Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурыкаў: пры паўторным крызісе Беларусі трэба падумаць пра пераход на адзіную з Расеяй валюту


«Калі раптам Беларусь зноў апынецца ў складанай валютна-фінансавай сытуацыі, як гэта адбылося ў 2011 годзе, то тады, магчыма, варта падумаць пра пераход на агульную з Расеяй валюту», — заявіў Сурыкаў у інтэрвію беларускай газэце «Звязда».

Паводле Сурыкава, пытаньне ўвядзеньня адзінай валюты ў рамках Мытнага саюзу пакуль ня ставіцца: «Магчыма, яно паўстане пасьля завяршэньня фармаваньня Эўразійскага саюзу».

Пасол таксама адзначыў, што Расея «без энтузіязму» ўспрыняла пагадненьне Беларусі з Кітаем аб вытворчасьці легкавых аўтамабіляў.

«Мы стварылі Мытны саюз для абароны сябе ад нядобрасумленнай канкурэнцыі іншых краін. Таму я не выключаю, што Расея, якая мае значныя магутнасьці па выпуску легкавых аўтамабіляў, будзе настойваць на істотным абмежаваньні ўвозу кітайскіх камплектуючых для далейшай зборкі зь іх машын у Беларусі», — растлумачыў дыплямат.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG