Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадзіджу Ісмаілаву аштрафавалі ў турме


У Азэрбайджане 23 лютага ў СІЗА Кюрдаханы завяршыўся суд паводле пазову былога апазыцыянэра Эльмана Гасанава супраць журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай.

Судзьдзя Бінагадзінскага суду Садрадзін Гаджыеў прызнаў журналістку вінаватай за паклёп і аштрафаваў на 2500 манат (каля 2380 даляраў). Судзьдзя не пусьціў журналістаў на працэс і пра вэрдыкт яны даведаліся ад адваката.

Эльман Гасанаў «па рэкамэндацыі» праваахоўных органаў (як ён сам прызнаўся) падаў пазоў, у якім сьцьвярджаў, што Ісмаілава яго абразіла. Гэта выявілася ў публікацыі дакумэнта, што ён зьяўляецца агентам Міністэрства нацбясьпекі. Аднак, у дакумэнце, апублікаваным журналісцкай, няма імя Гасанава.

Такі дакумэнт зьявіўся два гады таму ў сацсетках і быў апублікаваны былым афіцэрам міністэрства нацыянальнай бясьпекі, а цяпер палітэмігрантам Рамінам Нагіевым.

Адвакат журналісткі назваў сёньняшняе рашэньне суду «незаконным і несправядлівым» і мае намер падаць апэляцыю.

Супраць Хадзіджы Ісмаілавай пададзена некалькі пазоваў і супраць яе вядзецца некалькі крымінальных спраў. Пасьля пазову Эльмана Гасанава зьявіўся пазоў журналіста Турала Мустафаева, які сьцьвярджаў, што Ісмаілава давяла яго да спробы самагубства.

Гэта абвінавачваньне было прынятае сьледзтвам за асносу і Ісмаілаву арыштавалі. Калі яна ўжо была ў зьняволеньні, пракуратура вылучыла супраць яе новае абвінавачаньне ў прысваеньні, ухіленьні ад падаткаў, перавышэньні паўнамоцтваў.

Цяпер азэрбайджанскія ўлады зноў вярнуліся да першапачатковага пазову і правялі суд у СІЗА, дзе Ісмаілава сядзіць ужо з 5 сьнежня мінулага года.

Міжнародная і мясцовая грамадзкасьць лічыць Ісмаілаву вязьнем сумленьня і перакананая, што сапраўдная прычына яе перасьледу — гэта расьсьледаваньне аб карумпаванасьці кіруючай сям’і і іншых высокапастаўленых чыноўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG