Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Платніцкі: «ЛНР»выконвае адвод цяжкіх узбраеньняў ад лініі разьмежаваньня


Ігар Платніцкі
Ігар Платніцкі

Самаабвешчаная «Луганская народная рэспубліка» выконвае адвод цяжкіх узбраеньняў ад лініі разьмежаваньня ў адпаведнасьці зь менскімі пагадненьнямі, цытуе агенцтва ТАСС лідэра «ЛНР» Ігара Платніцкага.

«Я ўчора ўначы быў на перадавой, і нашы танкі, артылерыя выходзілі. Фактычна мы яшчэ ўчора ўвечары пачалі выконваць свае абавязаньні», — падкрэсьліў Платніцкі, адзначыўшы, што «ЛНР»«чакае таго самага ад Украіны». Паводле яго, пакуль нельга казаць аб поўнай гатовасьці Кіева забясьпечыць адвод цяжкіх узбраеньняў. «Таму што ўзброеныя сілы Ўкраіны спрабуюць адводзіць тэхніку, а нацыянальныя батальёны — наадварот», — патлумачыў кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі.

Ігар Платніцкі распавёў, што падчас наведваньня перадавой трапіў пад абстрэл украінскай арміі. «Зорынск учора быў абстраляны, ёсьць параненыя і загіблыя. І іншыя раёны былі абстраляныя. І я ўчора трапіў пад бамбёжку», — сказаў Платніцкі ТАСС.

Кіраўнік «ЛНР» таксама паведаміў, што ў ходзе онлайн-канфэрэнцыі ўдзельнікаў кантактнай групы па Ўкраіне, заплянаванай на аўторак, прадстаўнікі «ЛНР» будуць настойваць на выкананьні ўсіх 13 пунктаў комплексу мер па выкананьні менскіх пагадненьняў.

Платніцкі таксама паведаміў, што «ЛНР» гатовая правесьці з кіеўскім бокам абмен палоннымі паводле формулы «ўсіх на ўсіх» у адпаведнасьці зь менскімі дамоўленасьцямі. «Мы заўсёды палонных мянялі і не трымалі — сказаў ён. — Палонных мы аддамо».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG