Гэтым артыкулам свайго карэспандэнта Джэка Эвінга з Давосу адкрывае сёньняшні нумар International Herald Tribune.
Старшыня АБСЕ сп. Эйман Гілмар выказаў шкадаваньне з нагоды адмовы ў задавальненьні касацыйнай скаргі на прысуд старшыні ПЦ “Вясна” Алесю Бяляцкаму.
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран выступіў 25 студзеня ў Страсбуры з крытыкай і прапановамі па рэфармаваньні Эўрапейскага суду ў правах чалавека, згадаўшы ў сваёй прамове сытуацыю ў Беларусі.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан, адказваючы на пытаньне «Інтэрфаксу» пра магчымасьць пашырэньня санкцый ЗША супраць уладаў Беларусі, зьвязаў гэта з прагрэсам ў справе дэмакратыі.
Ці рэальна тое, што Эўразьвяз увядзе эканамічныя санкцыі супраць афіцыйнага Менску, а менавіта — эмбарга на пастаўку нафтапрадуктаў?
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет супраць зьбядненьня насельніцтва. Заяўку на такую акцыю накіроўваў кіраўнік гарадзкой арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Віктар Цяпін.
«Дэмакратычнае разьвіцьцё Расеі — ключавы матыватар таго, што тое самае будзе адбывацца ў Беларусі.»
На вашы пытаньні адказала журналістка Ірына Халіп, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты, палітвязьня Андрэя Саньнікава.
На пятніцу заплянаваная прэзэнтацыя афіцыйнай заявы дэпутатаў польскага Сэйму ў справе вылучэньня на Нобэлеўскую прэмію міру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Беларусы Францыі, Бэльгіі і Нямеччыны правялі інфармацыйны пікет каля будынку Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры.
Улады Францыі расчараваныя рашэньнем беларускага суду, які пакінуў бязь зьменаў прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Перамовы аб далучэньні Беларусі ў Рады Эўропы могуць аднавіцца пасьля вызваленьня экс-кандыдатаў у прэзыдэнты, праваабаронцаў і адмены сьмяротнага пакараньня.
Прадстаўнік МЗС назваў Хэркеля аўтарам, «з дазволу сказаць, гэтага опусу, у якім адсутнічаюць лёгіка і здаровы сэнс».
Адміністрацыя калёніі «Віцьба-3» кажа, што накіравала хадайніцтва Саньнікава 23 студзеня гэтага года.
Кінарэжысэр Юры Хашчавацкі – пра сытуацыю вакол зьняволенага беларускага палітыка Андрэя Саньнікава.
Гэта здарылася каля 21-й гадзіны. Разам зь ёй у Першамайскі РАУС трапіла нявестка Крысьціна — жонка роднага брата Сяргея Каваленкі.
Міністэрства ўнутраных спраў удакладняе, што Саньнікаў напісаў прашэньне аб памілаваньні 23 сьнежня і сьцвярджае, што ціск на яго не аказваўся.
Эгіпэт адзначае першую гадавіну рэвалюцыі 25 студзеня, якая закончылася зьвяржэньнем рэжыму прэзыдэнта Мубарака.
Нягледзячы на тое, што Баўгарыя застаецца па-за межамі Шэнгенскай зоны, Сафія вырашыла прапанаваць свабодны ўезд у краіну ўсім атрымальнікам шэнгенскіх візаў.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» выступіў з адмысловай заявай, у якой асудзіў катаваньні, пагрозы ды іншыя формы незаконнага ўзьдзеяньня на палітвязьняў, якія ўжываюцца ў беларускіх турмах.
ЦВК Расеі зарэгістравала кандыдатам у прэзыдэнты мільярдэра Міхаіла Прохарава. Такім чынам, у сьпісе зарэгістраваных кандыдатамі ў прэзыдэнты - Уладзімір Пуцін, Генадзь Зюганаў, Сяргей Міронаў, Уладзімір Жырыноўскі і Міхаіл Прохараў.
Афіцыйныя крыніцы нічога ня кажуць пра лёс прашэньня Андрэя Саньнікава аб памілаваньні і нават сумняваюцца, ці такое прашэньне было пададзенае.
Прапанавана не аднаўляць кантакты зь беларускімі ўладамі, пакуль ня будзе ўведзены мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Сябры праваабарончага цэнтру «Вясна» вывезьлі са свайго офісу ў Менску частку рэчаў, але заяўляюць, што застануцца ў памяшканьні да апошняга.
Ці можа ў якасьці патэнцыйнага пакупніка іранскага «чорнага золата» выступіць Беларусь?
25 студзеня Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы на сваёй сэсіі ў Страсбуры прыняла рэзалюцыю аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Алесь Міхалевіч камэнтуе прашэньне аб памілаваньні Андрэя Саньнікава.
Недзяржаўная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» апублікавала штогадовы рэйтынг свабоды прэсы ў сьвеце.
У сувязі з адхіленьнем касацыйнай скаргі Алеся Бяляцкага, швэдзкія праваабаронцы з Östgruppen заклікаюць урады Швэцыі і ЭЗ узмацніць ціск на беларускі рэжым.
«Амэрыка вярнулася», — гэтымі словамі прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў свае леташнія дасягненьні ў замежнапалітычнай дзейнасьці.
Эўрапейскі камісар па пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле сустрэўся з намесьнікам старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцінам Стэфановічам, каб абмеркаваць становішча праваабаронцаў у Беларусі.
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Марцін Шульц назваў дзень 24 студзеня 2012 году «яшчэ адным дрэнным днём для правасудзьдзя ў Беларусі».
Злучаныя Штаты гатовыя ўжыць любыя захады, каб перашкодзіць Ірану стварыць ядзерную зброю, заявіў Барак Абама.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы на сваёй зімовай сэсіі прыняла рэзалюцыю аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
У міністэрстве замежных спраў Беларусі заяўляюць, што пад пашыраныя Эўрапейскім Зьвязам крытэрыі ўвядзеньня санкцый можа патрапіць любы грамадзянін Беларусі.
Пасьля таго, як францускі парлямэнт ухваліў закон, прэм’ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдаган назваў яго «дыскрымінацыйным і расісцкім». Закон прадугледжвае для парушальнікаў пазбаўленьне волі тэрмінам да году і штраф у памеры 45 тысяч эўра.
Аляксандар Лукашэнка сумяшчае знаходжаньне ў Сочы з кароткатэрміновым адпачынкам. Сустрэча зь Мядзьведзевым мела нефармальны характар.
«Мы павінны ясна паказаць беларускаму народу, што Эўропа не забылася пра яго», — заявіў міністар замежных справаў Літвы Ажубаліс.
Мікола Статкевіч 24 студзеня выйшаў з карцэру Магілёўскай турмы, дзе прабыў 10 дзён. З палітвязьнем сустрэўся адвакат.
Заснавальніку расейскай партыі «Яблоко» Грыгорыю Яўлінскаму адмовяць у рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Расеі.
У Пінску забаранілі пікет супраць зьбядненьня народу, заяўку на які падаваў сябра партыі левых «Справядлівы сьвет» Міхал Раманцаў.
Чаму ўлады не пайшлі на тое, каб выпусьціць Алеся Бяляцкага з-за кратаў? Якія наступствы будзе мець тое, што вырак яму пакінулі бязь зьменаў?
Пра гэта міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі напісаў у адказе на ліст сваякоў беларускіх палітвязьняў.
Івашкевіч: «У прынцыпе, такое галасаваньне — гэта нейкае падабенства зьезду дэмакратычных сілаў»
25 студзеня Ірына Халіп мае намер правесьці прэсавую канфэрэнцыю і распавесьці пра сустрэчу з мужам больш падрабязна.
«Беларусь — гэта вялікая праблема для Эўропы ў пытаньні захаваньня правоў чалавека», — заявіў брытанскі міністар па эўрапейскіх справах Дэвід Лідынгтан.
Рада Эўразьвязу па замежных справах пакуль не ўвяла, але рыхтуе дадатковыя санкцыі супраць фізычных і юрыдычных асоб у Беларусі, якія, на думку ЭЗ, нясуць адказнасьць за парушэньні фундамэнтальных правоў чалавека ў краіне.
У ліпені сёлета Брус Бакнэл зьменіць Розмары Томас на пасадзе амбасадара Вялікабрытаніі ў Менску, паведаміў сайт Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі --> http://www.fco.gov.uk/en/news/latest-news/?view=News&id=719881882 .
Арганізацыйны камітэт у справе стварэньня партыі «Беларускі рух», у які ўваходзяць грамадзкія актывісты Вацлаў Арэшка, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Юрась Хадыка ды іншыя, выказаўся за байкот выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Доступ да фінансавай сыстэмы ЗША будзе закрыты для ўсіх кампаніяў, якія будуць падтрымліваць адносіны з гэтым банкам.
Загрузіць яшчэ