Уладзімер Глод, Менск Серада – перадапошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Згодна з Выбарчым кодэксам, не пазьней за 16 верасьня акруговыя камісіі мусяць вынесьці свой вэрдыкт – альбо зацьвердзіць прэтэндэнтаў у статусе кандыдата ў дэпутаты, альбо адмовіць ім у рэгістрацыі. Цікава, што на папярэдніх выбарах у Палату чатыры гады таму за два дні да заканчэньня рэгістрацыі быў вядомы лёс бальшыні прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты. Цяпер жа, наадварот, у абсалютнай бальшыні акругаў рэгістраваць кандыдатаў зьбіраюцца 15 і 16 верасьня. Чым можна патлумачыць такую розьніцу ў падыходах да працэсу рэгістрацыі ў 2000-м і 2004-м гадах?