Жорсткія баі працягваюцца паблізу мястэчка Дэбальцава ва ўсходняй Украіне, дзе узброеныя атрады сэпаратыстаў працягваюць спробы атачыць украінскія войскі. Адтуль жа паступае супярэчлівая інфармацыя пра ўжываньне супраць украінскіх войскаў авіяцыі.
Нямеччына ня будзе плаціць рэпарацыі Грэцыі па выніках Другой ўсясьветнай вайны, заявіў 9 лютага нямецкі віцэ-канцлер і міністар эканомікі Зігмар Габрыэль.
Падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель паўтарыла, што яна не бачыць ваеннага рашэньня крызісу ва Ўсходняй Украіне.
Ляфортаўскі суд Масквы падоўжыў да 5 красавіка тэрмін утрыманьня пад вартай Яўгена Петрына, якога абвінавачваюць у супрацоўніцтве са спэцслужбамі ЗША і дзяржаўнай здрадзе.
Пра гэта прэзыдэнт ЗША заявіў падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі пасьля заканчэньня сустрэчы з канцлерам Нямеччыны Ангэлай Мэркель. Разам з тым амэрыканскі лідэр заклікаў працягваць пошукі дыпляматычнага вырашэньня канфлікту з Расеяй.
Хто атрымае найбольш палітычных дывідэндаў ад сустрэчы ў Менску кіраўнікоў Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі? Ці вырасьце міжнародны імідж Аляксандра Лукашэнкі на фоне «менскага мірнага працэсу»?
У сувязі зь нядаўна ўведзеным рэжымам павышанай гатоўнасьці адэсіты наводзяць парадак у сховішчах паблізу жылых раёнаў. На тэрыторыі Адэсы каля 300 бамбасховішчаў, большасьць зь якіх ператварыліся ў засьмечаныя падвалы. Жыхары вырашылі паскорыць працэс падрыхтоўкі бамбасховішчаў і дапамагчы камунальнікам.
Да саміту ў «нармандзкім фармаце» па Ўкраіне ў Менску бакам трэба ўзгадніць шэраг прынцыпова важных пытаньняў, у прыватнасьці, умовы адвядзеньня цяжкога ўзбраеньня, заявіў кіраўнік МЗС Францыі Ляран Фабіус.
Суд па справе былога намесьніка міністра сельскай гаспадаркі Фёдара Лісіцы пачаўся выязным паседжаньнем ў Салігорску.
9 лютага Юрыя Рубцова выклікалі на допыт ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту ў Пружанах. Там склалі паперу, што Рубцоў адмовіўся даваць тлумачэньні.
Першы ў Беларусі паказ фільму пра зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі адбыўся ў пасёлку Васілевічы Гомельскай вобласьці, адкуль родам Юры Захаранка.
Рада міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ прыняла ў панядзелак рашэньне аб пашырэньні санкцыйнага сьпісу ў сувязі з украінскай сытуацыяй.
Міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаў сумнеў, што сустрэча лідэраў Нямеччыны, Расеі, Украіны і Францыі ў Менску адбудзецца ў сераду.
У гутарцы з карэспандэнтам свабоды прафэсар з ЗША Валеры Спэрлінг гаворыць пра мачызм і сэксізм у расейскай палітыцы.
Урад Літвы 9 лютага падтрымаў прапанову ўзаконіць галасаваньне праз інтэрнэт, перадае партал DELFI.
Вынікі заплянаванай на сераду ў Менску сустрэчы па Данбасе ў «нармандзкім фармаце» цяжка прадказаць, бо паводзіны Ўладзімера Пуціна цалкам ірацыянальныя.
Нармандзкім фарматам называюць перамовы па мірным урэгуляваньні ва Ўкраіне, у якіх прымаюць удзел дэлегацыі ад Нямеччыны, Расеі, Францыі і Ўкраіны.
Уладзімер Пуцін успрымае Ўкраіну як поле вырашальнага бою паміж Расеяй і ЗША, таму ня трэба разьлічваць на сур’ёзныя зрухі ў пытаньні мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі ў Данбасе.
Пра гэта сьведчаць дадзеныя апошняга апытаньня «Лявада-цэнтру», праведзенага напрыканцы студзеня.
Менскі гісторык Ігар Мельнікаў перакананы, што плянаваная сустрэча «нармандзскай чацьвёркі» ў Менску ўвойдзе ў падручнікі па гісторыі.
Вайна ва ўсходняй Украіне нясе з сабою такую ж рызыку, якую несла б вайсковае ўмяшаньне Захаду з прычыны савецкай інтэрвэнцыі ў краінах Цэнтральнай Эўропы ў пэрыяд халоднай вайны — гэта значыць, рызыку трэцяй сусьветнай вайны.
Андрэй Дурэйка — пра тое, як быць ізгоем ва ўласнай краіне і ці існуе сучаснае мастацтва ў аўтарытарных сыстэмах.
Кіраўнікі Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі правядуць у сераду, 11 лютага, сустрэчу ў Менску, прысьвечаную ўрэгуляваньню ўкраінскага крызісу.
Міжнародная канфэрэнцыя па бясьпецы ў Мюнхэне зноў выявіла поўную супрацьлегласьць пазыцыяў Украіны, Захаду і Расеі.
Перад менскім самітам «Нарманскай чацьвёркі» ў сталіцы Беларусі чарговым разам зьбярэцца Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванлні ў Данбасе (АБСЭ, Расея, Украіна).
Гітлер зайздросьціў Сталіну, што ў таго ёсьць усесаюзная здраўніца Крым, райская мясьціна, дзе раней адпачывала царскае начальства. У Нямеччыны такой не было.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель правядзе ў Вашынгтоне 9 лютага з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам перамовы па канфлікце ва Ўкраіне.
Чаму Менск? Чаму лідэры Нямеччыны, Расеі, Францыі і Ўкраіны вырашылі сабрацца менавіта ў беларускай сталіцы, каб паспрабаваць разьвязаць данбаскі гордзіеў вузел?
8 лютага дэманстранты зноў пiкетавалі амбасаду Расеі ў Празе. «Пуцін, рукі прэч ад Украiны!» — пад такім споклічам чэхі, украiнцы і беларусы правялі акцыю салідарнасьці.
У Польшчы ў гэтыя выходныя праходзяць палітычныя зьезды партыяў, якія вылучаюць на маючых адбыцца выбарах прэзыдэнта сваіх кандыдатаў.
Хто ўзначаліць беларускую дэлегацыю на саміце ў Рызе, вырашыць Лукашэнка, сказаў Уладзімір Макей.
Паводле Вінцука Вячоркі, у расейска-ўкраінскім канфлікце Лукашэнка аніяк не бесстароньні бок.
У Сочы адбылася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна
Увага! Нецэнзурная лаянка!
Сустрэча мае адбыцца 11 лютага ў Менску і будзе прысьвечаная ўрэгуляваньню ўкраінскага крызісу.
Кэры папярэдзіў, што калі Расея працягне зьдзяйсьняць дзеяньні, дэстабілізуючы сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны, то Захад прымусіць яе «заплаціць за гэта больш высокую цану».
Кіраўнік Беларусі наведаў сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды гадавіны адкрыцьця зімовай Алімпіяды.
Чаму вайна ў Данбасе ізноў аднавілася? Ці дасьць Захад зброю Кіеву? Глядзіце новы выпуск «Зоны Свабоды»
Шоў было прымеркаванае да гадавіны з дня адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Сочы 2014 года.
Дзе палягае мяжа свабоды слова? Ці адбываецца сутыкненьне цывілізацыяў? Абмяркоўваюць Аляксандар Лукашук, Сяргей Дубавец, Юры Дракахруст і Рым Гілфанаў.
Украінскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што Расея, «некалі дружалюбны сусед», парушыла нормы міжнароднага права і заняла частку тэрыторыі Ўкраіны.
Пасьля паўвекавой блякады Куба атрымала шанец прынамсі часткова выслабаніцца з путаў міжнароднай ізаляцыі. Але ці скарыстаецца такой магчымасьцю Выспа Свабоды, пакуль ёй кіруюць непасрэдныя сурэжысэры Карыбскага крызісу, прадусаванага Масквой, — браты Кастра?
Ангела Мэркель і Франсуа Алянд прапануюць Маскве новы плян ўрэгуляваньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.
У дакумэнце зноў падкрэсьліваецца неабходнасьць лідэрства ЗША ў забесьпячэньні правілаў сусьветнага парадку і мабілізацыі глябальных намаганьняў па цэлым шэрагу франтоў бясьпекі, у тым ліку па спыненьні расейскай «агрэсіі».
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Вашынгтон і Брусэль павінны быць адзіныя ў сваёй жорсткай пазыцыі ў дачыненьні да агрэсіі Расеі супраць Украіны.
У Гомелі на адрас бацькоў Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў на Эўрамайдане ў Кіеве, не спыняюцца абразы. Невядомыя вандалы зрывалі на яго магіле жалобныя стужкі і ўкраінскія нацыянальныя сьцягі.
Эўразьвяз імкнецца спыніць вайну ў Данбасе шляхам перамоваў з Крамлём, але любыя дамоўленасьці з Уладзімерам Пуціным будуць недаўгавечнымі, лічаць экспэрты.
Сёньня кіраўнікі Нямеччыны і Францыі Ангела Мэркель і Франсуа Алянд прыяжджаюць у Маскву, каб правесьці з Уладзімерам Пуціным прамыя перамовы па сытуацыі ў Данбасе. Паводле дадзеных СМІ, эўрапейскія лідэры вязуць у Маскву новыя мірныя прапановы.
6 лютага а 13-й гадзіне старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі зьбіраўся прэзэнтаваць у Салігорску антыкарупцыйную плятформу, якую падрыхтавалі 11 партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Аднак у Салігорск Анатоль Лябедзька не паехаў.
За 10 месяцаў у Беларусь прыбыло 50 тысяч украінцаў
Загрузіць яшчэ