ЗША гатовыя дапамагчы Баўгарыі ў забесьпячэньні яе энэргетычнай бясьпекі, – заявіла ў нядзелю ў ходзе візыту ў гэтую краіну дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан.
У Фінляндыі, паводле папярэдніх вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у другім туры перамог экс-міністар фінансаў, кансэрватар Саўлі Нііністэ
У сталіцы Лібіі Трыпалі дэманстранты напалі на амбасаду РФ і сарвалі расейскі сьцяг.
5 лютага ў Лібіі 41 былы паплечнік зрынутага лібійскага дыктатара Муамара Кадафі паўстаў перад ваенным судом у горадзе Бенгазі.
120-тысячны мітынг у Маскве прайшоў без сутычак з паліцыяй, без затрыманьняў і правакацыяў, як гэта звычайна бывае ў Беларусі. Як адзначаюць відавочцы, праваахоўныя органы паводзілі сябе спакойна і нават дружалюбна.
За пасаду прэзыдэнта вядуць барацьбу экс-міністар фінансаў, кансэрватар Саўлі Нііністэ і прадстаўнік партыі зялёных Пека Хаавіста.
У інтэрнэце зьявілася відэа, на якім невядомая жанчына разьлічваецца з удзельнікамі прапуцінскага мітынгу ў Маскве 4 лютага 2012.
Міт Ромні ўмацаваў свае шанцы на намінацыю кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі.
У Эгіпце 12 чалавек загінулі за 3 дні сутыкненьняў паміж паліцыяй і дэманстрантамі
Лёндан: вета на рэзалюцыю ААН па Сырыі – "ганебны крок" з боку Расеі і Кітаю
4 лютага, нягледзячы на моцны мароз, у шэрагу гарадоў Расейскай Фэдэрацыі прайшлі масавыя акцыі пад агульным лёзунгам «За справядлівыя выбары!».
Пра гэта стала вядома 4 лютага, калі ён патэлефанаваў з калёніі сваёй жонцы Вользе.
У Маскве і іншых гарадах Расеі 4 лютага праходзяць акцыі пад агульным лёзунгам "За сумленныя выбары!".
«Офіс за дэмакратычную Беларусь» распаўсюдзіў заяву адносна сьпісу неўязных беларускіх чыноўнікаў на тэрыторыю Эўразьвязу.
У суд з Казловым прыйшлі сьведкі, якія знаходзіліся ўвечары 19 сьнежня 2011 разам зь ім у «аўтазаку» і былі дастаўленыя ў Кастрычніцкі РУУС Менску.
Беларусь атрымала ільготныя цэны на расейскую нафту. Як камэнтуюць гэтае эканамічнае дасягненьне афіцыйнага Менску эканамісты і палітыкі?
Расейскі намесьнік міністра замежных спраў Генадзь Гацілаў заявіў, што Расея ня можа падтрымаць праекту рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН па Сырыі. Паводле яго, зьмены, унесеныя ў рэзалюцыю, недастаткова бяруць ва ўвагу засьцярогі расейскага боку.
Амбасадар ЗША пры АБСЭ Іэн Кэлі сказаў, што ЗША працягваюць дамагацца вызваленьня і поўнай рэабілітацыі ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі.
Эўракамісія паведаміла, што ўпалі пастаўкі расейскага газу ў восем краінаў – Аўстрыю, Баўгарыю, Вугоршчыну, Грэцыю, Італію, Польшчу і Славакію.
Кіраўнік ісламісцай групоўкі Каўкаскі Эмірат Доку Умараў абвясьціў пра свой загад спыніць напады на цывільнае насельніцтва Расеі.
У сталіцы Эгіпту, Каіры, у пятніцу працягваліся сутыкненьні паміж паліцыяй і дэманстрантамі, якія сабраліся каля Міністэрства ўнутраных спраў.
Вольга Бандарэнка і Ірына Халіп выказваюцца за павелічэньне сьпісу неўязных чыноўнікаў і ўвядзеньне эканамічных санкцыяў. Мікалая Статкевіча ў калёніі наведаў адвакат. У Менску вывесілі банэр у падтрымку Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава. Праваабаронцу Алеся Бяляцкага яшчэ трымаюць у Жодзінскім СІЗА.
Афіцыйнаму Менску нічога не застаецца, як выканаць патрабаваньне саюзьнікаў па ЭўрАзЭС і пачаць распродаж стратэгічнай маёмасьці.
Супольная заява прадстаўнікоў палітэміграцыі зробленая ў сувязі з ініцыятывай «Офіса за дэмакратычную Беларусь» перагледзець сьпіс неўязных чыноўнікаў, выключыўшы зь яго рэктараў дзяржаўных ВНУ, бізнэсмэна Пефціева і некаторых іншых асобаў.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў падчас свайго сёньняшняга відэабрыфінгу сказаў, што Беларусі будзе складана далучыцца да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі. І нават калі гэта адбудзецца, то Беларусь пацерпіць болей, чым яе партнэры па Адзінай эканамічнай прасторы — Казахстан і Расея.
Берасьцейская гарадзкая арганізацыя партыі левых «Справядлівы сьвет» атрымала дазвол гарвыканкаму на выдзяленьне юрыдычнага адрасу.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў праводзіць відэабрыфінг пра пэрспэктывы супрацоўніцтва Расеі і Беларусі ў 2012 годзе. Ён пачаўся аб 11-й гадзіне.
Лідэры краінаў сьвету ўсё болей пачынаюць разумець, што могуць спатрэбіцца ваенныя дзеяньняў, каб спыніць ядзерную праграму Ірану, заявіў міністар абароны Ізраілю Эхуд Барак на канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі ў чацьвер.
У чацьвер у Менску прайшла прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы для правядзеньні кампаніі байкоту сёлетніх выбараў у Палату прадстаўнікоў. Госьць "Вынікаў дня" — прадстаўнік ініцыятыўнай групы, былы палітвязень і прэс-сакратар Андрэя Саньнікава на выбарах 2010 году Аляксандар Атрошчанкаў.
Эгіпэцкая паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў у Каіры. Тысячы чалавек выйшлі на вуліцы пратэставаць супраць кіроўнай вайсковай рады і накіроўваліся да Міністэрства ўнутраных спраў.
У Беларусі рыхтуецца закон аб выдавецкай справе. Ці абгрунтаваныя апасеньні пра тое, што на падставе гэтага закону прыватных выдаўцоў чакае зачыстка, як у свой час палітычныя партыі ці праваабарончыя арганізацыі?
Такую прапанову агучыў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч на брыфінгу 2 лютага.
Генэральны дырэктар кампаніі Газпром Экспарт Аляксандар Мядзьведзеў заявіў, што прычынай зьмяншэньня паставак расейскага газу ў краіны Эўразьвязу можа быць залішняе спажываньне газу Ўкраінай.
Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што аўганскія войскі маюць пераняць адказнасьць за бясьпеку ў Аўганістане да сярэдзіны 2013 году, дазволіўшы НАТО вывесьці свае баявыя падразьдзяленьні з краіны паводле пляну, у 2014 годзе.
Брусэль далей разглядае пытаньне аб даданьні новых імёнаў у сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ.
Журналістаў, акрэдытаваных на "Форуме Россия 2012", арганізаваным расейскім «Сбербанком» і кампаніяй "Тройка Диалог", выдалілі з залі ў сувязі з выступленьнем прэм'ер-міністра, кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Пуціна.
У сеціве зьявіўся відэазапіс апошняга слова праваабаронцы.
Віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас не выключае продажу беларускіх нафтатранспартных прадпрыемстваў.
Ініцыятыўная група кампаніі байкоту выбараў дэпутатаў палаты прадстаўнікоў зьвярнулася да грамадзянаў краіны з заклікам ня браць удзелу ў выбарах.
У партыі БНФ няма мэты, каб яе сябры былі абраныя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, аднак выбарчую кампанію партыя мае намер выкарыстоўваць для агітацыі.
Някляеў, Батура, Гігін і Давыдзька камэнтуюць ініцыятыву "Офіса за дэмакратычную Беларусь" перагледзець сьпісы "неўязных".
Дзяржсакратар МЗС Латвіі Андрыс Тэйкманіс 3 лютага наведае Менск з рабочым візытам, падчас якога, у прыватнасьці, будуць абмяркоўвацца пытаньні ўзаемаадносін па лініі Беларусь — Эўразьвяз.
Ініцыятыўная група па правядзеньні кампаніі байкоту заклікала грамадзянаў Беларусі ня браць удзелу ў маючых адбыцца парлямэнцкіх выбарах.
Дэклярацыю аб грамадзкай дыскусіі пра мэты і формы ўдзелу беларускай апазыцыі ў выбарчай кампаніі 2012 году падпісалі прадстаўнікі руху «За свабоду», партыі БНФ, кампаніі «Гавары праўду» і БСДП «Грамада».
Актывісты расейскай апазыцыі павесілі плякат з надпісам: «Пуцін, сыходзь!» насупраць Крамля праз Масква-раку.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан заклікала ўвесьці ў Беларусі мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Падрыхтоўка да памежнага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Літвой — у высокай ступені гатоўнасьці.
Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч пракамэнтаваў заявы, што «Офіс за дэмакратычную Беларусь» і некаторыя беларускія палітыкі выступаюць за скарачэньне сьпісу неўязных беларускіх чыноўнікаў.
У Менску пра стаўленьне да маючых адбыцца выбараў будуць гаварыць у офісах незалежных прафсаюзаў і БНФ.
Сёньня ў Цурыху перад будынкам Міжнароднай фэдэрацыі хакею актывісткі ўкраінскага руху FEMEN згулялі ў беларускі хакей у зэкаўскіх робах.
Загрузіць яшчэ