Былы асуджаны Ігар перакананы, што больш жорсткія прысуды, вынесеныя палітвязьням Міколу Статкевічу і Міколу Аўтуховічу й перавод іх з калёніяў у так званую крытую турму ніяк ня зломяць гэтых людзей.
Былы кандыдат на прэзыдэнта палітвязень Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары Магілёўскай папраўчай установы «Турма № 4».
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі зьдзіўленае тым, што здымкі БЕЛТА, зробленыя яшчэ ў красавіку, сёньня выклікалі актыўную дыскусію на многіх інтэрнэт-рэсурсах.
Эўрапейская камісія сёньня афіцыйна пачала юрыдычную працэдуру, якая можа прывесьці да ўвядзеньня санкцыяў супраць Вугоршчыны — у сувязі з парушэньнем гэтай краінаю заканадаўства Эўразьвязу.
У Івацэвіцкай 5-й калёніі адбыўся суд на Мікалаем Аўтуховічам. Суд пастанавіў пагоршыць умовы ўтрыманьня палітвязьня да канца ягонага тэрміну.
Першым намесьнікам міністра ўнутраных спраў прызначаны Ігар Шуневіч . Ён заменіць Алега Пякарскага, звольненага 16 студзеня за «дыскрэдытацыю званьня супрацоўніка органаў унутраных спраў».
Сёньня Эўрапейскі парлямэнт выбраў свайго новага старшыню, якім стаў нямецкі сацыял-дэмакрат Марцін Шульц. Шульц заступіць на гэтай пасадзе Ежы Бузка з Польшчы.
Аб’яднаная грамадзянская партыя прэзэнтавала свой новы праект 2012 году пад назвай «7 крокаў насустрач новай Беларусі».
Кіраўнік Беларусі звольніў ужо другога намесьніка міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова.
Украіна хоча панізіць цану паставак расейскага газу з 416 даляраў за 1000 кубамэтраў да 250 даляраў. Сёньня ў Маскве пачынаецца чарговы раўнд расейска-ўкраінскіх газавых перамоваў на гэтую тэму.
Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун паўтарыў свой заклік да сырыйскага кіраўніка перастаць забіваць свой народ.
Назіральнікі АБСЭ і СНД не сыходзяцца ў ацэнцы парляменцкіх выбараў у Казахстане.
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску пачаўся разбор справы Пятра Іванова, якога затрымалі падчас распаўсюду ўлётак з заклікам да салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прадставіў у парлямэнт законапраект, які мае аднавіць наўпроставыя выбары рэгіянальных губэрнатараў.
У Магілёве толькі двое муляраў з брыгады АТ «Прамжылбуд» не адракліся ад сваіх подпісаў у падтрымку калегі.
Берасьцейскія актывісты партыі левых «Справядлівы сьвет» падалі ў гарвыканкам заяўкі на правядзеньне трох пікетаў 28 студзеня.
Вярхоўны суд Пакістану прызнаў прэм'ер-міністра Юсуфа Разi Гілані вінаватым у непавазе за адмову выконваць распараджэньне суду пачаць расьсьледаваньне выпадкаў карупцыі з боку прэзыдэнта краіны.
Робаты-трансформэры, рыцары, пэрсанажы казак, фігуркі жывёл і цэлыя гарады з канструктара «Лега» ... Гэтыя дзіцячыя цацкі сталі ўдзельнікамі мітынгу «За сумленныя выбары», які прайшоў у расейскім горадзе Барнауле 14 студзеня.
АБСЭ сёньня заявіла, што галасаваньне ў нядзелю "не адпавядала асноўным прынцыпам дэмакратычных выбараў".
Каардынацыйная рады па правядзеньні Народных сходаў пачынае кампанію актыўнага байкоту «імітацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Паводле папярэдніх зьвестак ЦВК краіны, яўка выбарнікаў перавысіла паказчыкі парлямэнцкіх выбараў 2007 году і склала 72%.
Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк прызнаўся, што найбольшы правал яго паўнамоцтваў – гэта правал палітыкі ў дачыненьні да Беларусі.
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад абвясьціў амністыю асобам, абвінавачваным у злачынствах, учыненых падчас масавых хваляваньняў у краіне, якія доўжацца ўжо 10 месяцаў.
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што прэзыдэнт Сырыі Башар Асад павінен «перастаць забіваць свой народ».
Эмір Катару прапанаваў накіраваць у Сірыю вайсковы кантынгент Лігі арабскіх дзяржаў
У Кіеве ля будынку Лук'янаўскага сьледчага ізалятару сёньня адбылася акцыя ў падтрымку палітвязьняў.
Прэзыдэнт Пакістану Азіф Алі Зардары сустрэўся ў суботу ў Ісламабадзе з камандуючым арміяй генэралам Ашфакам Каяні – ў спробе нармалізаваць адносіны паміж грамадзянскай уладай і вайскоўцамі.
Былога кандыдата на прэзыдэнта палітвязьня Мікалая Статкевіча этапавалі ў Магілёўскую папраўчую ўстанову «Турма № 4» з Шклоўскай калёніі № 17.
Кіраўніка новастворанай суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» ў Мікашэвічах Алега Стахаевіча пазбавілі правоў кіроўцы.
Мінулай ноччу на пад’езьдзе да Віцебску супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну дырэктара «Витебского курьера» Віктара Рамнёва.
Такое рашэньне прыняла ў нядзелю 14 студзеня Галоўная рада Саюзу палякаў у Горадні.
У Менску затрыманыя актывісты «Маладога фронту» Раман Пратасевіч, Павал Сяргей і яшчэ адзін маладафронтавец, імя якога пакуль не вядомае.
Колькі Мікалая Статкевіча будуць везьці з Шклоўскай калёніі ў Магілёўскую турму? Алесь Бяляцкі ў Жодзінскім ізалятары заняўся літаратурнай працай. Павал Севярынец дапамагае наладзіць грамадзкую канфэрэнцыю па праблемах палітвязьняў. Віцебскі суд дагэтуль не адрэагаваў на скаргу адвакатаў Андрэя Саньнікава на начальніка калёніі. Эдуард Лобаў атрымаў ад сваякоў перадачу зь лекамі.
Мінуў год, як зь беларускага FM-эфіру зьнікла папулярнае сярод мэляманаў «Аўтарадыё».
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан павітала вызваленьне са зьняволеньня ў М'янме вядомых палітвязьняў, назваўшы гэта «адважным крокам», прынятым уладамі гэтай краіны.
Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньне суду Цэнтральнага раёну, які 9 сьнежня мінулага году пакараў шматдзетную маці Тацьцяну Гацуру-Яворскую штрафам 700 тысяч рублёў за пратэст супраць сьмяротнага пакараньня, вынесенага зьвінавачаным за выбух у мэтро Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву.
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус атрымаў адказы з гарвыканкаму на заяўкі, якія ён падаваў на правядзеньне мітынгу і пікету.
Наступным пасьля Мікалая Статкевіча ў крытай турме можа апынуцца Мікалай Аўтуховіч, якога будуць судзіць у калёніі 17 студзеня. Чым тлумачыцца дадатковы ціск на палітвязьняў?
15 студзеня ў Казахстане адбудуцца парлямэнцкія выбары. Каб трапіць у парлямэнт палітычныя партыі павінны набраць як найменей 7% галасоў.
Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад у пятніцу завяршае турнэ па чатыром краінам Лацінскай Амэрыкі. Як паведамляе агенцтва Reuters, Ахмадзінежад наведаў Вэнэсуэлу, Нікарагуа, Кубу і Эквадор.
Аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» накіраваў пратэст у Міністэрства юстыцыі, якое прыпыніла на адзін месяц рэгістрацыю партыі БХД.
На вашы пытаньні адказала Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Міколы Статкевіча.
Учора пачаў працаваць перадвыбарчы сайт кандыдата ў прэзыдэнты Расеі Ўладзімера Пуціна.
Міністар абароны ЗША Леан Панэта загадаў правесьці расьсьледаваньне паводзінаў марскіх пехацінцаў на відэазапісе, дзе паказваецца, як амэрыканскія салдаты мочацца на целы забітых талібаў у Аўганістане. Панэта абяцаў сувора пакараць віноўнікаў бясчынства.
Пра гэта заявіў дарадца дзяржаўнага сакратара ЗША Філіп Гордан.
Эўразьвяз можа 23 студзеня пашырыць санкцыі супраць афіцыйнага Менску.
Чэскія ўлады ўдакладнілі фармулёўку аб прадстаўленьні прытулку мужу былога прэм’ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкі.
Такую заяву зрабілі дэпутаты Бундэстагу ад сацыял-дэмакратычнай партыі Ута Цапф і Франц Цёнес.
Пра Беларусь выказваюцца Гунар Віганд, кіраўнік зьнешняй службы Ўсходняга партнэрства, ды Майра Мора, кіраўніца дэлегацыі Эўразьвязу ў Беларусі.
У Польшчы асудзілі частку былых камуністычных кіраўнікоў ПНР за ўвядзеньне 30 гадоў таму ў краіне ваеннага становішча.
Загрузіць яшчэ