Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабзону забаранілі ўезд у Эўразьвяз


Іосіф Кабзон
Іосіф Кабзон

Эўразьвяз апублікаваў сьпіс новых санкцыяў у дачыненьні да Расеі. Так званы «чорны сьпіс» папоўнілі 19 фізычных і 9 юрыдычных асоб. Пра гэта гаворыцца ў Афіцыйным часопісе ЭЗ.

Сярод тых, каго тычацца санкцыі — намесьнік міністра абароны Расеі Анатоль Антонаў, дэпутат Дзярждумы і сьпявак Іосіф Кабзон ды яшчэ трое расейцаў. У сьпіс таксама патрапілі 14 жыхароў Данбасу і 9 арганізацый, зьвязаных з сэпаратыстамі.

Рашэньне аб чарговым пашырэньні «чорнага сьпісу» асобаў і арганізацый Рада ЭЗ прыняла 9 лютага ў адказ на абстрэл Марыюпалю; уступленьне ў сілу гэтых абмежавальных захадаў было адкладзена да 16 лютага, каб не перашкаджаць менскай сустрэчы ў нармандзкім фармаце.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG