Парлямэнт Грэцыі абраў новага прэзыдэнта краіны — ім стаў былы міністар унутраных справаў, кансэрватыўны праэўрапейскі палітык Пракопіс Паўлапулас.
Прэс-служба прэзыдэнта паведаміла, што помнік Антанасу Сьмятоне ўжо ўключаны ў праграму сьвяткаваньня стагодзьдзя аднаўленьня дзяржавы.
Сябры Бюро Парлямэнцкай асамблеі (ПА) АБСЭ аднагалосна адкінулі кандыдатуру Вольгі Кавітыдзі, якую Расея прапанавала ўключыць у склад асамблеі.
Нават калі Дэбальцаўскі выступ зьліквідуецца, то, хутчэй за ўсё, поўнага замірэньня ня будзе
Беларусь была і застаецца арэнай процістаяньня вонкавых сілаў замест таго, каб быць самастойным гульцом з самастойнымі інтарэсамі.
Суд над палітвязьнем Мікалаем Дзядком адбудзецца 25 лютага на тэрыторыі турмы № 4 у Магілёве ў закрытым рэжыме.
Брытанскія журналісты і адмыслоўцы правялі расьсьледаваньне і выявілі, што летась улетку абстрэлы Ўкраіны вяліся з тэрыторыі Расеі.
Спэцдакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі, італьянскі парлямэнтар Андрэа Рыгоні наведае Менск 24–26 лютага.
Украінскі грамадзянін Анатоль Шарый, які называе сябе журналістам, страціць палітычны прытулак у Літве. На сваім канале ў YouTube гэты чалавек публічна высьмейвае Ўкраіну і ўкраінскае войска і «сьпявае крамлёўскія прапагандысцкія песьні».
Сёньня скончыўся арышт Сяргея Штоды — грузаперавозчыка, які быў затрыманы і асуджаны 3 лютага, калі прыйшоў у Дом ураду на сустрэчу зь першым віцэ-прэм’ерам Васілём Мацюшэўскім.
Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу па пытаньнях міжнароднай палітыкі і бясьпекі Фэдэрыка Магерыні назвала наступ прарасейскіх сэпаратыстаў на ўкраінскі горад Дэбальцава — «відавочным парушэньнем» рэжыму спыненьня агню.
Намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч на пытаньне Свабоды пра карупцыю ў судовай сыстэме распавёў пра пакараных за мінулы год судзьдзяў.
Кандыдат на прэзыдэнта Павал Кукіз раскрытыкаваў стан польскай арміі. «Пан Кукіз ня мае паняцьця, пра што гаворыць», — напісаў у адказ міністар абароны Польшчы.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі лічыць, што апэратары сыстэм імгненных паведамленьняў (Skype і іншыя) павінны адлічваць беларускаму боку частку прыбытку. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Захад.
Кіраўніцтва каталіцкага касьцёлу ў Беларусі — Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў — атрымала пасьведчаньне аб рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай установы «Менская тэалягічная акадэмія імя сьвятога Яна Паўла II».
Расейскім паліцыянтам могуць забараніць наведваць Беларусь.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прэзыдэнтам Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Сумам Чакрабарці заявіў, што гатовы «годна спыніць» баявыя дзеяньні ў раёне Дэбальцава.
Сёньня скончыўся 15-суткавы адміністрацыйны арышт Сяргея Штоды — грузаперавозчыка, які быў затрыманы і асужданы 3 лютага, калі ён накіроўваўся на заплянаваную сустрэчу зь першым віцэ-прэм’ерам Васілём Мацюшэўскім у Доме ўраду.
18 лютага 2014 году пратэсты ў цэнтры Кіева перарасьлі ў крывавыя сутыкненьні. Годам пазьней сьведкі ўспамінаюць тыя драматычныя дні.
Рада Бясьпекі ААН аднагалосна падтрымала складзеную Расеяй рэзалюцыю з заклікам да неадкладнага спыненьня агню на ўсходзе Ўкраіны.
Некалі фюрэру гэтак спадабалася Алімпіяда 1936 году, што ён вырашыў усе наступныя гульні (пасьля прызначаных ужо «Токіё-1940») праводзіць у Бэрліне, карацей, прыватызаваць...
Беларусь прадставіць на Дзень Перамогі ў Менску апэратыўна-тактычны ракетны комплекс уласнай вытворчасьці. Пра гэта піша расейскі партал svpressa.ru.
Відэа апублікавана ў суполцы «Мая краіна Беларусь».
Паседжаньне пачнецца сёньня ўвечары ў 23:00 (па Менску). На ім абмяркуюць сытуацыю ва Ўкраіне. Чакаецца галасаваньне за рэзалюцыю.
Пакуль ня ясна, хто былі гэтыя людзі і чаму іх забілі. Касім Абэйдзі мяркуе, што гэта былі супрацоўнікі іракскіх службаў.
У адпаведнасьці з менскімі дамоўленасьцямі, зь 15 лютага бакі канфлікту меліся спыніць агонь і зь 17-га лютага пачаць адвод цяжкой ваеннай тэхнікі. Але баявыя дзеяньні працягваюцца.
Кабінет міністраў Украіны прадставіў 17 лютага «Чорную кнігу Крамля» пра «злачынствы, учыненыя Расеяй супраць украінскага народа і яго эканомікі», як ахарактарызаваў выданьне дарадца прэм’ер-міністра Даніла Лубкіўскі.
У выніку мінамётнага абстрэлу за 15 кілямэтраў ад Дэбальцава адбыўся выбух газаправоду. У горадзе і ваколіцах працягваюцца цяжкія баі.
Беларуская дэлегацыя ў АБСЭ ня бачыць сэнсу ў супрацоўніцтве з рабочай групай па Беларусі, таму што яе «узначальвае экстрэміст» Крысьціян Хольм.
18 лютага пасьля 15 сутак арышту павінен выйсьці на волю кіраўнік менскай транспартнай фірмы міжнародных перавозак Сяргей Штода, якога затрымалі пасьля таго, як ён абвясьціў аб правядзеньні ў Менску акцыі пратэсту падманутых грузаперавозчыкаў.
Расейскі тэлеканал LifeNews паведаміў, што кіраўнік самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандар Захарчанка паранены ў баях за Дэбальцава.
Генэральная пракуратура Ўкраіны адмовіла Грузіі ў выдачы былога прэзыдэнта Міхэіла Саакашвілі і былога міністра юстыцыі Зураба Адэішвілі.
Кіраўніцтва Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода паведаміла кампаніі «Твітэр» пра несанкцыянаванае выкарыстаньні сваёй інтэлектуальнай уласнасьці.
Ніводная палітычная партыя не была зарэгістраваная ў Беларусі ў 2014 годзе.
Самаабвешчаная «Луганская народная рэспубліка» выконвае адвод цяжкіх узбраеньняў ад лініі разьмежаваньня ў адпаведнасьці зь менскімі пагадненьнямі, цытуе агенцтва ТАСС лідэра «ЛНР» Ігара Платніцкага.
17 лютага Менскі абласны суд пакінуў у сіле рашэньне суду Менскага раёну аб штрафе намесьніку старшыні партыі КХП БНФ Юрасю Беленькаму
Чыгуначны вакзал Дэбальцава часткова знаходзіцца пад кантролем баевікоў — пра гэта ў эфіры тэлеканалу «112 Украіна» заявіў прадстаўнік МУС Украіны ў Данецкай вобласьці Ільля Ківа.
Дэпутаты Дзярждумы выступілі ў абарону унесеных у чорны сьпіс ЭЗ першага намесьніка старшыні камітэту Дзярждумы па культуры, вядомага сьпевака Іосіфа Кабзона, а таксама кіраўніка Масгаркаму КПРФ Валерыя Рашкіна.
Форум індывідуальных прадпрымальнікаў у Менску ня вырашыў галоўнай задачы — адтэрмінаваць уступленьне ў сілу прэзыдэнцкага ўказу № 222.
Аляксандар Лукашэнка мае намер у хуткім часе зноў наведаць Іран. Пра гэта ён заявіў 17 лютага, прымаючы ў Менску міністра замежных спраў Ірану Махамада Джавада Зарыфа.
Удзел у працэсе ўрэгуляваньня ўкраінскага крызісу, незалежна ад вынікаў, зьяўляецца для Аляксандра Лукашэнкі «бесьперапынным посьпехам» у яго высілках ісьці ўласным шляхам паміж Масквой і Брусэлем.
Нягледзячы на абвешчанае ў ноч на 15 лютага перамір'е, у раёне Дэбальцава працягваецца страляніна.
Кіраўнікі Расеі, Украіны і Нямеччыны дамовіліся аб «канкрэтных захадах», каб дазволіць назіральнікам АБСЭ правесьці маніторынг няўстойлівага спыненьня агню на ўсходзе Ўкраіны.
Сёньня падзеі ва Ўкраіне ацэньваюцца с асьцярожным аптымізмам, заявіў 17 лютага міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля яго сустрэчы з іранскім калегам Махамадам Джавад Зарыфа.
Дзярждэпартамэнт ЗША абвінаваціў Расею і сэпаратыстаў у парушэньні рэжыму перамір’я на ўсходзе Ўкраіны.
Людзі трымаюць у руках сьцягі Эўразьвязу і Ўкраіны, якую, на думку маніфэстантаў, акупавала «пуцінская Расея».
Актывісты заклікаюць неабыякавых людзей павіншаваць Яўгена Васьковіча з днём нараджэньня, даслаўшы ў месца зьняволеньня паштоўку.
Зьезд павінен стаць пляцоўкай для «адкрытага і сумленнага дыялёгу і выпрацоўкі выразных крытэраў разьвіцьця нацыянальнага бізнэсу». Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Форуму прадпрымальнікаў, які прайшоў 16 лютага ў Менску,
Дзьмітры Кісялёў у эфіры распавёў пра інцыдэнт з журналістамі ВГТРК Вольгай Скабеевай і Паўлам Зарубіным ў Менску падчас сустрэчы «нармандзкай чацьвёркі».
Загрузіць яшчэ