Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад Мубарака да Маркаса: куды падзеліся ўсе дэспаты?


Карэспандэнт The Independent Пітэр Стэнфард высьвятляў, як жывуць зрынутыя дыктатары.

Калі арабская вясна прыцягнула ўвагу ўсяго сьвету, «несьвятая» тройца мужчын стала веку ўвесь час была экранах нашых тэлевізараў: Зін эль-Абідзін Бэн Алі з Тунісу, Хосьні Мубарак з Эгіпту і Алі Абдала Салех з Емэну. І мы бачылі, як яны адзін за адным падалі, зьнікаючы ня толькі з улады, але і з поля зроку. І дзе яны цяпер?

Справядлівасьць патрабуе, каб яны сядзелі ў турме або паўсталі перад судом, бо ўсе трое кіравалі з дапамогай сілы і страху. Але ўсе яны цяпер на шпітальных ложках. Экс-прэзыдэнт Тунісу Бэн Алі прыходзіць у сябе пасьля інсульту ў эксклюзіўнай клініцы ў Саудаўскай Арабіі, Мубарак ад 13 красавіка знаходзіцца ў адным з стацыянараў Шарм эш-Шэйху (у яго праблемы з сэрцам), а Салех гоіць раны ў Эр-Рыядзе.

Адны думаюць, што ўсё гэта хітрыкі, каб пазьбегнуць правасудзьдзя, на думку іншых, праблемы са здароўем у дэспатаў сталі сьледзтвам шоку ад скіданьня. Адна з рызыкаў неабмежаванай улады ў тым, што чалавек пачынае верыць ва ўласны міт. Гэтыя тры тыраны (і іх шматлікія сваякі) вырашылі, што палацы, лімузыны, прыдворныя падхалімы і безьлімітныя крэдыткі будуць заўсёды, што гэтыя атрыбуты могуць быць перададзены дзецям як сямейная ўласнасьць. Магчыма, яны нават пераканалі сябе ў тым, што маюць велізарную папулярнасьць у масах.
А затым раптам іх бесцырымонна выкінулі за дзьверы, прычым рабілі гэта, як правіла, паплечнікі, якіх яны прасунулі па службе. Банкаўскія рахункі замарожаныя, званкі "сябрам" зь ліку заходніх лідэраў застаюцца без адказу, пачынаюць зьяўляцца міжнародныя ордэры на арышт.

Ім больш не даводзіцца разьлічваць на "мяккую пасадку", накшталт той, што была прыгатаваная іранскаму шаху, філіпінскаму дыктатару Фэрдынанду Маркасу ці "мясьніку з Уганды" Ідзі Аміну. Рахункі ў швэйцарскіх банках, як паказвае прыклад палкоўніка Кадафі, пачынаюць замарожваць, нават не чакаючы канчатковага скіданьня. Перад сёньняшнімі сатрапамі цяжкі выбар: "альбо застацца ў сваёй краіне і мець справу з тымі, у каго да цябе прэтэнзіі, альбо адпраўляцца ў адзіную пакінутую некранутай ціхую затоку, у Зімбабвэ да Роберта Мугабэ, і трымацца разам зь іншымі ізгоямі. Няма нічога дзіўнага, што бальніца раптам стала такой жаданай.
Хосьні Мубарак

1. Хосьні Мубарак

Хосьні Мубарак кіраваў Эгіптам на працягу 30 гадоў і спадзяваўся перадаць уладу малодшаму сыну Гамалю, але пасьля 18 дзён пратэстаў на плошчы Тахрыр, у выніку якіх загінула 800 чалавек, ён сышоў у адстаўку. Былі дзіўныя чуткі, што ён разглядае магчымасьць эміграцыі ў Ізраіль -- ён быў адзіны арабскі лідэр, які добраахвотна заключыў мір з Ізраілем. Але гэтыя чуткі ня спраўдзіліся, ён быў затрыманы, разам са сваёй жонкай, Сюзан і двума сынамі, затрыманы ўласнымі службамі бясьпекі, якія ён калісьці выкарыстоўваў, каб прымусіць замаўчаць сваіх апанэнтаў.

Сюзан Мубарак
Сюзан Мубарак пайшла на зьдзелку з уладамі, перадала ім свае шыкоўныя вілы і пароль да банкаўскага рахунку на 2 млн. фунтаў і была вызваленая. Сыны Гамаль і Алаа застаюцца пад вартай.

2. Зін аль-Абідзін Бэн Алі

Зін эль-Абідзін Бэн Алі кіраваў Тунісам больш за чвэрць стагодзьдзя, карупцыя пры ім набыла прамысловыя маштабы. Для Лэйлы, жонкі дыктатара, "Імэльды Маркас арабскага сьвету", як яе называлі, не было праблемаў зьлятаць за любімым марозівам у Сан-Трапэ.

Зін аль-Абідзін Бэн Алі з жонкай Лэйлай
Яна здолела ўскочыць на самалёт яе мужа, калі ён зьбег 14 студзеня ад народнага паўстаньня, але яе 10 братам і сёстрам пашанцавала менш. Многія зь іх цяпер сутыкаюцца з абвінавачваньнямі ў карупцыі. Пяць сваякоў таксама спрабавалі зьбегчы, але пілёт самалёта адмовіўся ўзьлятаць з імі на борце.

Па дарозе ў аэрапорт сп-ня Бэн Алі забрала з нацыянальнага банку 1.5 тоны золата. Зін эль-Абідзін Бэн Алі і Лэйла Бэн Алі 20 чэрвеня былі завочна прысуджаны да 35 гадоў турэмнага зьняволеньня па абвінавачваньні ў адмываньні грошай і незаконным абароце наркотыкаў. Былі выдадзеныя міжнародныя ордэры на іх арышт.

3. Алі Абдула Салех

Алі Абдула Салех
Алі Абдала Салех кіраваў Емэнам ад 1978 году. Калі спалучэньне беднасьці, трайбалізму, карупцыі і рэпрэсій спарадзіла хвалю народнага пратэсту, ён чапляўся за ўладу на працягу першых пяці месяцаў гэтага году. Тым ня менш, у выніку нападу на мячэць у яго прэзыдэнцкім комплексе ён быў так паранены, што 4 чэрвеня зьехаў у Саудаўскую Арабію для лячэньня.

Ён па-ранейшаму зьбіраецца назад, але гэта наўрад ці атрымаецца. Ён узяў з сабой 35 блізкіх сваякоў з сабой, але яго старэйшы сын і спадкаемца Ахмед па-ранейшаму кіруе Рэспубліканскай гвардыяй, а яго партыя Народны кангрэс застаецца ва ўладзе. Тры пляменьнікі засталіся на вышэйшых вайсковых пасадах, а яго брат кіруе ВПС. Салех, як мяркуецца, вядзе перамовы аб наданьні яму імунітэту ад крымінальнага перасьледу ў абмен на спакойнае жыцьцё ў выгнаньні.

4. Пэрвэз Мушараф
Пэрвэз Мушараф

Пэрвэз Мушараф захапіў ўладу ў Пакістане ў 1997 годзе ў выніку ваеннага перавароту супраць абранага ўраду. Ён быў вымушаны пакінуць краіну ў жніўні 2008 году з-за пагрозы імпічмэнту. Ён пакінуў краіну, накіраваўшыся ў паломніцтва ў Меку, але не вярнуўся. Ён пасяліўся ў Лёндане, нягледзячы на тое, што ўрад Пакістану выдаў ордэр на яго арышт ў сувязі з забойствам Беназір Бхута ў 2008 годзе.

Лічачы, што яго краіна па-ранейшаму мае патрэбу ў ім, генэрал Мушараф заяўляе, што ён вернецца ў Пакістан 23 сакавіка 2012, каб удзельнічаць у наступных прэзыдэнцкіх выбарах.

5. Жан-Клод Дзювалье

Жан-Клод Дзювалье
Жан-Клод «Бэбі Док» Дзювалье стаў пераемнікам свайго тырана бацькі -- "Таты Дока" ў 1971 годзе як лідэр Гаіці, найбяднейшай краіны ў Заходнім паўшар'і.

Скінуты народным паўстаньнем ў 1986 годзе, ён атабарыўся ў Францыі - хоць ён ніколі афіцыйна не атрымліваў палітычны прытулак - і жыў у раскошы на віле ў Канах. У студзені 2011 году, ён нечакана вярнуўся на Гаіці, абвясьціўшы сьціпламу натоўпу, якія яго вітаў: "Я тут не для палітыкі, я тут для аднаўленьня". Ён быў арыштаваны і зараз чакае суда па абвінавачваньні ў карупцыі.
Чарльз Тэйлар

6. Чарльз Тэйлар

Чарльз Тэйлар, пратэжэ палкоўніка Кадафі, быў прэзыдэнтам Лібэрыі з 1997 да 2003 году. Не задаволіўшыся крывавай грамадзянскай вайной у сваёй краіне, умяшаўся ў канфлікт у суседняй С'ера-Леонэ, дзе яго ўдзел у незаконным ўвозе зброі, кантрабандзе алмазаў і прымусовай вярбоўцы дзяцей-салдат прывялі да прад'яўленьня яму абвінавачваньня ў ваенных злачынствах з боку ААН. Адправіўшыся ў выгнаньне ў Нігурыю, ён жыў з камфортам на пляжнай віле.

Але ён быў адпраўлены дадому ў 2006 годзе, нягледзячы на ўсе яго спробы ўцячы ад правасудзьдзя, і перададзены прадстаўнікам ААН. Суд над ім у Гаазе ў Спэцыяльным трыбунале па С'ера-Леонэ пачаўся ў 2007 годзе і быў доўгім. Прысуд пакуль ня вынесены, але ААН спадзяецца, што прыклад суду над Тэйларам будзе служыць для стрымліваньня іншых тыранаў.

7. Імэльда Маркас

Імэльда Маркас
Імэльда Маркас -- 82-гадовая ўдава былога прэзыдэнта Філіпін. Калі былая каралева прыгажосьці суправаджала свайго мужа Фердынанда ў выгнаньне на Гаваі, 3000 пар абутку і горы дарагога адзеньня, якія засталіся ў прэзыдэнцкіх палацах, сталі сымбалем глыбокай карумпаванасьці рэжыму.

Тым ня менш, пасьля сьмерці мужа ў 1989 годзе, яна налета была апраўданая судом ЗША (яе абвінавачвалі ў рэкеце і махлярстве), вярнулася на радзіму ў 1991 годзе, двойчы паказала някепскія вынікі на прэзыдэнцкіх выбарах і была абраная дэпутаткай парлямэнту.

Муамар Кадафі
8. Кадафі: ён можа зьбегчы, але ён ня можа схавацца

Такое "звычайнае рашэньне", як ўцёкі ў Саудаўскую Арабію, не падыходзяць палкоўніку Кадафі, паколькі ў 2004 годзе тамтэйшыя ўлады абвінавацілі яго ў падрыхтоўцы замаху на караля. Малаверагодныя і такія варыянты, як Гана, Чад, Буркіна-Фасо і Вэнэсуэла. Будучыня Кадафі, як і Лібіі, застаецца няпэўнай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG