Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: пераважная бальшыня журналістаў засталіся задаволенымі


У беларускім Міністэрстве замежных спраў пракамэнтавалі закіды з боку галоўнага расейскага дзяржаўнага тэлеканалу «Россия-1» наконт «неадэкватных дзеяньняў службы бясьпекі» ў Менску адносна двух расейскіх журналістаў падчас нядаўняга саміту.

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык сказаў карэспандэнту Свабоды:

«Якіх-небудзь заяў ці скаргаў у прэсавую службу МЗС не паступала на гэты дзень. Наадварот, шматлікія вельмі пазытыўныя водгукі і падзякі з боку журналістаў, як падчас асабістых размоваў, так і ў матэрыялах прэсы, мы бачым зь Менску. То бок не магу сказаць, што сто адсоткаў, але пераважная бальшыня журналістаў засталіся задаволеныя тымі ўмовамі, якія мы стварылі на менскай пляцоўцы для іхняй працы».

У праграме «Вести недели» на тэлеканале «Россия-1» фігурант санкцыйнага сьпісу ЭЗ Дзьмітры Кісялёў назваў «неадэкватнымі» дзеяньні службы бясьпекі ў Менску адносна расейскіх журналістаў з прэзыдэнцкага пула: аднаго замкнулі ў нейкім памяшканьні, а другому груба заткнулі рот.

«Збоку гэта выглядала бесцырымонна і дзіка», — абурыўся Кісялёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG