Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузаперавозчыка не выпускаюць зь міліцыі


Турма на Акрэсьціна
Турма на Акрэсьціна

Сёньня скончыўся 15-суткавы адміністрацыйны арышт Сяргея Штоды — грузаперавозчыка, які быў затрыманы і асужданы 3 лютага, калі ён накіроўваўся на заплянаваную сустрэчу зь першым віцэ-прэм’ерам Васілём Мацюшэўскім у Доме ўраду.

Бізнэсоўца абвінавацілі ў дробным хуліганстве — нецэнзурнай лаянцы.

Аднак у прызначаны час з турмы на Акрэсьціна Штода так і ня выйшаў. Як паведаміла яго жонка Вольга, а 12.30 муж ёй патэлефанаваў з аддзяленьня міліцыі, удакладніўшы, што сюды яго прывезьлі з ізалятара часовага ўтрыманьня.

Радыё Свабода будзе сачыць за лёсам Сяргея Штоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG