Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове патрабуюць вываду расейскіх міратворцаў


Нарада ўраду Малдовы 2 студзеня ў сувязі з інцыдэнтам
Нарада ўраду Малдовы 2 студзеня ў сувязі з інцыдэнтам

У Малдове каля ста чалавек пікетавалі сёньня міратворчы пост у зоне бясьпекі ў Прыднястроўі.

Гэта ўжо другая акцыя пратэсту ў сувязі з гібельлю 1 студзеня 19-гадовага грамадзяніна Малдовы, які не падпарадкаваўся патрабаваньню расейскага вайскоўца і быў застрэлены.

Удзельнікі акцыі заступілі дарогу на Кішынэў і запатрабавалі ад уладаў краіны да канца тыдня ліквідаваць міратворчыя пасты на берагох Днястра, пагражаючы ў адваротным выпадку прыбраць пасты сваімі сіламі.

Прэм'ер-міністар Малдовы Ўлад Філат тым часам заявіў, што ўрад працягне расьсьледаваньне трагічнага інцыдэнту, а пытаньне аб эфэктыўнасьці міратворчых сілаў у рэгіёне будзе вывучанае і вынесенае на абмеркаваньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG