Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тэрактам у Харкаве стаіць Расея, – СБУ


Сьлед тэракту ў Харкаве вядзе ў Белгарад (Расейская Фэдэрацыя). Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Маркіян Лубкіўскі, піша «Інтэрфакс-Украіна».

У эфіры тэлеканала «Інтэр», адказваючы на пытаньне, ці можа ён пацьвердзіць, што за тэрактам у Харкаве стаіць Масква, Лубкіўскі заявіў: «Я магу гэта пацьвердзіць».

Ён паведаміў, што затрыманыя чатыры чалавекі, якіх падазраюць у зьдзяйсьненьні тэракту. Дарадца кіраўніка спэцслужбы адзначыў, што цяпер праводзяцца сьледчыя дзеяньні.

Паводле яго, зброя, канфіскаваная ў тэрарыстаў, была атрыманая імі менавіта ў Белгарадзе і інструкцыі яны атрымлівалі з Расеі.

«Мы выразна бачым: сьлед вядзе ў Белгарад РФ, акцыя доўга плянавалася, і яна была накіраваная на тое, каб загінулі людзі», – распавёў дарадца кіраўніка СБУ.

У нядзелю днём у цэнтры Харкава падчас маршу ў гонар гадавіны Эўрамайдану прагрымеў выбух. Па папярэдніх дадзеных, у выніку тэракту загінулі два чалавекі (падпалкоўнік міліцыі і адзін зь лідэраў харкаўскага Эўрамайдану), яшчэ каля 15-ці пацярпелі.

Сакратар Рады Нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксандар Турчынаў заявіў, што ў Харкаве ўведзены найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы і пачатае правядзеньне антытэрарыстычнай апэрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG