Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Муж Цімашэнкі атрымаў прытулак у Чэхіі


Юлія ЦІмашэнка з мужам
Юлія ЦІмашэнка з мужам

Муж былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі атрымаў палітычны прытулак ў Чэхіі, паведамілі Радыё Свабода прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў гэтай краіны.

Год таму Чэхія дала палітычны прытулак колішняму міністру эканомікі ва ўрадзе Цімашэнкі Багдану Данілішыну, што прывяло да ахалоджаньня ў адносінах паміж афіцыйнай Прагай і Кіевам.

Юлію Цімашэнку асудзілі ва Ўкраіне да сямі гадоў пазбаўленьня волі — паводле абвінавачаньня ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй на 2009 год. Украінская апазыцыя і заходнія краіны называюць гэты прысуд палітычна матываваным.

51-гадовы бізнэсовец Аляксандар Цімашэнка, які, сярод іншага, мае долю і ў чэскай кампаніі, ніколі актыўна не займаўся палітыкай. Ён стаў рэгулярна зьяўляцца на публіцы толькі ў жніўні 2011 году, калі ягоную жонку арыштавалі. Ён прысутнічаў на пасяджэньнях суду як адзін зь яе абаронцаў.

У 2000 годзе Аляксандар Цімашэнка быў арыштаваны паводле абвінавачаньняў у падробцы мытных дакумэнтаў пры пастаўках газу з Расеі (цягам 1990-х ён уваходзіў у кіраўніцтва кампаніі Аб’яднаныя энэргасыстэмы, дзе Юлія Цімашэнка была генэральным дырэктарам). Пазьней паводле падобных абвінавачаньняў была арыштаваная і Юлія Цімашэнка, але абое былі апраўданыя за адсутнасьцю доказаў. Цімашэнка тады назвала свой арышт вынікам помсты з боку ўкраінскіх алігархаў, незадаволеных яе дзейнасьцю на пасадзе віцэ-прэм’ера, дзе яна змагалася з карупцыйнымі схемамі.

У кастрычніку 2011 году Генэральная пракуратура Ўкраіны зноў распачала справу ў сувязі з гэтымі абвінавачаньнямі супраць ужо асуджанай паводле іншых абвінавачаньняў Юліі Цімашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG