неабавязкова адрэагуе сымэтрычна».

Кіраўнік Фэдэральнай міграцыйнай службы (ФМС) РФ Канстанцін Рамаданаўскі ў канцы мінулага году заявіў, што Расея не плянуе ўводзіць візавы рэжым з Украінай. Сёлета ФМС падоўжыла час знаходжаньня ў РФ грамадзянаў Украіны, у тым ліку прызыўнога ўзросту, на тэрмін больш за 90 сутак (рашэньне было прынятае пасьля таго, як прэзыдэнт Уладзімер Пуцін прапанаваў юнакам-украінцам прызыўнога ўзросту, якія хочуць ухіліцца ад мабілізацыі на радзіме, ехаць у Расею).

Расея зь 1 студзеня 2015 году таксама ўвяла правіла, паводле якога грамадзяне краінаў СНД будуць уяжджаць на тэрыторыю Расеі толькі па замежных пашпартах. Аднак выключэньне зробленае для краінаў-чальцоў мытнага саюзу (Беларусі, Казахстану і Кіргізстану), а таксама для Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG