Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапанаваў перадаць Беларусі ўкраінскую зброю з Дэбальцава


Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прэзыдэнтам Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Сумам Чакрабарці заявіў, што гатовы «годна спыніць» баявыя дзеяньні ў раёне Дэбальцава.

«Сёньня вельмі сур’ёзная сытуацыя пасьля менскіх пагадненьняў у кірунку Дэбальцава. Беларусь магла б адыграць вялікую ролю ва ўрэгуляваньні гэтага канфлікту, калі б бакі, залучаныя ў яго, гэтага хацелі», — сказаў ён, перадае БЕЛТА.

«Мы сёньня прапанавалі ўкраінскаму і іншаму боку, уцягнутаму ў гэты канфлікт, што праблему Дэбальцава можна вырашыць на працягу сутак, калі гэтага захочуць Украіна, Расея, ДНР і ЛНР», — адзначыў Лукашэнка.

Мы гатовыя ня проста быць пасярэднікам, а годна спыніць гэты канфлікт у раёне Дэбальцава і вывесьці ўсіх вайскоўцаў Украіны адтуль пад нашы гарантыі, што яны больш ніколі ваяваць ня будуць.

«Мы гатовыя ня проста быць пасярэднікам, а годна спыніць гэты канфлікт у раёне Дэбальцава і вывесьці ўсіх вайскоўцаў Украіны адтуль пад нашы гарантыі, што яны больш ніколі ваяваць ня будуць, — сказаў Лукашэнка. — І калі кагосьці напружвае зброя, якой валодаюць сёньня вайскоўцы Ўкраіны, акружаныя ў Дэбальцава, мы гатовыя прыняць на тэрыторыі Беларусі гэтую зброю. Такім чынам, яна ніколі больш ня будзе ўдзельнічаць у ваенных дзеяньнях». Пры гэтым ён дадаў, што трэба ўхваленьне бакоў канфлікту. «Калі для іх зьяўляецца прыярытэтам жыцьцё тысяч ні ў чым не вінаватых акружаных там людзей, то мы гатовыя гэта зрабіць на працягу сутак», — дадаў Лукашэнка.

«Калі гэта цікава рэальным дзейным асобам у Дэбальцаве і, у прыватнасьці, уцягнутым у гэты канфлікт. Але вы павінны ведаць, што там вельмі шмат розных інтарэсаў, адсюль і розныя падыходы», — адзначыў ён.

Лукашэнка зьвярнуў увагу на тое, што Беларусь імкнецца адыграць сваю ролю ва ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне, аднак дзейнічае больш непублічна.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG