Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Лабановіч: “Рыхтуецца масавая нерэгістрацыя ўсіх апазыцыйных кандыдатаў, каб не даваць ім эфіру перад рэфэрэндумам”


Уладзімер Глод, Менск Серада – перадапошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Згодна з Выбарчым кодэксам, не пазьней за 16 верасьня акруговыя камісіі мусяць вынесьці свой вэрдыкт – альбо зацьвердзіць прэтэндэнтаў у статусе кандыдата ў дэпутаты, альбо адмовіць ім у рэгістрацыі. Цікава, што на папярэдніх выбарах у Палату чатыры гады таму за два дні да заканчэньня рэгістрацыі быў вядомы лёс бальшыні прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты. Цяпер жа, наадварот, у абсалютнай бальшыні акругаў рэгістраваць кандыдатаў зьбіраюцца 15 і 16 верасьня. Чым можна патлумачыць такую розьніцу ў падыходах да працэсу рэгістрацыі ў 2000-м і 2004-м гадах?

На гэтую праблему існуюць два погляды – уладаў і апазыцыі. Данесьці афіцыйны пункт гледжаньня пагадзіўся сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік. Вось як ён бачыць сытуацыю.

(Лазавік: ) “Работа гэта немалая. Патрэбна праверыць працэдуру вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты, яе адпаведнасьць выбарчаму заканадаўству, даставернасьць дакумэнтаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, анкетных дадзеных. Можна было б зрабіць і такім чынам: у першы дзень зарэгістраваць аднаго кандыдата, у другі – другога, у трэці – трэцяга... Але тады той кандыдат, які атрымаў бы пасьведчаньне раней, меў бы больш часу на сваю агітацыйную кампанію. Таму мы рэкамэндавалі – праводзіць праверку дакумэнтаў адначасова й адначасова праводзіць рэгістрацыю”.

А які погляд у прадстаўнікоў палітычнай апазыцыі? Старшыня менскай гарадзкой арганізацыі АГП, ён жа патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па менскай Ясенінскай выбарчай акрузе Яўген Лабановіч зьвязвае адкладаньне рэгістрацыі на два апошнія дні з аб’яўленым рэфэрэндумам.

(Лабановіч: ) “Паводле той інфармацыі, якую я сёньня маю – і многія людзі, якія маюць дачыненьне да ўладаў, пра гэта гавораць – рыхтуецца масавая, 100%, татальная нерэгістрацыя ўсіх апазыцыйных кандыдатаў, каб не даваць ім эфіру перад рэфэрэндумам. Бо, паводле выбарчага кодэксу, дэпутатам мусяць даць эфір. І таму, я лічу, што гэтыя два-тры дні ўлады бяруць не таму, каб роўныя магчымасьці былі ва ўсіх кандыдатаў, а дзеля таго, каб знайсьці нейкі варыянт нерэгістрацыі ўсіх, знайсьці нейкі кампрамат на ўсіх бяз выключэньня”.

Магчыма, ёсьць сэнс выкарыстаць такія дадзеныя: паводле ЦВК, на 110 мандатаў прэтэндуюць 692 асобы. Для параўнаньня: чатыры гады таму прэтэндэнтаў было больш – 769. Найбольш прэтэндэнтаў у Менску – на акругу 7,2 чалавека, найменш – у Гомельскай вобласьці – 5,3.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG