Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэсы над Баразенкам і Каваленкам: сьведак-супрацоўнікаў КДБ у суд не выклікалі


Аляксандар Баразенка
Аляксандар Баразенка

У Цэнтральным судзе Менску асудзілі да адміністрацыйнага арышту актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Мікіту Каваленку і незалежнага журналіста Аляксандра Баразенку.

Назіральнікі адзначаюць, што на працэсы не выклікалі ў якасьці сьведак супрацоўнікаў спэцслужбаў, якія затрымлівалі арыштаваных.

Як стала вядома на працэсе ў Цэнтральным судзе Менску, незалежны журналіст Аляксандар Баразенка абвясьціў галадоўку пратэсту яшчэ ў ізалятары на Акрэсьціна, куды яго прывезьлі ўвечары 8 студзеня. Сёньня пасьля абвяшчэньня прысуду ён паведаміў, што будзе галадоўку працягваць. Калега журналіста Вольга Чайчыц распавяла пра тое, што адбывалася 8 студзеня каля будынка КДБ:

«Да прыступак будынка КДБ падбег Мікіта Каваленка, пачаў крычаць „Свабоду палітвязьням!“, „Свабоду Саньнікаву!“, „Свабоду Статкевічу!“. Мы з Алесем былі на другім баку вуліцы, і Алесь дастаў камэру. Мы падбеглі да Каваленкі, каб здымаць яго, але ў гэты момант выбеглі супрацоўнікі КДБ і пачалі затрымліваць Каваленку і Алеся. Іх адразу зацягнулі за дзьверы КДБ. Вось толькі што адбыўся суд, на якім Алесю далі 11 сутак, хоць і ён, і я, як сьведка, казалі, што ён ня ўдзельнічаў у акцыі, а проста здымаў як журналіст».

Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў
Асудзілі Алеся Баразенку за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Паводле актывіста Паўла Вінаградава, які прысутнічаў на працэсе, судзьдзя Аляксандар Хадановіч не задаволіў хадайніцтва адваката, каб выклікаць у суд супрацоўнікаў КДБ, якія затрымлівалі журналіста:

«Суды нават перасталі абцяжарваць сябе такой „драбязой“, як заслухоўваньне сьведак, якія спынілі „нібыта адміністрацыйнае парушэньне“. Суд зачытвае іх паказаньні і абвяшчае прысуд, нават не сыходзячы ў пакой для нарадаў».

Пра такі ж парадак разгляду справы паведаміла і праваабаронца Марыя Касьян, якая прысутнічала на судзе над актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Мікітам Каваленкам:

Марыя Касьян
Марыя Касьян
«Было хадайніцтва аб апытаньні сьведак, але гэта суд не задаволіў. Выявілася і яшчэ адно працэсуальнае парушэньне: час складаньня пратаколу затрыманьня і самога затрыманьня супадае. Але судзьдзя нават на гэта не зьвярнуў увагі. Мікіта Каваленка атрымаў 15 сутак арышту за несанкцыянаваны пікет. Адзначу, што на судзе сядзелі нейкія людзі ў цывільным, якія пачалі мяне абшукваць».

Арышт Каваленкі і Баразенкі. Камэнтар праваабаронцы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:30 0:00
Наўпроставы лінк

Мікіту Каваленку 20 гадоў, ён студэнт Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту, сам з Калінкавічаў. Два месяцы таму актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Мікіта Каваленка ўдзельнічаў у акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы і адбыў за гэта 10 сутак на Акрэсьціна. Судзіў актывіста судзьдзя Іван Майсейчык.

Раніцай 9 студзеня былога палітвязьня Сяргея Казакова выклікалі ў міліцыю на прафіляктычную размову. Сяргея журналісты сустрэлі ў судзе Цэнтральнага раёну, куды ён прыйшоў, каб падтрымаць арыштаваных 8 студзеня. «У міліцыі не аказалася супрацоўніка, які мяне выклікаў, таму мяне проста адзначылі, што прыходзіў і адпусьцілі», — паведаміў Сяргей Казакоў.

У другой палове дня 9 студзеня сябры Мікіты Каваленкі і Аляксандра Баразенкі перадалі ім у ізалятар на Акрэсьціна неабходныя рэчы і ваду.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG