Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку не пусьцілі ў Салігорск


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

6 лютага а 13-й гадзіне старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі зьбіраўся прэзэнтаваць у Салігорску антыкарупцыйную плятформу, якую падрыхтавалі 11 партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Аднак у Салігорск Анатоль Лябедзька не паехаў.

У размове са Свабодай ён так патлумачыў сытуацыю:

«Там сёньня з ранку быў заплянаваны гэндарны сэмінар. А пасьля яго павінна была адбыцца наша прэзэнтацыя. Мы там дастаткова доўга ўзгаднялі, якім чынам гэта будзе адбывацца. Атрымалі дазвол.

Але сёньня раніцай патэлефанавалі жанчыны з Салігорску, якія займаліся лягістыкай. І паведамілі: патэлефанаваў адзін з намесьнікаў гендырэктара калійнага камбінату. І ён сказаў ва ўльтыматыўнай форме, каб усе вымяталіся а вуліцу, паколькі вы хочаце праводзіць мерапрыемства зь удзелам Лябедзькі.

Жанчыны спрабавалі спрачацца. У выніку — пад іх гарантыю, што антыкарупцыйная плятформа ня будзе прэзэнтавацца, ім дазволілі праводзіць свой сэмінар».

Карэспандэнт Свабоды патэлафанаваў у Салігорск. Арганізатары мерапрыемства пацьвердзілі, што сэмінар у гэты час праходзіць. А прэзэнтацыя антыкарупцыйнай плятформы адмяняецца.

Анатоль Лябедзька сказаў, што раней плятформу ўдалося прадставіць для грамадзянаў у Гомелі, Віцебску, Магілёве і Бабруйску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG