Экс-міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын лічыць, што прызнаньне несправядлівасьці мінулых выбараў у Дзяржаўную думу і правядзеньне пазачарговых выбараў па новых справядлівых правілах павінны стаць галоўнымі мэтамі апазыцыі на найбліжэйшы час.
Пра гэта Аляксей Кудрын напісаў у сваім блогу на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы». У той жа час Кудрын адзначыў, што пазачарговыя парлямэнцкія выбары можна правесьці не раней, чым праз год, пасьля абмеркаваньня прапанаваных уладаю заканадаўчых рэформаў. Менавіта праз такі час у апазыцыі можа зьявіцца кандыдат, здольны скласьці рэальную канкурэнцыю Ўладзімеру Пуціну, лічыць Кудрын.
Што да пратэставага руху, то экс-міністар прапануе стварыць працоўную групу, у тым ліку праз галасаваньне ў інтэрнэце, якая будзе весьці перамовы з уладаю. Сёньня, на думку Кудрына, паміж грамадзкім рухам у Расеі і ўладаю «пралягае прорва».
Да сваёй адстаўкі ў верасьні мінулага году Аляксей Кудрын больш за 20 гадоў быў адным з найбліжэйшых паплечнікаў Уладзімера Пуціна.