Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аўторак у Менску зноў зьбярэцца група па Данбасе


Перад менскім самітам «Нарманскай чацьвёркі», у сталіцы Беларусі чарговым разам зьбярэцца Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванлні ў Данбасе (АБСЭ, Расея, Украіна).

Як паведамляе Інтэрфакс, гэтая група з удзелам сэпаратыстаў з так званых ЛНР і ДНР абмяркуе выніковы дакумэнт. «Мяркуецца, што бакі абмяркуюць праект выніковага дакумента, які грунтуецца на палажэньнях, зафіксаваных у верасьнёўскім мэмарандуме, аднак істотным адрозненьнем зьяўляецца замацаваньне ў ім бягучай лініі судакрананьня бакоў», — паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на неназваныя крыніцы ў групе па арганізацыі менскай сустрэчы.

У сераду, як чакаецца, у Менск для перамоваў прыбудуць кіраўнікі Нямеччыны, Расеі, Украіны, Францыі. Заўтрашняе пасяджэньне павінна падрыхтаваць ўмовы і змястоўнае напаўненьне саміту ў «Нармандзкім фармаце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG