Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тур тыранаў»: Ахмадзінежад у Лацінскай Амэрыцы


Сустрэча Ахмадзінежада ў аэрапорце Каракасу
Сустрэча Ахмадзінежада ў аэрапорце Каракасу

Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад, які пачаў турнэ па краінах Лацінскі Амэрыкі, прыбыў у Вэнэсуэлу.

Ахмадзінежада, які ўжо ў пяты раз наведвае Вэнэсуэлу, віталі з ваеннымі ўшанаваньнямі ў міжнародным аэрапорце Каракаса. Як чакаецца, ён правядзе перамовы з прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Уга Чавэсам.

Напярэдадні візыту іранскага прэзыдэнта Чавэс асудзіў спробы ЗША перашкодзіць разьвіцьцю адносінаў паміж Іранам і краінамі Лацінскай Амэрыкі, абвінаваціўшы Злучаныя Штаты ў намеры кіраваць усім сьветам. Пасьля Каракасу Ахмадзінежад наведае Нікарагуа, Кубу і Эквадор.

Злучаныя Штаты напярэдадні візыту перасьцераглі краіны Лацінскай Амэрыкі ад ўмацаваньня сувязяў з Іранам. ЗША і шэраг іншых дзяржаў перад Новым годам зноў зрабілі больш жорсткім санкцыі супраць Ірана ў сувязі з яго ядзернай праграмай.

Як піша «The Miami Herald» у артыкуле «Тур тыранаў»: Ахмадзінежад у Лацінскай Амэрыцы«, пяцідзённы паездка Ахмадзінежада ў Венесуэлу, Нікарагуа, Кубу і Эквадор — якую старшыня Камісіі па міжнародных адносінах Палаты прадстаўнікоў ЗША, рэспубліканка Іліяна Рос-Лейцінен назвала «турам тыранаў» — прыпадае на пэрыяд нарастальнага міжнароднага напружаньня з-за адмовы Ірана выконваць умовы пагадненьняў ААН аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG