Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор патрабуе сьмяротнага пакараньня для Мубарака


Хосьні Мубарака заносяць у судовую залю на насілках
Хосьні Мубарака заносяць у судовую залю на насілках

У Каіры ў часе суду над былым прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам пракурор сёньня запатрабаваў сьмяротнага пакараньня праз павешаньне для Мубарака і экс-міністра ўнутраных справаў у яго ўрадзе Хабіба аль-Адлі.


Пракурор Мустафа Сулейман назваў расстрэл удзельнікаў дэманстрацый летась у студзені і лютым «наўмысным забойствам» і абвінаваціў эгіпэцкага экс-прэзыдэнта ў тыраніі.

Па справе аб гібелі дэманстрантаў, разам з Мубаракам і аль-Адлі, праходзяць і два сыны экс-прэзыдэнта, Ала і Гамаль. Суд адклаў далейшае разьбіральніцтва да 9 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG