Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве затрыманыя магчымыя арганізатары выбуху, у іх канфіскаваны гранатамёт


Пра гэта заявіў сакратар Рады Нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксандр Турчынаў, праведамляе яго ягоная прэс-служба.

«У сувязі з тэрактам, які адбыўся ў Харкаве, у час якога, па папярэдніх дадзеных, загінуў адзін міліцыянт і адзін цывільны, а таксама пацярпелі пяць міліцыянтаў і чацьвёра мірных грамадзян, у горадзе ўведзены найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы і пачата правядзеньне антытэрарыстычнай аперацыі», — сказаў Турчынаў.

Паводле яго словаў, падчас мірнага шэсця, прысьвечанага памяці загінулых на Майдане, было выкарыстана выбуховае прыстасаваньне накіраванага дзеяньня.

Сакратар Рады Нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны Турчынаў паведаміў, што ўжо затрыманыя 4 удзельнікі падрыву і канфіскаваная зброя, уключаючы гранатамёт.

Паводле інфармацыі Рады бясьпекі Ўкраіны, група, што ажыцьцявіла тэракт, праходзіла навучаньне ў расейскім Белгарадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG