Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: Ахмадзінежаду пагражае імпічмэнт


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад падае паперы кіраўніку сваёй адміністрацыі
Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад падае паперы кіраўніку сваёй адміністрацыі
У Іране некалькі дэпутатаў парлямэнту заклікалі да імпічмэнту прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінежада – за пагарджаньне дзяржаўнымі абавязкамі.

Гаворка ідзе пра байкот Ахмадзінежадам працы рады міністраў на мінулым тыдні. Сёньня ён удзел ва ўрадавых паседжаньнях аднавіў.

Экспэрты мяркуюць, што дэмарш прэзыдэнта быў выкліканы канфліктам зь вярхоўным лідэрам Ірану аяталом Алі Хамэнэі. У прыватнасьці, на мінулым тыдні Хамэнэі аднавіў на пасадзе міністра ў справах выведкі Гэйдара Масьлехі, якога раней звольніў Ахмадзінежад.
XS
SM
MD
LG