Пасьля перамоваў з канцлеркаю Нямеччыны Ангелай Мэркель францускі прэзыдэнт Нікаля Сарказі заклікаў краіны Эўразьвязу да 1-га сакавіка падпісаць новае агульнаэўрапейскае пагадненьне, якое дазваляе органам Эўрапейскага Зьвязу абмяжоўваць рост нацыянальнага доўгу паасобных краінаў.
Маладафронтаўцы не выключаюць, што беларускія спэцслужбы рыхтуюць правакацыю супраць іхнай арганізацыі, якая не зарэгістраваная ў Беларусі.
Каардынатару грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Зьмітру Бандарэнку ізноў адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні.
Баразенку – 11 сутак арышту, Каваленку – 15 сутак.
Кампутарныя спэцыялісты правялі дасьледаваньне нядаўніх узломаў сайту «Хартыя’97» і высьветлілі, што пад кантролем невядомых кібэрзлачынцаў знаходзілася перапіска ня толькі супрацоўнікаў рэдакцыі гэтага сайту, але і многіх іншых журналістаў, палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў.
Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад, які пачаў турнэ па краінах Лацінскі Амэрыкі, прыбыў у Вэнэсуэлу.
У сеціве зьявіўся відэаролік з патрабаваньнем вызваліць віцебскага сябра КХП БНФ, які 22-гі дзень трымае галадоўку пратэсту ў сьледчым ізалятары.
Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею пацьвердзіў рашэньне праводзіць чэмпіянат сьвету ў 2014 годзе ў Беларусі.
24 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе разгледзяць скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прысуд Першамайскага суду Менску.
Суд у Іране прысудзіў да сьмяротнага пакараньня грамадзяніна ЗША іранскага паходжаньня па абвінавачваньні ў шпіянажы на Злучаныя Штаты.
Адразу ж пасьля вынясеньня прысуду Аляксандар Баразенка аб’явіў галадоўку.
9 студзеня раніцай на працягу некалькіх гадзін сайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў недаступны.
Раней адбыліся сходы прыхільнікаў рэспубліканцаў у Аёве, дзе перамог былы губэрнатар Масачусеца Міт Ромні.
Чаму ў 2011 годзе зьявілася такая беспрэцэдэнтная колькасьць палітвязьняў? Які ўплыў іх наяўнасьць зрабіла на беларускае грамадзтва? Ці выйдуць сёлета на волю ўсе палітзьняволеныя?
Міжнародная арганізацыя паўднёва-ўсходніх эўрапейскіх мэдыяў заявіла, што найбольш парушэньняў свабоды прэсы адзначаецца ў Беларусі, Альбаніі, Босьніі і Герцагавіне.
Муж былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі атрымаў палітычны прытулак ў Чэхіі.
Для кампэнсацыі штрафу ў 757 мільёнаў рублёў, прызначанага судом для Алеся Бяляцкага, сабралі 730 мільёнаў.
Бешанковіцкі райсуд аштрафаваў Георгія Станкевіча за распаўсюд газэты «Крывінка», якую той заснаваў і выдае на ўласныя сродкі.
Ад пятніцы набылі моц папраўкі ў Адміністрацыйны кодэкс.
У чацьвер старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанцін Сумар правёў нараду на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах.
Аўстрыйскае выданьне «Kurier» абрынулася з крытыкай на МЗС сваёй краіны за тое, што некаторыя былыя фэдэральныя чыноўнікі ды палітыкі, якія скампрамэтавалі сябе, дагэтуль карыстаюцца дыпляматычнымі пашпартамі.
Муж былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі, які цяпер знаходзіцца ў Чэхіі, папрасіў палітычнага прытулку ў гэтай краіне. Зварот ён падаў яшчэ ў апошнія дні 2011 году.
Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму запатрабаваў адхіліць ад пасады генэральнага дырэктара прадпрыемства «Граніт».
Кіраўнік Цэнтравыбаркаму Расеі Ўладзімер Чураў пацьвердзіў, што на прэзыдэнцкіх выбарах 4 сакавіка на ўсіх выбарчых участках будуць усталяваныя камэры, якія будуць весьці жывую трансьляцыю ў інтэрнэт. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы».
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прэзэнтаваў сёньня праект новай абароннай стратэгіі ЗША. У аснове стратэгіі ляжыць скарачэньне колькасьці наземных войскаў і ўзмацненьне вайсковай прысутнасьці ЗША ў азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне.
У Каіры ў часе суду над былым прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам пракурор сёньня запатрабаваў сьмяротнага пакараньня праз павешаньне для Мубарака і экс-міністра ўнутраных справаў у яго ўрадзе Хабіба аль-Адлі.
Суд Ленінскага раёну Берасьця адмовіў у задавальненьні скаргі каардынатара Руху «За Свабоду» па Берасьці Дзяніса Турчаняка на намесьніка старшыні гарвыканкаму Вячаслава Хафізава.
Ці атрымаў вязень Шклоўскай калёніі Мікалай Статкевіч віншаваньні з Калядамі ад Джорджа Буша і Вацлава Гаўла?
3 студзеня жонка актывіста Сяргея Каваленкі падала заяву, каб ёй дазволілі сустрэцца з мужам, які знаходзіцца ў СІЗА.
Краіны Эўрапейскага Зьвязу дасягнулі прынцыповай згоды, каб забараніць імпарт нафты з Ірану. Як гэта паўплывае на пастаўкі нафтапрадуктаў зь Беларусі ў эўрапейскія краіны?
Зацьверджаны ўрадам прагноз сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2012 год прадугледжвае эканомію і звужэньне ўнутранага спажывецкага рынку, рост экспарту і імпартазамяшчэньня, скарачэньне будаўніцтва жыльля і падтрымкі сельскай гаспадаркі.
Рады БНР распаўсюдзіла заяву з нагоды апошніх выказваньняў амбасадара Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава.
«Калі раптам Беларусь зноў апынецца ў складанай валютна-фінансавай сытуацыі, як гэта адбылося ў 2011 годзе, то тады, магчыма, варта падумаць пра пераход на агульную з Расеяй валюту», — заявіў Сурыкаў у інтэрвію беларускай газэце «Звязда».
Наколькі эфэктыўнай была заходняя палітыка адносна Беларусі? Ці не прывяла гэтая палітыка да збліжэньня афіцыйнага Менску і Масквы? Ці можна чакаць паляпшэньня адносінаў паміж Беларусьсю і ЗША і Эўразьвязам у 2012 годзе?
У менскім архікатэдральным касьцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася імша за памерлага былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.
Адміністрацыя выпраўленчай калёніі № 17, дзе адбывае пакараньне былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч просіць перавесьці яго на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.
З віцебскім актывістам, якога зьмясьцілі пад арышт у СІЗА на час расьследваньня крымінальнай справы, 4 студзеня сустрэўся адвакат.
Так акрэсьлівае сытуацыю, у якой цяпер апынулася краіна, усходнеэўрапейскі экспэрт, аглядальнік нямецкіх ды аўстрыйскіх СМІ Эдуард Штайнэр.
Прыхільнікі экс-прэм’еркі Ўкраіны Юліі Цімашэнкі ўстанавілі намёты ў калёніі ў Харкаве, дзе яна адбывае 7-гадовы тэрмін пакараньня паводле абвінавачаньня ў перавышэньні паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй.
4 студзеня экс-міністру, генэралу Юрыю Захаранку споўнілася б 60 гадоў.
Мэдыкі спадзяюцца, што лекаваньне 58-гадовай прэзыдэнткі будзе пасьпяховым, бо хвароба была выяўленая на пачатковай стадыі.
Былы падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў спрабуе абскардзіць адміністрацыйнае пакараньне, якое ён атрымаў пасьля 19 сьнежня.
Каардынатара аргкамітэту па стварэньні партыі БХД па Берасьці Алеся Чаркашына пракуратура папярэдзіла пра недапушчальнасьць парушэньня закону аб масавых мерапрыемствах.
У шэрагу новых санкцыяў прадугледжваецца зварот з заклікам пазбавіць Беларусь права на ўсясьветны хакейны чэмпіянат.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў сваім указам працягнуў дзеяньне надзвычайнага становішча ў горадзе Жанаазэн да 31 студзеня.
Санкцыі ня будуць зьняты да той пары, пакуль на свабоду ня выйдуць усе палітвязьні.
У Малдове каля ста чалавек пікетавалі сёньня міратворчы пост у зоне бясьпекі ў Прыднястроўі.
У ЗША ў штаце Аёва 3 студзеня пачалася агульнанацыянальная сэрыя перадвыбарных сходаў – «кокусаў» і «праймэрыз» (caucuses and primaries), якія лічаць важным этапам перадвыбарнай кампаніі. У Аёве яны традыцыйна праводзяцца раней, чымся ў іншых штатах.
Маладафронтаўца Алеся Кіркевіча 3 студзеня ў міліцыі афіцыйна папярэдзілі за распаўсюд ў Горадні ўлётак летась у верасьні.
Загрузіць яшчэ